2023 Сутыкненні Ў Нагорным Карабаху

Сутыкненні ў Карабаху 2023 года (азербайджанскі бок выкарыстоўвае назвы «ваенная аперацыя» і «антытэрарыстычная аперацыя») — канфлікт паміж узброенымі сіламі Азербайджана з аднаго боку і ўзброенымі фарміраваннямі непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) і Арменіі з другога, які пачаўся 19 верасня 2023 года.

Сутыкненні завяршыліся спыненнем баявых дзеянняў на ўмовах Азербайджана 20 верасня.

Сутыкненні ў Нагорным Карабаху
Асноўны канфлікт: Карабахскі канфлікт
2023 Сутыкненні Ў Нагорным Карабаху
Дата з 19 па 20 верасня 2023
Месца Нагорны Карабах
Вынік пагадненне аб спыненні агню на ўмовах Азербайджана
Праціўнікі
2023 Сутыкненні Ў Нагорным Карабаху Азербайджан 2023 Сутыкненні Ў Нагорным Карабаху Арменія
Нагорна-Карабахская Рэспубліка Нагорны Карабах
Камандуючыя
Азербайджан Ільхам Аліеў Арменія Нікол Пашынян
Нагорна-Карабахская Рэспубліка Самвел Шахрамян
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Напярэдадні

Пасля Другой Карабахскай вайны, падчас якой азербайджанцы захапілі некалькі раёнаў, у Нагорны Карабах накіраваны расійскія міратворцы. Ім было даручана прадухіліць аднаўленне канфлікту.

Баявым дзеянням папярэднічала блакада НКР з боку Азербайджана, якая вялася ўжо на працягу дзевяці месяцаў.

З 11 па 20 верасня на тэрыторыі Арменіі праходзілі сумесныя з ЗША ваенныя вучэнні міратворцаў «Eagle Partner 2023».

Ход падзей

Раніцай 19 верасня 2023 года Міністэрства абароны Азербайджана афіцыйна паведаміла, што «ў мэтах спынення шырокамаштабных правакацый у карабахскім эканамічным раёне, раззбраення і вываду фарміраванняў УС Арменіі з нашых тэрыторый, нейтралізацыі іх ваеннай інфраструктуры, забеспячэння бяспекі мірнага насельніцтва, якое вярнулася на вызваленыя ад акупацыі тэрыторыі, грамадзянскіх служачых, задзейнічаных у будаўніча-аднаўленчых работах і нашых вайскоўцаў, а таксама аднаўлення канстытуцыйнага ладу Азербайджанскай Рэспублікі, у рэгіёне пачаты антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару». Па армянскіх пазіцыях была прыменена высокадакладная зброя.

Былы дзяржміністр, які знаходзіўся ў Нагорным Карабаху, Рубен Варданян паведаміў аб масіраваным артылерыйскім абстрэле з боку УС Азербайджана.

20 верасня начальнік прэс-службы Мінабароны Азербайджана Анар Эйвазаў паведаміў, што раніцай азербайджанцы знішчылі вайсковую часць праціўніка ў сяле Танашен на поўначы Нагорнага Карабаха і ў якасці трафеяў захапілі шэсць ваенных аўтамабіляў «Урал» з боекамплектамі да мінамётаў і чатыры мінамёты.

Інфармацыйны цэнтр НКР заявіў, што яе ўлады прынялі прапанову расійскіх міратворцаў аб спыненні агню з 13:00 20 верасня 2023 года. У заяве таксама паведамляецца аб поўным раззбраенні арміі Карабаха і вывадзе цяжкай тэхнікі з тэрыторыі непрызнанай рэспублікі і аб тым, што 21 верасня на сустрэчы ў горадзе Еўлах будуць абмяркоўвацца пытанні Баку «аб рэінтэграцыі, забеспячэнні правоў і бяспекі армян Нагорнага Карабаха, а таксама пытанні забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва Нагорнага Карабаха ў рамках Канстытуцыі Азербайджана». Згодна з навіннай стужкай Рускай службы BBC, Міністэрства абароны Азербайджана пацвердзіла гатоўнасць прыпыніць баі, калі НКР здасць усё ўзбраенне і цяжкую тэхніку, вайскоўцы складуць зброю і сыдуць з баявых пазіцый. У НКР, у сваю чаргу, пагадзіліся на гэтыя ўмовы.

Наступствы

Новы віток супрацьстаяння стварыў небяспеку для армянскага насельніцтва Нагорнага Карабаха. Раніцай 25 верасня Арцахскі інфармацыйны штаб паведаміў, што ўсе грамадзяне, якія жадаюць пераехаць у Арменію, могуць пакінуць рэгіён.

