Сустрэча Папы Рымскага Францыска І Патрыярха Маскоўскага І Ўсяе Русі Кірыла

Сустрэча Папы Рымскага Францыска і патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылася 12 лютага 2016 года ў аэрапорце Гаваны, сталіцы Кубы.

Сустрэча такога ўзроўню стала першай за ўсю гісторыю рускай праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, шэраг экспертаў і СМІ называюць яе гістарычнай.

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл Папа Рымскі Францыск
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл
Папа Рымскі Францыск

Перадгісторыя

Раскол хрысціянскай царквы адбыўся ў 1054 годзе, пасля чаго канчаткова адбыўся яе падзел на Рымска-каталіцкую царкву на Захадзе з цэнтрам у Рыме і Праваслаўную — на Усходзе з цэнтрам у Канстанцінопалі. Падзел, выкліканы расколам, не пераадолены дагэтуль, нягледзячы на тое, што ў 1965 годзе ўзаемныя анафемы былі ўзаемна зняты на сустрэчы Папы Паўла VI і Усяленскага Патрыярха Афінагора I.

Руская праваслаўная царква, цяпер найбуйнейшая з Памесных праваслаўных цэркваў у свеце, дэ-факта аўтаномная ад Канстанцінопальскай з 1448 года. У 15891593 гадах Маскоўскія мітрапаліты атрымалі тытул патрыярхаў і фармальнае прызнанне аўтакефаліі ад усходніх патрыярхаў.

На Фларэнційскім саборы, які праходзіў з 1438 года, прысутнічалі Рымскі Папа Яўген IV і канстанцінопальскі патрыярх Іосіф II, а таксама прадстаяцель рускай царквы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Ісідар. Неўзабаве пасля сустрэчы Ісідар быў разжалаваны і ўзяты пад варту па загадзе Васіля II.

Асабістых сустрэч паміж главамі Рускай праваслаўнай царквы і Рымска-каталіцкай царквы раней не адбывалася. Падрыхтоўка да сустрэчы ў 2016 годзе ішла 20 гадоў. У 1996—1997 гадах вяліся перамовы пра арганізацыю сустрэчы патрыярха Алексія II і Папы Яна Паўла II, але яна не адбылася з-за наяўнасці праблем, па якіх бакам не ўдалося дасягнуць згоды. Перамовы пра магчымасць сустрэчы вяліся і з Папам Бенедыктам XVI да моманту яго сыходу ў адстаўку ў сакавіку 2013 года; у 2006 годзе будучы патрыярх Кірыл у якасці старшыні знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата наведаў Рым, дзе сустрэўся з пантыфікам.

10 красавіка 2009 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з патрыярхам Кірылам у Маскве прапаноўваў сустрэчу Папы і Патрыярха ў Мінску. 8 мая намеснік старшыні Аддзела замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата пратаіерэй Георгій Рабых у адказ на прапанову заявіў, што Рускай праваслаўнай царкве і Рымска-каталіцкай царкве не патрэбныя якія-небудзь пасярэднікі для вырашэння такіх пытанняў, у іх ёсць магчымасці для правядзення прамых узгадненняў па гэтай тэме.

У лістападзе 2014 года Папа Францыск, адказваючы на пытанне карэспандэнта ТАСС на борце самалёта пасля вяртання з паездкі ў Стамбул, дзе адбылася яго сустрэча з патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем I, заявіў, што гатовы сустрэцца з патрыярхам Кірылам у любым месцы і ў любы час.

Храналогія сустрэчы

Падрыхтоўка

Пра сустрэчу абодвума бакамі было абвешчана 5 лютага 2016 года, у гэты ж дзень было прынята канчатковае рашэнне правесці яе 12 лютага. Да гэтага моманту праходзілі рознага роду ўзгадненні, якія тычыліся даты, месца і зместу сустрэчы, у прыватнасці, прапанаванай да падпісання дэкларацыі, тэкст якой узгадняўся да позняга вечара 10 лютага і заняў 10 лістоў.

Сустрэча стала магчымай дзякуючы перакрыжаванню маршрутаў глаў цэркваў: патрыярх Кірыл прыляцеў у Гавану ў рамках турнэ па Лацінскай Амерыцы, Папа Рымскі Францыск зрабіў прыпынак у кубінскай сталіцы перад пачаткам пастырскага візіту ў Мексіку.

Для сустрэчы глаў цэркваў у аэрапорту Гаваны імя Хасэ Марці, які з'яўляецца галоўным міжнародным авіявузлом краіны, былі падрыхтаваны зала дзяржаўнага пратакола першага тэрмінала, а таксама прэс-зала.

Патрыярх Кірыл прыбыў у Гавану 11 лютага, Папа Рымскі Францыск — днём 12, незадоўга да пачатку сустрэчы.

Ход сустрэчы

Сустрэча пачалася ў 14:25 (UTC?5:00). Кірыл і Францыск, апранутыя ў звычайные аблачэнне, якое выкарыстоўваецца па-за набажэнствамі, пацалаваліся і разам сфатаграфаваліся, а затым размясціліся ў фатэлях, пастаўленых абапал ад драўлянага распяцця. Даволі хутка журналістаў папрасілі пакінуць залу. Як паведаміла італьянскае інфармацыйнае агенцтва агенцтва АНСА, першымі словамі Папы, звернутымі да патрыярха, былі «Нарэшце мы — браты», прадстаяцель РПЦ адказаў: «Цяпер усё лягчэй». «Відавочна, што гэта — божая воля», — сказаў Францыск.

