Сцяг Грэцыі

Сцяг Грэцыі складаецца з дзевяці роўных гарызантальных палос сіняга (блакітнага) і белага колераў, якія чаргуюцца паміж сабой.

Усярэдзіне сіняга квадрата ў левым верхнім куце размешчаны белы крыж.

Грэцыя
Сцяг Грэцыі
Зацверджаны 22 снежня 1978 (таксама існаваў у 1970—1975)
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3
Сцяг Грэцыі
15 сакавіка 1922 - 22 снежня 1978

Бясспрэчна, крыж сімвалізуе пераважную ў краіне праваслаўную хрысціянскую рэлігію (грэка-католікі, уніяты). Аднак сімвалізм сініх і белых колераў сцяга ніколі не быў усталяваны якім-небудзь урадавым рашэннем. Вызначана адно — рэвалюцыянеры 1821 года, выбіраючы колеры для грэчаскага сцяга ў 1822 годзе, выступілі супраць чырвонага і зялёных колераў, як звязаных з ісламскай сімволікай Асманскай Імперыі.

Некаторыя лічаць, што палосы азначаюць блакітнае неба і/або мора (сініх палос па ліку акіянаў) злучаныя з белымі аблокамі і/або хвалямі. Іншыя лічаць, што яны сімвалізуюць 9 складоў фразы «грэч. Ελευθερία ή θάνατος» («Воля або смерць», Э-леф-тыя-ры-я і Та-на-тос), як гавораць народныя падданні. Гэтак жа ёсць версія, што палосы сымбалізуюць 9 муз, багінь мастацтва і навук.

Першапачатковай формай сцяга быў проста белы крыж на сінім фоне. Ранейшая форма сцяга дагэтуль выкарыстоўваецца ў войску. Да таго, як сцяг стаў сучасным палітычным знакам, ён шмат дзесяцігоддзяў выкарыстоўваўся і працягвае выкарыстоўвацца ваенна-марскім флотам Грэцыі.

Каляровыя характарыстыкі

У грэчаскім заканадаўстве не даецца дакладных каляровых характарыстак для выраба сцягоў, гэта значыць для іх выраба можа быць скарыстаны любое адценне сіняга колеру — ад блакітнага, да цёмна-сіняга. У самой Грэцыі найбольш часта пры вырабе нацыянальнага сцяга выкарыстоўваецца спецыяльнае адценне сіняга колеру (тое ж адценне падаецца ў альбоме Французскага Таварыства Картаграфіі ад 2001 года):

Цветовая модель Сіні Белы
Pantone 286 C Safe
RGB 0-93-170 (#005DAA) 255-255-255 (#FFFFFF)
CMYK 100-66-0-2 0-0-0-0
HSB 207,1-100-66,67 0-0-100
Lab 37, -6, -54 100, 0, 0

Спасылкі

Tags:

ГрэцыяКрыжСцяг

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Напады на пасольства Лівіі ў МінскуФК Майнц 05Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь1991ГерманіяБалгарыяПрыслоўеМаксім БагдановічРадаўніцаГрунвальдская бітваГарады-героіЗычныяЧабор звычайныАрменіяРэкі і каналы БеларусіПімен Панчанка15-ы партызанскі полкБілінгвізмБеларуская літаратураВенгрыяБеларускі фальклорБеларуская ВікіпедыяКупаллеВялесБеларускі нацыяналізмКапюшонТрайчасты нервПісьмоКрыж Ефрасінні ПолацкайЕўрапейскі СаюзМікола ГусоўскіЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаРасійска-ўкраінская вайнаНігерыяSoldatКароткая гісторыя БеларусіЭтанолАльбуцьСвяшчэнная Рымская імперыяАнглійская моваЧэмпіянат свету па снукерыРамаданULISІнданезіяДжодзі ФостэрАмерыканскі варыянт англійскай мовыЮр’еў дзень (вясенні)Жыве Беларусь!Герб ЛідыВялікае Княства ЛітоўскаеГарнішЕфрасіння ПолацкаяКіпрДжэрсіІнфлюэнсерБерасцейская уніяРада Беларускай Народнай РэспублікіЗлучнікЭнцыклапедыяМірскі замакЗлучаныя Штаты АмерыкіНародГвязда БыдгашчПавел Аляксандравіч ХарланчукТрыўмфальная арка ЦітаЗавеі, снежаньГерб ЛітвыБеларусы РасііЭмілія ПлятэрБрэсцкая крэпасцьРэзюмэВільнюсПрыматалогіяМарыя АнтуанетаКітай🡆 More