28 верасня прэзідэнт Арцаха Самвел Шахрамян падпісаў указ аб спыненні існавання Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і роспуску ўсіх яе дзяржаўных устаноў і арганізацый з 1 студзеня 2024 года.

Ахвяры

Амбудсмен НКР Гегам Сцепанян паведаміў, што ў першы дзень баявых дзеянняў з боку азербайджан пацярпела 11 мірных жыхароў і 2 загінулі, сярод іх 1 дзіця. 20 верасня ён жа паведаміў аб павелічэнні ахвяр і параненых сярод мірнага насельніцтва. На пачатак дня колькасць параненых вырасла да 35, колькасць загінулых дасягнула 7 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Усяго з боку непрызнанай дзяржавы і Арменіі налічвалася 200 загінулых (у т. л. 10 мірных грамадзян) і больш за 400 параненых (у т. л. 40 цывільных асоб).

Загінулі некалькі расійскіх ваеннаслужачых з міратворчага кантынгента.

Рэакцыя

МЗС Расіі ў асобе афіцыйнага прадстаўніка Марыі Захаравай заявіла, што Масква глыбока ўстрывожана рэзкай эскалацыяй сітуацыі ў Карабаху, і заклікае бакі спыніць ваенныя дзеянні і вярнуцца да дыпламатычнага ўрэгулявання. Паводле Крамля, Баку паведаміў пра запланаванае наступленне за некалькі хвілін да яго пачатку.

Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль заявіў: «ваенныя дзеянні Азербайджана павінны быць неадкладна спыненыя, каб забяспечыць сапраўдны дыялог паміж Баку і карабахскімі армянамі».

Вярхоўны прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль заявіў, што ЕС асуджае ваенную эскалацыю ўздоўж лініі судакранання і ў іншых месцах Карабаха і заклікаў Азербайджан неадкладна спыніць ваенныя дзеянні

У МЗС Францыі рашуча асудзілі пачатак баявых дзеянняў з боку УС Азербайджана, заявіўшы, што ніводная падстава не можа апраўдаць ваенную аперацыю ў Нагорным Карабаху. Таксама было заяўлена, што Парыж заклікае да тэрміновага сходу Савета Бяспекі ААН

Заўвагі

Tags:

2023 Сутыкненні Ў Нагорным Карабаху Напярэдадні2023 Сутыкненні Ў Нагорным Карабаху Ход падзей2023 Сутыкненні Ў Нагорным Карабаху Наступствы2023 Сутыкненні Ў Нагорным Карабаху Ахвяры2023 Сутыкненні Ў Нагорным Карабаху Рэакцыя2023 Сутыкненні Ў Нагорным Карабаху Заўвагі2023 Сутыкненні Ў Нагорным Карабаху19 верасня2023АзербайджанАрменіяНагорна-Карабахская Рэспубліка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КупаллеАповесць мінулых часоўПётр Кірылавіч КашавойСэрца на далоніКіраўнікі МінскаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМікалай Радзівіл ЧорныСідрКнігавыдавецкая дзейнасць Францыска СкарыныВасіль Аляксеевіч ЖуковічЛітаратура і мастацтва (газета)Паўстанне хусітаў у ЕменеАляксандр БранцэвічБабруйскЮры ТуронакПубліцыстыкаКангрэс Злучаных Штатаў АмерыкіПавел Мікалаевіч МуравейкаReform.byВадзянікПалескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнікЖыве Беларусь! (песня)Андрэй ГорватCourage (фільм)Чжу ЦзяхуаАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаГаннаТадэвуш КасцюшкаНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеТарас Рыгоравіч ШаўчэнкаДзеепрыметнікПётр Міронавіч МашэраўПыласосАляксей ДудараўЛучана ПавароціЧалавек пасярэдзінеСімвалПадарожжа з ЖыгамонтамАлаіза ПашкевічЗалог ПяцілеткіЛеанід Дранько-МайсюкПалацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)КаробчыцыПятрусь БроўкаЯнка МаўрМаркем (гара)ЛексікаАповесцьНацыянальны інстытут адукацыіРагнеда РагвалодаўнаКурыцаКарпарацыя монстраў (мультфільм)Раіса Андрэеўна БаравіковаБерасцянкаРудня (Пухавіцкі раён)Ян СяньцзіньВіртуальная машынаФранцыск СкарынаМахатма ГандзіГаўрыіла (Глухава)Бярозка (часопіс)Точка BYРыгор БарадулінПа што ідзеш, воўча?Джо БайдэнЛітоўскія паходы да 1270 годаНаша Ніва (1906)Мы, беларусыCosmos atrosanguineusМагіла льва (паэма)Напалеон ОрдаЗнешняя палітыка БССРКелі Кларксан🡆 More