2023 Серыя Тарнада На Поўдні Даліны Місісіпі

24—27 сакавіка 2023 года на поўдні даліны ракі Місісіпі прайшлася серыя магутных тарнада.

На раніцу 26-га чысла пацвердзілася гібель прынамсі 26 чалавек.

2023 Серыя Тарнада На Поўдні Даліны Місісіпі
Метэаабстаноўка над поўднем ЗША станам на раніцу 25 сакавіка 2023.

Бедства

Паводле інфармацыі Fox Weather, першы буйны тарнада пачаўся ў Ролінг-Форку і адтуль прасоўваўся на паўночны ўсход праз Сілвер-Сіці.

Фіксаваліся штормы з хуткасцю больш за 80 кіламетраў у гадзіну, 113, 129, а ў штаце Тэхас паведамлялася аб парывах у 160 кіламетраў за гадзіну.

Тарнада закранула штаты Алабама, Місісіпі, Тэхас і Тэнэсі (у першых двух за суткі было зарэгістравана па меншай меры 11 паведамленняў аб тарнада), дзе прывяло да праблем з электрычнасцю. Згодна з парталам PowerOutage, у Місісіпі без святла засталіся амаль 12 тысяч абанентаў, у Алабаме — звыш 16 тысяч, а ў Тэнэсі — больш за 28 тысяч. Тэлеканал CNN пісаў, што ад прыроднага бедства больш за ўсё пацярпелі гарады Сілвер-Сіці і Ролінг-Форк, у 96 км на паўночны ўсход ад Джэксана. Менавіта падобныя невялікія гарады ў сельскай мясцовасці панеслі вялікую шкоду. Разбурэнні таксама прынеслі праліўныя дажджы, а таксама град памерам з мячык для гольфа, які выпаў у паўднёвых раёнах Місісіпі.

Ахвяры

Станам на вечар 25-га чысла лік загінулых дасягнуў 23 чалавек. У акрузе Шаркі некалькі паліцэйскіх патрулёў абвешчаны прапаўшымі без вестак. На раніцу 26 сакавіка пацвердзілася гібель прынамсі 26 чалавек.

Апошні раз такія магутныя разбурэнні з-за тарнада адбыліся ў штаце Кентукі ў 2021 годзе. Ахвярамі тады сталі каля 100 чалавек.

Наступствы

Кіраўніцтва штата Місісіпі абвясціла надзвычайнае становішча ў акругах Шаркі, Хамфрыс, Кэрал і Манро. У Амары з 8 вечара да 6 раніцы ўведзены каменданцкі час.

Губернатар штата Місісіпі Тэйт Рыўз пагаварыў з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў поўную падтрымку федэральнага ўрада. У рэгіён былі накіраваны персанал і рэсурсы экстранага рэагавання для аказання дапамогі ў аднаўленчых работах.

