Трубяцкая Разня

Трубяцкая разня — масавае забойства мірнага насельніцтва Мсціслава, учыненае 22 ліпеня 1654 войскамі Маскоўскай дзяржавы ў пачатку Трынаццацігадовай вайны (1654—1667).

У разні загінулі амаль усе жыхары горада (каля 15 тыс. чал.), сам Мсціслаў надоўга заняпаў і больш ніколі не дасягнуў былой велічы.

Гісторыя

Трубяцкая Разня  Трубяцкая Разня 
Фрэскі кармеліцкага касцёла ў Мсціславе: узяцце маскавітамі замка (злева) і разня мірнага насельніцтва (справа)

Па захопе Рослава, у ліпені 1654 маскоўскія войскі на чале з Аляксеем Трубяцкім узялі ў аблогу Мсціслаў. Пад ахову ваяводскага горада з магутным горадам (замкам) збегся паспаліты люд з далёкіх ваколіцаў, захапіўшы з сабой дакументы і ўсю магчымую рухомую маёмасць: «…все панове обывателе воеводства Мстиславского… до города Мстиславского з жонами, з детьми, з справами и зо всеми маетностями заехавшы спровадили».

Мсціслаў абараняла ваколічная шляхта і мяшчане пад камандаю Яна Статкевіча. Маскоўскія ваяводы даволі хутка захапілі і спалілі астрог, але здабыць замак не здолелі. Тады яны паабяцалі амсціслаўцам «великие дары и волности», агітавалі здацца, аднак абаронцы горада, «сурова отповедаючы» адбіваліся і спадзяваліся на дапамогу.

У выніку прыступу 22 ліпеня «великою потугою и усилством през штурм» захопнікі авалодалі местам. Паводле шматлікіх сведчанняў відавочцаў тых падзей, пераможцы «горад агнём выпалілі і людзей пасеклі»; «народ усялякі шляхецкі, мяшчан і жыдоў, а таксама простых людзей у пень высеклі, потым адтрубіўшы, сярод трупаў жывых знаходзілі і ў палон на Маскву забіралі, а скарбы ўсялякія забраўшы, замак і паркан увесь агнём спалілі і дазвання спустошылі». Падчас узяцця горада, як сцвярджаюць гістарычныя крыніцы, захопнікі знішчылі шмат помнікаў пісьменства.

У маскоўскіх дакументах адзначалася, што пры захопе Мсціслава агулам забілі больш за 10 тысяч чалавек, у некаторых актах сустракаюцца паведамленні пра 15 тысяч ахвяр. У жывых пакінулі толькі 700 чалавек, пераважна рамеснікаў, якіх прывялі да прысягі маскоўскаму гаспадару і неўзабаве гвалтоўна вывезлі ў глыб Масковіі.

Сучаснасць

У касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі захавалася фрэска XVII ст., прысвечаная Трубяцкой разні. На ёй адлюстроваецца аблога горада і забіцце манахаў. Прозвішчы загінуўшых законнікаў: Ігумен (прыёр) а. Мельхіёр Таргоўскі, прапаведнік а. Аляксей Борх, а таксама а. Арсень Гладышэвіч.

Як сведчаць археалагічныя раскопкі Замчышча, ніжэй за сучасныя гароды ідзе магутны пласт разбурэння, друзу і вугалю, рэчаў XVII ст., чыгунных і каменных ядраў, зруйнаваных дамоў з багатымі кафлянымі печкамі і г. д.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Трубяцкая Разня ГісторыяТрубяцкая Разня СучаснасцьТрубяцкая Разня ЛітаратураТрубяцкая Разня1654166722 ліпеняВайна 1654—1667 гадоўГорадМаскоўская дзяржаваМсціслаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БаальбекЯўгенія ЯнішчыцГарнастаевічыПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Аляксандр Валер’евіч ХаджаеўДзікае паляванне караля СтахаУітні Х’юстанПершая Аўстрыйская РэспублікаМіхась ЛынькоўЛітоўская хронікаГрамадскі набытакУладзімір ДубоўкаАляксандр Іванавіч ГаўрылаўСласцёны (Дрыбінскі раён)Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхТомас ЛубангаПалавыя губыПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Валерый Дзмітрыевіч МаракоўКірыцімаціФК СевільяІсламФранчэска V д’ЭстэСупрацьстаянне ў Ігл-ПасМаксім Яўгенавіч КацЧарадзейныя казкіЛеў XIIIАртэмідаМаніёкТрыясавы перыядВялікдзень (народная традыцыя)ТаджыкіGoogle MapsЯн БаршчэўскіТрускаўкаКока-КолаРоджэр ФедэрэрКіраўнікі МінскаГран-Пры Манака 2014 годаСацыяльныя медыяБеларускі полк «Пагоня»Kufar.byВікісховішчаПалітычныя партыі БеларусіЧэрвеньФэнтэзіГызыларбатЧабор звычайныСцягРаскіданае гняздо (п’еса)Андрусь ТакіндангPlayStation 52004Мірскі замакУладзімір СцяпанРэч ПаспалітаяЦнатлівасцьАндрэй МакаёнакInternet ExplorerЛіянель МесіРасліныСтакгольм216 да н.э.ГуцулыМукаБеларускі фальклорПолацкПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтПубліцыстычны стыльВікікрыніцыБрамбіЯндэксБеларускі вызвольны рух (арганізацыя)Санта-Крус-дэ-ТэнэрыфэЗміцер Вайцюшкевіч🡆 More