Скуола Сан-Рока

Скуола Сан-Рока (італ.: Scuola Grande di San Rocco) — заснавана ў 1549 брацтвам Сан-Рока і належыць да адной з шасці венецыянскіх вялікіх скуол.

Скуола
Скуола Сан-Рока
Scuola Grande di San Rocco
Скуола Сан-Рока
HGЯO
Краіна Скуола Сан-Рока Італія
Горад Венецыя
Тып будынка скуола
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Будаўнік Барталамеа Бона, Скарпаньіна
Архітэктар Барталамеа Бона, Скарпаньіна
Дата заснавання 1517 і 1527
Будаўніцтва 15151549 гады
Сайт scuolagrandesanrocco.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Скуола Сан-Рока
Salone Maggiore

Братэрства Сан-Рока (Св. Роха) было зарэгістравана Саветам Дзесяці ў 1481 годзе для аказання дабрачыннай дапамогі хворым. Да 1515 Братэрства налічвала больш за 500 членаў і для яго спатрэбіўся вялікі будынак. Будаўніцтва будынка пачалося ў 1515 па праекце Барталамеа Бона. Яго змяніў Сантэ Ламбарда. Скончана архітэктарам Антоніа Абондзі (вядомым як Скарпаньіна) ў 1549 годзе, дабудавалі другі паверх і парадны ўваход. Скуола размешчана на аднайменнай плошчы, каля царквы Сан-Рока і захавала рысы працы абодвух дойлідаў. Першы паверх з вокнамі-біфорэ характэрны для Бона, другі, са здвоенымі вокнамі, - для Скарпаньіна. Будаўніцтва вялося ў асноўным на ахвяраванні венецыянцаў, якія верылі ў заступніцтва Святога Роха ад заразных хвароб. Мошчы Святога Роха знаходзяцца ў царкве Сан-Рока, якая стаіць насупраць скуолы. На сённяшні дзень Братэрства Сан-Рока існуе і працягвае займацца дабрачыннасцю.

У 1564 годзе быў аб'яўлены конкурс на роспіс з удзелам Паала Веранезэ, Андрэа Ск'явонэ, Сальвіяці, Тынтарэта і Цукары. Тынтарэта абышоў канкурэнтаў, прадставіўшы замест накіда гатовую карціну «Святы Рох ў славе». Гэтая карціна цяпер знаходзіцца на столі ў зале Альберга (Sala de'll Albergo). Пасля гэтага на працягу 23 гадоў Тынтарэта распісваў скуолу Сан-Рока. Генры Джэймс пісаў: "Наўрад ці мы знойдзем у іншым месцы чатыры сцяны, у якія ўкладзены столькі геніяльнасці. Паветра гэтых палотнаў такое дыхтоўнае, што цяжка дыхаць".

Скуола складаецца з ніжняга і верхняга паверхаў і залы Альберга.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Скуола Сан-Рока, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Скуола Сан-Рока ГалерэяСкуола Сан-Рока ЗноскіСкуола Сан-Рока ЛітаратураСкуола Сан-Рока СпасылкіСкуола Сан-Рока1549Італьянская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ВейшнорыяMrBeastПадляшскія мучанікіРомбКупалінка (песня)557-я інжынерная брыгадаСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіВ’етнамКарыбут АльгердавічPornhubБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеГіпатанія2004ГлебаДжэніфер ЛоўрэнсСтакгольмПій XIГедзімінЧэмпіянат свету па футболе 2022Паца-ВацаУладзімір ДубоўкаВялікае Княства Літоўска-БеларускаеЯрылаНасякомыяДамінік РудніцкіМэрБуразубка малаяЛеаніды не вернуцца да ЗямліУладзімір СцяпанАдольф Гітлер УунонаЧасціны мовыЭма УотсанУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаУітні Х’юстанЧэрвеньГран-Пры Канады 2014 годаІван Піліпавіч АкімачкінWayback MachineСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэКарл II СцюартСэрца на далоніАнтыкостыNürnbergТрыганаметрычныя функцыіЯдвігін Ш.Золтан ЛаціновічНа ростаняхВялікдзень (народная традыцыя)ТаджыкіПінхас ПалонскіНавамыргарадскі раёнuknytПершая Аўстрыйская РэспублікаГепатыт CАлімпійскія гульніЛітаратурныя жанрыНазоўнікСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛітоўская хронікаШываБаальбекНіл ГілевічЯнка КупалаGoogle ChromeЯгайлаСмяротнае пакараннеВольха чорнаяГарнастаевічыСердар (горад)Iva SativaКарым БенземаАфіцыйна-дзелавы стыльЧорны замак Альшанскі🡆 More