Сняжурка

Сняжурка, пуначка (Plectrophenax nivalis) — невялікая пеўчая птушка атрада вераб’інападобных.

Сняжурка
Сняжурка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Plectrophenax nivalis (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Сняжурка
Сістэматыка
на Віківідах
Сняжурка
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179532
NCBI  161627
FW  369321

Апісанне

Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 29-38 см. Даволі выразны палавы дымарфізм. Самец у шлюбным уборы з чорнымі верхам цела і канцамі крылаў, галава і астатнія часткі цела белыя. Узімку чорныя толькі канцы крылаў і сярэдзіна хваста. Самка ўзімку больш цёмная (у шлюбным уборы верх галавы амаль чорны). Маладыя падобныя да самкі (часам без белай плямы на крылах). Спеў — высокія, хуткія трэлі, падобныя на голас палявога жаўрука.

Пашырэнне

Арэал: Паўночны край Галарктыкі, Камчатка і Алеуцкія астравы.

Насяляе камяністую тундру са скальнымі абрывамі (асабліва, у суседстве рачных далін), марское ўзбярэжжа (скалы, часта ў калоніях марскіх птушак), жыве паблізу ад снягоў і ільдоў (можа засяляць скалы, што выступаюць са снегу), а таксама месцы з нізкімі карлікавымі раслінамі; узімку — адкрытыя тэрыторыі, часцей за ўсё, палі, дарогі побач з паселішчамі, ускрайкі лясоў, прыморскія пляжы, тарфяныя дзюны без снежнага покрыва і г.д. У гарах даходзіць да 2300 м над у.м.

Пералётная. Некаторыя папуляцыі (напрыклад, з Ісландыі) часткова аселыя. Месца зімовак: Еўропа, поясам праз Цэнтральную Азію і Японію, паўночная, цэнтральная і паўднёвая часткі Паўночнай Амерыкі. Выпадкова залятаюць далёка на поўдзень (Балеары, Мальта, Турцыя, Мадэйра, Канары, Азоры, Партугалія). На Беларусі не гняздзіцца, рэгулярна адзначаецца толькі пад час транзітных міграцый, у паўднёвай частцы таксама часам на зімоўцы.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо мяккае, з травы, сцёблаў раслін, моху і лішайнікаў ладзіць пад дахам, у шпакоўні, пад навісам дзірвану, у скальных шчылінах, пад камянямі, а таксама ў сценах будынкаў. Высцілка з тонкай травы, шэрсці (звычайна лісы) і пёраў белай курапаткі. Дыяметр 7-8 см.

Сняжурка 
Яйкі

Яйкі (4-6) авальныя (ад падоўжаных да крыху эліптычных), светла-блакітныя, зеленавата-блакітныя, часам жаўтаватыя і бледна-зеленаватыя. Глыбокія плямкі шэра-фіялетавыя або светла-ружова-ржавыя, паверхневыя — светлыя, невыразна чырвона-ржавыя або пурпурова-чорныя, могуць канцэнтравацца на шырэйшым канцы. Памеры: 22 х 16 мм.

Падвіды

  • P. n. nivalis — Шатландыя, Скандынавія, Кольскі паўвостраў, на ўсход да Чукоцкага п-ва, паўночная частка Паўночнай Амерыкі і Грэнландыя, Шпіцберген;
  • P. n. vlasowae — ад паўвострава Канін і р. Пячора на ўсход да вострава Урангеля і Анадыра;
  • P. n. insulae — Ісландыя;
  • P. n. townsendi — Камандорскія і заходняя частка Алеуцкіх астравоў.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Tags:

Сняжурка АпісаннеСняжурка ПашырэннеСняжурка Асаблівасці біялогііСняжурка ПадвідыСняжурка ЛітаратураСняжурка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АмурайсуПолацкБеларусыЯнка КупалаМіхаіл Іванавіч ФаменкаТаль (механізм)БлокчэйнТлумачальны слоўнік беларускай мовыАзіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтваЯдвігін Ш.Аляксей ДудараўГалоўная старонкаМарыя ТальёніШахматыHTMLГеаграфія БеларусіАліна КоўшыкВацлаў ЛастоўскіМаладосць (часопіс)ДзеепрыметнікПарфенонIOSТадэвуш КасцюшкаАСяргей Аляксандравіч ШавельАлесь ЗвонакГісторыя ОршыМінская вобласцьПольшчаНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Кароль ВырвічПачуццёЭрэкцыяСімвалы Беларусі163Наша Ніва (1991)Ян ВертонгенСцяг БеларусіЗайменнікМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеЯнка МаўрБеларуская моваХто смяецца апошнім (п’еса)Максім ГарэцкіЛюдзі на балоце (фільм)Вісарыён Рыгоравіч БялінскіНазоўнікКандрат КрапіваРадаўніцаСтаражытнабеларуская літаратураДзікае паляванне караля СтахаУННВСтрававальная сістэма чалавекаПастава на каленяхКобрынМанумент Перамогі (Мінск)АдэсаДзікУніверсітэт імя Дж. КапіланаМарская міляЯндэксЭто Минск, деткаСаюз беларускіх пісьменнікаўДавыд-ГарадокАдам СтанкевічЗыгмунт ВольскіДаўжыня хваліСаюз пісьменнікаў СССРПатрыятызм12 маяГВК ГомельЛісты з-пад шыбеніцыРыгор АстапеняАгульнанацыянальнае тэлебачанне🡆 More