Скрыпторый (лац.: scriptorium ад scriptor — «пісец, перапісчык») — майстэрня па перапісцы рукапісаў, пераважна ў манастырах.
Першыя скрыпторыі паўсталі ў VI—VII стагоддзях на поўдні Італіі, у Францыі, у Ірландыі, Іспаніі. Найбольшай славай у эпоху Карла Вялікага карыстаўся скрыпторый Турскага манастыра Святога Марціна, абатам якога быў Алкуін.
Спачатку кнігу (як і ў часы позняй антычнасці) пісалі пад дыктоўку, трымаючы матэрыял для пісьма на каленях. Сталоў не было. Затым, верагодна, у VII стагоддзі, у майстэрнях з’явіліся сталы. Ва ўсякім выпадку, менавіта да гэтага часу ставяцца іканаграфічныя малюнкі каліграфаў, якія сядзяць за сталамі. З VIII—IX стагоддзяў падобныя выявы сталі нормай. У XIII стагоддзі скрыпторыі прыходзяць у заняпад, кніжнай вытворчасцю пачынаюць займацца гарадскія рамеснікі.
Скрыпторый на Вікісховішчы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Скрыпторый, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.