Сцяг Даніі

Дзяржаўны сцяг Даніі, званы датчанамі Данеброг (дацк.: Dannebrog), афарбаваны ў чырвоны колер, які перасякаецца белым Скандынаўскім крыжам.

Дызайн гэтага крыжа пазней быў выкарыстаны іншымі Скандынаўскімі краінамі (Швецыяй, Нарвегіяй, Ісландыяй), а таксама Фінляндыяй (апошняя краіна не мае адносін да Скандынавіі, але доўгі час знаходзілася ў складзе Швецыі) і Фарэрамі, якія з'яўляюцца самакіруемай часткай Даніі. Падчас існавання аб'яднанай Дацка-Нарвежскай дзяржавы Данеброг быў і сцягам Нарвегіі да 1821 года, калі Нарвегія зацвердзіла ўласны сцяг. Данеброг з'яўляецца найстарэйшым сапраўдным дзяржаўным сцягам, дакументальна пацверджаная гісторыя якога сыходзіць у XIV стагоддзе.

Данія
Сцяг Даніі
Зацверджаны 1 мая 1893
15 чэрвеня 1219 (дэ-факта)
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 28:37

Сцяг Даніі
Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга


Сцяг Даніі
Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Сцяг ВМС
Прапорцыя 56:107

Гісторыя

Падданне аб з'яўленні

У 1219 годзе пад падставай дапамогі нямецкім каланістам у Прыбалтыцы і з бласлаўлення Папы Рымскага войска дацкага караля Вальдэмара II, празванага ў наступстве Пераможцам, высадзілася недалёка ад Калывані (дацк.: Lyndanisse) і, захапіўшы гарадзішча, размясцілася поруч груды Таампэа.

15 чэрвеня 1219 года эстонскія атрады напалі на дацкае войска на чале з каралём і біскупамі. Напад эстаў быў настолькі нечаканым, што частка дацкіх атрадаў пачала адыходзіць. Тады біскупы падняліся на груду і заклікалі да Бога аб дапамозе. Раптам з нябёсаў апусцілася вялікае чырвонае палатно з роўным белым крыжам — Данеброг. Упэўненыя ў Божым знаку датчане акрыялі духам і перамаглі язычнікаў.

Дзень перамогі ў Бітве пры Калывані, вядомай гэтак жа пад назвай Бітва Вальдэмара, стаў адзначацца як дзень нараджэння Данеброга.

Кожнае лета ў Садзе дацкага караля ў Таліне праходзіць свята ў гонар Данеброга, які карыстаецца вялікім поспехам у турыстаў з Даніі. Па легендзе жалезны рыцар у садзе паказвае на месца, дзе сцяг спусціўся на зямлю.

Іншыя тэорыі аб паходжанні сцяга

Шматлікія навукоўцы лічаць што сцяг быў запазычаны:

  • Чырвонае палотнішча з белым крыжам было ў пачатку новага часу ваенным сцягам нямецкага імператара.
  • Падобныя сімвалы маюць: дзяржаўныя сцягі: Мальта, Швейцарыя; шматлікія гербы еўрапейскіх гарадоў і правінцый.

Гісторыя змен сцяга

Сцяг прытрываў змены толькі аднойчы: у 1397 годзе дацкая каралева Маргарэт I аб'яднала ў Кальмарскую унію Данію, Швецыю і Нарвегію. Тады ў левым верхнім куце сцяга з'явіліся 3 кароны. У 1523 годзе ад Даніі аддзялілася Швецыя, а ў 1812 і Нарвегія. Тады Данеброг пазбавіўся 3 карон і стаў менавіта такім, якім па паданні спусціўся з нябёсаў.

Спасылкі

Tags:

Сцяг Даніі ГісторыяСцяг Даніі Гісторыя змен сцягаСцяг Даніі СпасылкіСцяг Даніі1821ІсландыяДаніяДацкая моваНарвегіяСцяг НарвегііФарэрскія астравыФінляндыяШвецыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская градаДрычын (Пухавіцкі раён)Спіс памерлых у 2024 годзеЯндэксВялікае Княства ЛітоўскаеСан-Луіс-АбіспаАлесь РазанаўМатрона Сяргееўна МаркевічВікіпедыяSkypeПрэмія імя Карласа ШэрманаНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыБеларускі полк «Пагоня»Microsoft WindowsТэракт у «Крокус Сіці Холе»Мікола Мятліцкі216 да н.э.АдамВасіль БыкаўМар’інагорская гімназіяМікола ХведаровічСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаБільбааБуразубка звычайнаяКатавіцыKufar.byТадэвуш ТышкевічБрамбіФра Беата АнджэлікаНьюкасл-эпон-ТайнVolkswagen PassatПалавыя губыМарыя Віктараўна ВасілевічРаскіданае гняздо (п’еса)M8L8THСпіс беларускіх імёнАфіцыйна-дзелавы стыльАб’яднаныя Арабскія ЭміратыБеларусыАдольф Гітлер УунонаПубліцыстычны стыльOasisШвагерУінстан ЧэрчыльБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне2000Інструкцыя па транслітарацыіГлебаКалядыУладзімір Пятровіч СаламахаРамантычны фільмКарым БенземаЯндэкс.КартыВыклічнікКрысціна Бесман.mu1576Рэкі і каналы БеларусіКарл VII (кароль Францыі)БаскетболПедра ПаскальЭўкарыётыСянная мукаБеларуская дзіцячая літаратураБізнес-анёлБеларуская Народная РэспублікаБеларускі алфавітНарвалМіхась БашлакоўДыяна (прынцэса Уэльская)Філіп Нуарэ🡆 More