Вяліка-Тырнава

Вялі́ка-Ты́рнава (балг.: Велико Търново) — адміністрацыйны цэнтр Велікатырнаўскай вобласці і абшчыны Вяліка-Тырнава ў Балгарыі.

Старажытная сталіца Балгарыі (XIIXIV стагоддзе), горад знакаміты архітэктурнымі помнікамі і прыцягвае шмат турыстаў.

Горад
Вяліка-Тырнава
балг.: Велико Търново
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Вяліка-Тырнава
Краіна
рэгіён
Паўночна-Цэнтральны
Вобласць
абшчына
Вяліка-Тырнава
Каардынаты
Кмет
Румен Рашаў
Ранейшыя назвы
да 1965Тырнава
Плошча
  • 30 км²
Вышыня цэнтра
325 м
Насельніцтва
  • 66 920 чал. (15 сакавіка 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 62
Паштовы індэкс
5000
Аўтамабільны код
BT
Афіцыйны сайт
velikoturnovo.info (балг.)
Вяліка-Тырнава на карце Балгарыі
Вяліка-Тырнава (Балгарыя)
Вяліка-Тырнава

Геаграфія

Вяліка-Тырнава 
Краявід Вяліка-Тырнава.

Вяліка-Тырнава размешчаны на трох узгорках — Царавец, Трапезіца і Света-Гора, на скалістым схіле даліны лукаватай ракі Янтры, у паўночных перадгор'ях Балканаў, на важным у стратэгічным плане пункце скрыжавання некалькіх дарог (ад пераправы праз Дунай пры Свіштове і Русэ, на Шыпкінскі перавал і на Слівен праз гор. Ялена).

Гісторыя

Старажытная сталіца Балгарыі

Хоць гісторыя паселішчаў у наваколлях Вяліка-Тырнава ўзыходзіць яшчэ да каменнага веку, першая ключавая дата ў гісторыі самага горада — 1185 г. Падчас паўстання балгарскія феадалы Пётр і Асень зрынулі візантыйскае валадарства і стварылі Другое Балгарскае царства.

У 11861393 тут была сталіца Другога балгарскага царства, месца каранавання балгарскіх цароў і рэзідэнцыя архіепіскапа, а з 1235 — балгарскіх патрыярхаў.

Пры кіраванні такіх цароў, як Іван Асень II (1218—1241), Іван Аляксандр (1331—1371) і Іван Шышман (1371—1393), горад стаў буйным рэлігійным і эканамічным цэнтрам на Балканах.

Купцы з Тырнава ўсталявалі гандлёвыя сувязі са шматлікімі еўрапейскімі гарадамі, у тым ліку з Генуяй і Венецыяй. Духоўнае, літаратурнае і мастацкае жыццё горада дасягнула небывалага росквіту. Сучаснікі ў сваіх захопленых апісаннях называюць Вяліка-Тырнава «каралевай гарадоў» і нават «другім пасля Канстанцінопаля».

Гарадскія сцены Тырнава ўсе ж не змаглі вытрымаць удару асманскіх заваёўнікаў. У 1393 Тырнава ўзялі туркі, горад быў спалены. Амаль усе помнікі эпохі росквіту культуры былі знішчаны. Але і ў гады турэцкага валадарства Тырнава заставаўся буйным эканамічным цэнтрам. Тутэйшыя купцы хутка наладзілі сувязі з найбуйнейшымі гарадамі Еўропы і Усходу.

Руска-турэцкія войны

Вяліка-Тырнава 
«Уезд Вялікага Князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага ў Тырнава 30 чэрвеня 1877». Карціна М. Д. Дзмітрыева-Арэнбургскага

Тырнава двойчы займалі рускія падчас руска-турэцкіх войнаў: упершыню ў канцы жніўня 1810 года атрадам генерал-маёра Сабанеева, які ўступіў у горад без бою; другі раз — 25 чэрвеня 1877 года кавалерыяй з адной коннай батарэяй перадавога атрада генерала І. У. Гурко, з якой турэцкія войскі, якія займалі горад, абмяняліся толькі некалькімі гарматнымі выстраламі, а затым адступілі ва ўсходнім кірунку. Да пачатку студзеня 1878 года Тырнава з'яўляўся базай для аперацый рускіх войскаў у Сярэдняй Балгарыі і служыў ім галоўным складам.

Незалежная Балгарыя

Вяліка-Тырнава 
Кафедральны сабор Вяліка-Тырнава, пабудаваны ў 1844 годзе.

У 1879 годзе Тырнава была прынята першая, Тырнаўская канстытуцыя Балгарыі.

На 1893 год у горадзе было 12 800 жыхароў. Ад турэцкага насельніцтва, якое складала раней палову насельніцтва горада, да канца XIX стагоддзя ў Тырнава заставалася толькі 700 чалавек. Значная ў турэцкую эпоху прамысловасць Тырнава ў канцы XIX стагоддзя знаходзілася ў заняпадзе, толькі гандаль меў па-ранейшаму некаторае значэнне. У горадзе размешчана рэзідэнцыя мітрапаліта. Каля горада знаходзіцца манастыр Ляскавец з багаслоўскім вучылішчам.

