Суха́я іго́лка — тэхніка паглыбленай гравюры на метале заснаваная на прадрапванні рысак цвёрдай іголкай, адшчэпам алмаза або рубіна.
Гравюрам, выкананым у тэхніцы сухой іголкі ўласціва асаблівая мяккасць і аксаміцістасць штрыхоў, якая набліжае іх да малюнка). Гэты эфект узнікае за кошт таго, што іголка пакідае завусеніцы (так званыя барбы). Лініі сухой іголкі не глыбокія, больш свабодныя, чым у разцовай гравюры. Часта тэхніка сухой іголкі дапаўняе тэхніку афорта, але ў параўнанні з ім дае менш адбіткаў, бо барбы хутка сціраюцца.
Тэхніка сухой іголкі вядома з XV стагоддзя. У Расіі ўжывалася з сярэдзіны XVIII стагоддзя ў спалучэнні з гравіраваннем разцом, афортам, пункцірам. Як самастойная тэхніка пашырылася ў XIX стагоддзі.
Тэхніку сухой іголкі выкарыстоўвалі такія мастакі, як Альбрэхт Дзюрэр, Рэмбрант, Макс Бекман, Мілтан Эйверы, Я. Чэмесаў, Мэры Касат, Г. Вярэйскі, Д. Мітрохін і інш. Сярод беларускіх мастакоў Г. Паплаўскі, С. Герус, Л. Асецкі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сухая іголка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.