Уга Чавес

У́га-Рафаэ́ль Ча́вес-Фры́яс (ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías) (28 ліпеня 1954, горад Сабанета, штат Барынас, Венесуэла — 5 сакавіка 2013, Каракас) — венесуэльскі вайсковец і палітык, прэзідэнт Рэспублікі Венесуэла.

Уга Чавес
ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías
Уга Чавес
прэзідэнт Венесуэлы[d]
2 лютага 1999 — 5 сакавіка 2013
Папярэднік Рафаэль Кальдэра
Пераемнік Нікалас Мадура
партыйны лідар[d] (Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы)
9 сакавіка 2007 — 5 сакавіка 2013
Пераемнік Нікалас Мадура
Нараджэнне 28 ліпеня 1954(1954-07-28)[…]
Смерць 5 сакавіка 2013(2013-03-05)[…] (58 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías
Бацька Hugo de los Reyes Chávez[d]
Маці Elena Frías de Chávez[d]
Жонка Nancy Colmenares[d] і Marisabel Rodríguez de Chávez[d]
Дзеці María Gabriela Chávez[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Venezuelan Army[d]
Званне падпалкоўнік[d] і галоўнакамандуючы
Бітвы
Узнагароды
Сайт chavez.org.ve (ісп.)
todochavez.gob.ve (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады

Уга Рафаэль Чавес Фрыяс нарадзіўся 28 ліпеня 1954 года ў горадзе Сабанета на захадзе краіны ў штаце Барынас. Яго бацька, Уга дэ лос Рэес Чавес. Маці, Алена Фрыяс дэ Чавес, крэолка. Родны брат — Археніс Чавес.

Продак Чавеса па матчынай лініі быў актыўным удзельнікам Грамадзянскай вайны 1859-1863 гадоў. Выступаў на баку лібералаў, змагаўся пад кіраўніцтвам народнага правадыра Эсекіеля Самора. Прадзед праславіўся тым, што ў 1914 годзе падняў антыдыктатарскае паўстанне. Яно было жорстка задушана. У яго нарадзіліся дзве дачкі, адна з іх Роза, бабуля Уга Чавеса.

Маці Чавеса спадзявалася, што сын стане святаром, а сам ён марыў аб кар'еры прафесійнага бейсбаліста. Захапленне бейсболам Чавес захаваў да канца жыцця. У дзяцінстве ён добра маляваў, і ў дванаццаць гадоў атрымаў сваю першую прэмію на рэгіянальнай выставе. У 1975 годзе ў званні малодшага лейтэнанта скончыў Ваенную акадэмію Венесуэлы.

Служыў у паветрана-дэсантных частках, чырвоны бярэт дэсантніка стаў неад'емнай часткай яго іміджу. У 1982 годзе (па іншых дадзеных - падчас вучобы ў акадэміі) Чавес заснаваў з калегамі падпольную арганізацыю CАMACATЭ (абрэвіятура, складзеная з першых і другіх літар у назвах сярэдніх і малодшых афіцэрскіх чыноў). Пазней CАMACATЭ была ператворана ў Рэвалюцыйны баліварыянскі рух (ісп.: Movimiento Bolivariano Revolucionario), названы ў гонар героя лацінаамерыканскай вайны за незалежнасць Сімона Балівара.

Уга Чавес узначаліў паўстанне вайскоўцаў у Маракаі 4.2.1992. Капітуляваў з умовай, што яму дазволяць выступіць па тэлевізіі. Узяў на сябе адказнасьць за паўстанне. Праседзеў два гады ў вязніцы, пакуль ня быў памілаваны прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэрам.

На чале краіны

Уга Чавес кіраваў Венесуэлай ад 1999 года, у 2002 быў зрынуты, але вярнуўся да ўлады. 3 снежня 2006 года на прэзідэнцкіх выбарах пераабраны на трэці тэрмін.

10 сакавіка 2007 года на Ібера-Амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Сант’яга, Чылі, адбыўся інцыдэнт: кароль Іспаніі Хуан Карлас I прапанаваў Уга Чавесу «заткнуцца». Вельмі хутка фраза стала інтэрнэт-мемам.