Усяго сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны. Патрыярх і Папа абмеркавалі шэраг важных праблем, закрануўшы ганенні хрысціян на Блізкім Усходзе, ваенна-палітычнае супрацьстаянне і рэлігійны раскол ва Украіне, крызіс сям'і ў сучасным грамадстве. Таксама главы цэркваў гаварылі пра будучыню хрысціян, далейшае развіццё супрацоўніцтва РПЦ і каталіцкай царквы, магчымыя сумесныя праекты, у прыватнасці, пра абмен паломнікамі. Кірыл і Францыск гутарылі на родных мовах — рускай і іспанскай, пры дапамозе двух перакладчыкаў.

Таксама адбыўся абмен падарункамі: патрыярх падарыў Папе спіс Казанскай іконы Божай Маці і сваю кнігу «Свабода і адказнасць» на іспанскай мове, Францыск у сваю чаргу паднёс у дар Кірылу часціцу мошчаў свяціцеля Кірыла і чашу для прычасця.

Па выніках сустрэчы патрыярх і Папа ўрачыста падпісалі сумесную дэкларацыю, якая складаецца з 30 пунктаў.

Рэакцыя

Прадстаўнікі рэлігійнай супольнасці па ўсім свеце віталі сустрэчу глаў дзвюх цэркваў, адзначаючы яе важнасць і гістарычнае значэнне, прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў Расіі, Беларусі, Венгрыі, Канады, Польшчы, Сербіі, ЗША, краін Блізкага Усходу і іншых дзяржаў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў сустрэчу Кірыла і Францыска ўзаемным крокам насустрач Расіі і Захаду.

Раман Лункін, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута Еўропы РАН, лічыць, што сустрэча, якая праходзіць на фоне блізкаўсходняга канфлікту, які суправаджаецца ганеннямі на хрысціян, ставіць мэтай вярнуць хрысціянства ў сусветную палітыку.

Беларускі палітолаг і гісторык рэлігіі Анатоль Сідарэвіч выказаў меркаванне, што гэта сустрэча можа паспрыяць візіту Папы Рымскага ў Беларусь, на які Руская праваслаўная царква дагэтуль не дае дазволу, патрабуючы ад Рыма адмовіцца ад празелітызму і уніі на сваёй «кананічнай тэрыторыі».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сустрэча Папы Рымскага Францыска і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Сустрэча Папы Рымскага Францыска І Патрыярха Маскоўскага І Ўсяе Русі Кірыла ПерадгісторыяСустрэча Папы Рымскага Францыска І Патрыярха Маскоўскага І Ўсяе Русі Кірыла Храналогія сустрэчыСустрэча Папы Рымскага Францыска І Патрыярха Маскоўскага І Ўсяе Русі Кірыла РэакцыяСустрэча Папы Рымскага Францыска І Патрыярха Маскоўскага І Ўсяе Русі Кірыла ЗноскіСустрэча Папы Рымскага Францыска І Патрыярха Маскоўскага І Ўсяе Русі Кірыла ЛітаратураСустрэча Папы Рымскага Францыска І Патрыярха Маскоўскага І Ўсяе Русі Кірыла СпасылкіСустрэча Папы Рымскага Францыска І Патрыярха Маскоўскага І Ўсяе Русі Кірыла12 лютага2016ГаванаКубаКірыл (Патрыярх Маскоўскі)Папа РымскіПатрыярх Маскоўскі і ўсяе РусіРуская праваслаўная царкваРымска-Каталіцкая царкваФранцыск (Папа Рымскі)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Kufar.byВаўкалакМільянер з трушчобАлег Антонавіч ЛойкаГерб АстраўцаІгар Уладзіміравіч ГолубеўПрыродны газШвейцарыяУ краіне райскай птушкіЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьМікола МятліцкіНарматыўны кантрольФаціма Зайнулінаўна ГабітаваCourage (фільм)Аляксей ДудараўНавіяльУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Палеская вобласць2024МінійМарат Сяргеевіч МаркаўНёманЛічэбнікУладзімір Васільевіч ГніламёдаўВасіль БыкаўДзяржаўная прэмія БССРПечы (Барысаў)ДзікВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Янка БрыльНацыянальная бібліятэка ФранцыіВіцебскСям’яСінагога ў Задзвінні (Віцебск)ВейшнорыяБеларусь у складзе Расійскай імперыіБеларускі алфавітДзеепрыметнікЗянон Станіслававіч ПазнякОрдэн «Знак Пашаны»ДзядыКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)АповесцьПісьменнікМіхась Башлакоў21vek.byКіеўСвятлоРадыевугляроднае датаваннеА хто там ідзе?Сібусава ЭіціБеларускія народныя танцыБеларуская дэтэктыўная прозаVPNСправа «Армія з народам»Універсітэт Святога ТомасаБеларускі нацыянальны касцюмГербы гарадоў БеларусіУсебеларускі народны сходСімвалЛеанід Міхайлавіч ГалубовічВацлаў ЛастоўскіГедзімінЯгайлаПатрыятызмГомельВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Чыр (суп)Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтТарашкевіцаРасіяБаладаПарыж (Беларусь)🡆 More