Уніяцтва

Уніяцтва, або вуніяцтва (ад лац.: unio — саюз, аб’яднанне) — хрысціянская плынь, заснаваная на царкоўнай уніі розных хрысціянскіх цэркваў з рымска-каталіцкай на ўмовах прызнання першымі вяршэнства Папы Рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні традыцый рэлігійнага культу і выкарыстання традыцыйна сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэнні.

Уніяцкія цэрквы

Да ўніяцкіх адносяцца цэрквы грэчаскага (былыя праваслаўныя), армянскага, копцкага (у Егіпце), мараніцкага (у Ліване і Сірыі) і іншых абрадаў.

Гл. таксама: Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.

У Рэчы Паспалітай

У Рэчы Паспалітай уніяцтва ўзнікла пасля заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі (1596). Яшчэ ў 1577 годзе рэктар полацкага калегіума Пётр Скарга выдаў кнігу «Аб адзінстве царквы Божай», дзе прапанаваў план уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Уніяцкая царква мусіла падпарадкоўвацца Папе Рымскаму, але захоўваліся ранейшыя праваслаўныя абрады. У 1595 г. Папа Рымскі Клімент ІІ аб’явіў унію, а праз год на Берасцейскім царкоўным саборы яна была зацверджана. Пад канец 18 ст. каля трох чвэрцяў насельніцтва Беларусі было ўніятамі.

У Рэспубліцы Беларусь

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква — уніяцкая царква, якая па сваёй сутнасці (разам з Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквой) з’яўляецца пераемніцай уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай. Колькасць вернікаў ацэньваецца інтэрвалам паміж 3000 і 30 000 чалавек.

Зноскі

Літаратура

  • Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да 21 ст.- Мінск, 2000 г.
  • Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.

Гл. таксама

Спасылкі

Tags:

Уніяцтва Уніяцкія цэрквыУніяцтва У Рэчы ПаспалітайУніяцтва У Рэспубліцы БеларусьУніяцтва ЛітаратураУніяцтва Гл. таксамаУніяцтва СпасылкіУніяцтваЛацінская моваПапа РымскіРымска-каталіцкі КасцёлХрысціянстваЦаркоўная унія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

8Гарэцкія чытанніДзядыБеларуская энцыклапедыяБангкокПалессеБаявік (кінажанр)База даныхМіхаіл БачылаДзідаЗнак бядыРасціслаў ЛапіцкіКаранёвыя атожылкіПротазаалогіяТворны склонКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаУладзімір ПянткевічГісторыя БеларусіБерлінLortel ArchivesПяроБерасцейская унія39Першая сусветная вайнаСакураМянтузЦім СкарэнкаKnowledge GraphРумыніяБараўІарданіяМаксім ТанкІван ЧыгрынаўХрышчэнне РусіСпіс самых высокіх людзейАльтэрнатыўны рок2 красавікаГанаШасцідзясятнікі21vek.byЛіса (рэперка)ЖамойцьУладзімір Уладзіміравіч Пуцін15-ы партызанскі полкМарк ШагалМікалай Васільевіч СтасКалінінградДзеепрыметнікРада Беларускай Народнай РэспублікіАдольф ГітлерУладзімір Пятровіч БутрамееўЮрась СвіркаВікісховішчаULISПсіхалогіяРаман Аляксандравіч СкірмунтСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьЛатвіяУНІАНЛаосNirvanaКыргызстанЭстэр ЛедэцкаяЭдзі АгняцветГісторыя КітаяРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)Злучаныя Штаты АмерыкіУрад Беларускай Народнай РэспублікіБітва пад Оршай (1514)Андрэй ПачобутФранцішак БагушэвічМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтБеларуская Народная РэспублікаМаскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтБеларускае выдавецкае таварыства🡆 More