У студзені 2011 года Уга Чавэс абвясціў, што ў яго рак. Перанёс чатыры аперацыі, а таксама курсы хімія- і радыётэрапіі.

У кастрычніку 2012 года ён выйграў чацвёртыя прэзідэнцкія выбары. Наступныя месяцы яго стан здароўя значна пагоршыўся.

Адносіны з Беларуссю

Уга Чавес лічыў Аляксандра Лукашэнку сваім саюзнікам і неаднаразова наведваў Беларусь, у Венесуэле з афіцыйнымі візітамі быў і беларускі прэзідэнт. Беларусі дазволена здабыча нафты (вядзецца ў радовішчы Гуара-Эстэ), газу (у праекце), ствараюцца аграгарадкі і сельгаскааператывы па беларускім узоры. Урад Чавеса выдаваў крэдыты Беларусі. З 2010 года на тэрыторыі Венесуэлы дзейнічаюць два заводы (у тым ліку па зборцы МАЗаў). Венесуэла закупляла буйныя партыі беларускай тэхнікі. Аб чарговай падобнай закупцы - 1 тыс. адзінак - Чавес абвясціў 8 мая 2010 г. падчас выступу ў муніцыпальным тэатры Каракаса. З'явіліся напрацоўкі ў асобных навукова-тэхнічных абласцях. У кастрычніку 2010 г. прэзідэнт Венесуэлы зноў наведаў Беларусь. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў прамысловасці, будаўніцтве, горнай справе і сельскай гаспадарцы. Стасункі краін у час прэзідэнцтва У. Чавеса былі стабільна дружалюбныя.

У сувязі са смерцю Уга Чавеса Аляксандр Лукашэнка заявіў: «У асобе Уга Чавеса мы страцілі блізкага чалавека і лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну».

Гл. таксама

Зноскі

  • Hugo Chávez Frías // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • President Hugo Chavez confirmed dead |BBC News
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  • Уга Чавэс памёр
  • http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=109535(недаступная спасылка)
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уга Чавес, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Уга Чавес Раннія гадыУга Чавес На чале краіныУга Чавес Адносіны з БеларуссюУга Чавес Гл. таксамаУга Чавес СпасылкіУга Чавес1954201328 ліпеня5 сакавікаІспанская моваБарынасВенесуэлаКаракасСабанета

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ПародыяКарлес ПучдэмонШахматыГётэбаргАлесь ЖукТрагедыя ў НалібокахУННВСкарбБеларускія ручнікіВолава2016Сяргей Мікалаевіч ХаменкаРакета-носьбітЗапазычаныя словыКрупка (Пухавіцкі раён)HahniidaeЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)Першы крыжовы паходАлесь ПетрашкевічПаўлінкаЮрый Васілевіч ЯкаўлеўПагоняУладзімір Пятровіч БутрамееўСмаргоньНіл ГілевічАляксандр Васільевіч ДухновічКамп’ютарная сеткаПінскАнатоль ВярцінскіТраецкае прадмесцеІў дзю МануарМаксім БагдановічАпурэГанна Мікалаеўна КісліцынаRSSВон (Антарыа)Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)Аркадзь КуляшоўПятрусь БроўкаМарцін КухтаПаланэз Агінскага11-я асобная механізаваная брыгадаДжордж Вашынгтан КарверЧалавек пасярэдзінеДзікGoogle MapsАлесь ДударРэліквіяУладзімір Мікалаевіч КарватIva SativaВінцэнт Дунін-МарцінкевічТулумбаЗдароўеЯнка КупалаВіртуальная машынаСацыяльны дарвінізмФерэнц ЛістТэрмінТрасянкаАлесь БадакПружаныМіхась ДаніленкаМаксім ГарэцкіАльбуцьБэзЖавальная гумкаЛічэбнікЧасопісІзі ХарыкАркадзь Барысавіч Эскін1943🡆 More