Дэмаграфія

Год Насельніцтва
1985 69 223
1992 67 540
2000 64 513
2005 66 228
2010 67 099

Насельніцтва горада паводле даных на 2011 год складае 73443 чалавек і працягвае расці Паводле нацыянальнага і рэлігійнага складаў пераважная большасць — праваслаўныя балгары, а таксама туркі—мусульмане, як балгарамоўныя, так і тыя, што захоўваюць турэцкую мову, і цыганы.

Музеі

Вяліка-Тырнава 
Музей «Адраджэнне і Устаноўчы сход»

У старадаўняй частцы горада размешчана большая частка мясцовых музеяў, цікавасць сярод якіх уяўляюць Археалагічны музей, Музей «Адраджэнне і Устаноўчы сход», Музей новай і найноўшай гісторыі, Сарафкін дом, Дом-музей П. Р. Славейкава, заезны двор Стамбалова, заезны двор Хаджы Ніколі і іншыя.

Адукацыя

У горадзе размешчаны дзве буйныя навучальныя ўстановы — Велікатырнаўскі ўніверсітэт імя Св. Кірыла і Св. Мяфодзія , і ваенны ўніверсітэт імя Васіля Леўскага. Пры Велікатырнаўскім ўніверсітэце штогод праводзяцца трохтыднёвыя міжнародныя семінары па балгарыстыцы .

Славутасці

Вяліка-Тырнава 
Вяліка-Тырнава.
  • Стары горад — маляўнічае ядро горада, узнік у эпоху балгарскага Адраджэння не поўдні і захадзе ад узгорка Трапезіца. Архітэктурная своеасаблівасць горада складаецца ў тым, што шматлікія старадаўнія будынкі як бы навісаюць над Янтрай
  • Крэпасць Царавец — былая рэзідэнцыя балгарскага цара і патрыярха.
  • Квартал рамеснікаў — маляўнічы сярэднявечны квартал рамеснікаў пад пад крапасным узгоркам.
  • Царква Святога Дзмітрыя Салунскага
  • Царква Сарака Велікамучанікаў — пахавальня некалькіх балгарскіх цароў, месца абвяшчэння незалежнасці Балгарыі ў 1908 годзе.
  • Царква Святых Пятра і Паўла — маленькая царква XIII—XIV стст., у якой добра захаваліся фрэскі XIV—XVII стст.
  • Царква Святых Канстанціна і Алены
  • Царква Святых Кірыла і Мяфодзія
  • Турэцкі канак — будынак, дзе ў 19 стагоддзі размяшчалася паліцыя.

Гарады-пабрацімы

Вяліка-Тырнава 

Вядомыя асобы

Зноскі

  • Таблица на населението по постоянен и настоящ адрес област БЛАГОЕВГРАД община БАНСКО
  • Город Велико-Тырново Архівавана 5 сакавіка 2016.
  • Афіцыйны сайт універсітэта Архівавана 31 студзеня 2016.
  • Международен българистичен център Архівавана 14 чэрвеня 2010.
  • Літаратура

    Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вяліка-Тырнава, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Вяліка-Тырнава ГеаграфіяВяліка-Тырнава ГісторыяВяліка-Тырнава ДэмаграфіяВяліка-Тырнава МузеіВяліка-Тырнава АдукацыяВяліка-Тырнава СлавутасціВяліка-Тырнава Гарады-пабрацімыВяліка-Тырнава Вядомыя асобыВяліка-Тырнава ЛітаратураВяліка-Тырнава СпасылкіВяліка-ТырнаваXIIXIVБалгарская моваБалгарыяВелікатырнаўская вобласць

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Злучаныя Штаты АмерыкіЗапазычаныя словыКубракавэБеларуская моваУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)БелгазпрамбанкПрыгоннае праваКалгасБарыс Іванавіч СачанкаКупалінка (песня)Якуб КоласПалесцінцыАлександрынскі тэатрКіраўнікі МінскаУкраінаСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньПраспект Пераможцаў (Мінск)Я размалюю для цябе небаСельская гаспадарка БеларусіHippomane mancinellaЧарнобыльская катастрофаПершы падзел Рэчы Паспалітай383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАБеларуская энцыклапедыяАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіІнцыдэнт Асама-СансаГенадзь ТумашКарла ТальявініВалерый Станіслававіч МянжынскіМёрыАстравецHromadske.TVНовы Двор (Шчучынскі раён)Пурпурны колерІранМаладосць (часопіс)Сцяг БеларусіЗнак бядыVII Усебеларускі народны сходМікалай I (імператар расійскі)Паца-ВацаУсебеларускі народны сходСпіс газет БеларусіВалерый Мікалаевіч ГапееўУніверсітэт імя Дж. КрэндалаМарк ШагалДудуткіЛявон ВольскіГарадзенская ратушаІнданезія100 найвялікшых беларускіх песеньПаўночная АмерыкаПошукавая аптымізацыяСпіс вуліц МінскаУзброеныя Сілы БеларусіПімен ПанчанкаРаманчуковэДзеепрыметнікПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Фрэдэрыктанскі ўніверсітэтПомнік Якубу Коласу (Мінск)Сэрца на далоніНовы замак (Гродна)Дзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаПадарожжа з ЖыгамонтамАдольф Гітлер УунонаТры чарапахі (песня)МонктанІван ПташнікаўАгнешка Рамашэўска-ГузыСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаГарады БеларусіСтаражытнаруская моваБеларускі ПЭН-цэнтрБелы легіён🡆 More