Песня Тры Чарапахі

Тры чарапахі (Try čarapachi) — песня беларускага гурта N.R.M.

Самая пазнавальная песня гурта N.R.M. і Лявона Вольскага, які, пасля расколу гурта, працягвае выконваць песню як асобны музыка. Пазыўныя «Трох чарапах» адразу ж абуджаюць свядомае беларускае сэрца.

Тры чарапахі
Выканаўца N.R.M.
Дата выпуску 2000
Жанр рок
Мова песні беларуская
Працягласць 3:25
Лэйбл BULBA-RECORDS
Аўтар Лявон Вольскі

Гісторыя стварэння

Піт Паўлаў — гітарыст гурта N.R.M. — распавёў, што чарапашая тэматыка паўстала даволі нечакана: музыкі везлі ў Польшчу Народны Альбом, а па тэлебачанні Барыс Ельцын прамаўляў нейкія глупствы. Тады нарадзілася мініяцюра: «Выходзіць Ельцын і заяўляе: расійская дзяржаўнасць трымаецца на трох кітах. Яго пытаюць: на якіх? А ён адказвае: на першым, другім і трэцім.» Музыкі пасмяяліся, а праз некалькі дзён Лявон прынёс тэкст песні.

Сюжэт

Песня Тры Чарапахі 
Калі чарапахі збіраюцца ўтраіх, то не абавязкова, каб патрымаць Зямлю. Фларыда

Сюжэт песні будуецца вакол міфа аб трох чарапахах (ці трох кітах са сланамі), якія, згодна з верваннямі старажытных, трымаюць Зямлю. У першым куплеце пра гэты міф аўтара прымушаюць узгадаць як прыкрыя з’явы паўсядзённага жыцця — камунальныя пахі, горад, людзі, жыццё; так і даволі ўзвышаныя рэчы — горы. У другім куплеце цвёрда і эклектычна адмаўляецца гісторыя чалавецтва — культурная, навуковая, палітычная. Паслядоўна называюцца Галілеа Галілей, Боб Марлі, Сальвадор Далі, Уладзімір Ільіч Ленін, Джон Ленан і Карл Ліней, якіх не існавала — бадай, уся цывілізаваная гісторыя, бо, адчуваецца, што, калі б было месца, Вольскі ўставіў бы ў свой тэкст увогуле ўсіх — ад Гамера да самога сябе. Трэці куплет выглядае патрыятрычным пастскрыптумам з фактычна даслоўным цытаваннем радкоў Алеся Ставера «Каб любіць Беларусь нашу мілую [маму], трэба ў розных краях пабываць.»

Пасля 2006

Падчас рэвалюцыйных падзей сакавіка 2006 года замест традыцыйных «сюрпрызаў не будзе» у фінальным прыпеве Лявон Вольскі прыдумаў спяваць «чаканне дастала». З таго часу гэтак і спявае на канцэртах, што ўхваляюць слухачы, аднак чаканне не хоча слухаць Лявона Артуравіча.

Зноскі

Tags:

Песня Тры Чарапахі Гісторыя стварэнняПесня Тры Чарапахі СюжэтПесня Тры Чарапахі Пасля 2006Песня Тры ЧарапахіN.R.M.Try čarapachiЛявон Вольскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ян ТысевічМінская ратушаКаталіцтва ў БеларусіСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіІван ЧыгрынаўБеларускі лацінскі алфавітКрывічыРасіяУзброеныя Сілы БеларусіУладзімір КараткевічБелы легіёнДзеепрыслоўеАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўЯнка ГеніюшЯна і яСент-Стывен (Нью-Брансуік)Справа журналістаў БелсатаПрыметнікАлесь ПісьмянкоўКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Беларуская дыяспараСпіс памерлых у 2024 годзеNode.js383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАКуфарУладзімір Мінавіч МазгоТры чарапахі (песня)Ян ВермерМіхась БельскіМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеМікалай I (імператар расійскі)ДудуткіТадэвуш КасцюшкаСінагога ў Задзвінні (Віцебск)28 красавікаСлуцкі поясМінскІнстытут беларускай культурыВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляПомнік літары «Ў»Сасык (Кундук)21vek.by25 красавікаКастусь КаліноўскіПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Габелен векуAP$ENTУвасабленнеBingУладзімір НякляеўМіхась ЛынькоўЛютаўская рэвалюцыяВіртуальная машынаТворны склонПаца-ВацаСвятлана Аляксандраўна АлексіевічПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Салавёвэ (Ясынувацкі раён)Яўгенія ЯнішчыцBingXСідрЛеанід Міхайлавіч ГалубовічМіндэльскае зледзяненнеЗлучнікВікіГродзенская вобласцьМонктанРучная стымуляцыя пенісаЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьHippomane mancinellaСцяг БеларусіБаранаЛюдміла РублеўскаяВера Аляксандраўна Палякова-Макей🡆 More