Спіс

Спіс пацверджаных выпадкаў тарнада 24 сакавіка.
Магутнасць па шкале EF# Месца Акруга Штат Пачатак (каардынаты) Пачатак (час) Працягласць шляху Максімальная шырыня Заўвагі
EF1 паўднёвей Уіта Паркер Тэхас HGЯO 09:52–09:58 6.73 mi (10.83 км) 75 yd (69 м)
EF1 на паўднёвы захад ад Пулвіла Паркер і Уайз Тэхас HGЯO 09:56–10:00 5.47 mi (8.80 км) 100 yd (91 м)
EF4 з Ролінг-Форку праз Сілвер-Сіці Уорэн, Шаркі, Хамфрыс, Ісакена Місісіпі x 00:57–02:08 59 mi (95 км) 1320 yd (1,210 m) 20+ загінулых
EF1 Поўп Панола Місісіпі HGЯO 01:25–01:34 8.39 mi (13.50 км) 100 yd (91 м)
EF1 усходней Корленда Панола Місісіпі HGЯO 01:38–01:44 6.18 mi (9.95 км)
EF1 Буржэс Панола, Лафает Місісіпі HGЯO 01:47–01:51 4.08 mi (6.57 км) 125 yd (114 м)
EF1 паўночней Блюспрынгса Юніён Місісіпі HGЯO 02:38–02:39 0.73 mi (1.17 км) 125 yd (114 м)
EF3 ад Блэкхока праз Вайнону Холмс, Кэрал, Мантгомеры, Вебстэр Місісіпі x x x x 3+ загінулых
EF? ад Егіпта да Аморы ў Турон Манро, Ітавамба Місісіпі x x x x 2+ загінулых
EF2 на паўночны ўсход ад Фларэнцыі Ладэрдэйл Алабама HGЯO 03:54–03:56 0.6 mi (0.97 км) 100 yd (91 м)
EF2 Феетвіл Лінкальн Тэнесі HGЯO 04:59-05:05 3.96 mi (6.37 км) 300 yd (270 м)
Спіс пацверджаных выпадкаў тарнада 25 сакавіка.
Магутнасць па шкале EF# Месца Акруга Штат Пачатак (каардынаты) Пачатак (час) Працягласць шляху Максімальная шырыня Заўвагі
EF2 ад Данвіла да Хартсела Лоўрэнс, Морган Алабама HGЯO 05:23-05:29 12.56 mi (20.21 км) 175 yd (160 м) 1 загінулы
EF1 Юніён-Гроўв Морган Алабама HGЯO 05:47–05:50 2.09 mi (3.36 км) 325 yd (297 м)
EF0 з поўначы ад Эшфарда на паўднёвы захад ад Калумбіі Х’юстан Алабама HGЯO 14:00–14:10 4.47 mi (7.19 км) 50 yd (46 м)
Спіс пацверджаных выпадкаў тарнада 26 сакавіка.
Магутнасць па шкале EF# Месца Акруга Штат Пачатак (каардынаты) Пачатак (час) Працягласць шляху Максімальная шырыня Заўвагі
EF? на паўднёвы ўсход ад Лагранжа Троўп Джорджыя x 10:55-? x x
EF? Меледжвіль Балдуін Джорджыя x 11:43-? x x
EF1 Фултан Кларк Алабама HGЯO 01:24–01:26 1.67 mi (2.69 км) 340 yd (310 м)
EF1 Катріна Маренга Алабама HGЯO 01:38–01:40 1.67 mi (2.69 км) 170 yd (160 м)
EF1 Возера Марцін Элмар, Талапауса Алабама HGЯO 03:22–03:29 7.46 mi (12.01 км) 1,200 yd (1,100 м)
Спіс пацверджаных выпадкаў тарнада 27 сакавіка.
Магутнасць па шкале EF# Месца Акруга Штат Пачатак (каардынаты) Пачатак (час) Працягласць шляху Максімальная шырыня Заўвагі
EF2 Мілстэд Мейкан Алабама HGЯO 07:41–08:06 15.41 mi (24.80 км) 1,450 yd (1,330 м)
EF1 паўночна-заходні Дуранд Мерыветэр Джорджыя 11:06—11:19 8.7 mi (14.0 км)
EF0 паўднёвы ўсход Маўнтын Спрынгс Туігс x 12:52—12:53 0.32 mi (0.51 км)

Зноскі

Tags:

2023 Серыя Тарнада На Поўдні Даліны Місісіпі Бедства2023 Серыя Тарнада На Поўдні Даліны Місісіпі Ахвяры2023 Серыя Тарнада На Поўдні Даліны Місісіпі Наступствы2023 Серыя Тарнада На Поўдні Даліны Місісіпі Спіс2023 Серыя Тарнада На Поўдні Даліны Місісіпі2023МісісіпіТарнада

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пятрусь БроўкаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Зубр у БеларусіМедаль «За працоўныя заслугі»Полацкае княстваГазавая плітаДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуЧорны замак АльшанскіПітэр ФондаІслам у ЭстонііСімвалізмМіхась БашлакоўПолымя (часопіс)Apple PayАлесь БадакБелы легіёнБярозка (часопіс)ДзеепрыслоўеМікола МаляўкаАнілінгусПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Мы выйдзем шчыльнымі радаміСемятычыПлітніца (Пухавіцкі раён)M8L8THМатрона Сяргееўна МаркевічТочка BYВаўкавыскСкланеннеAv.byGoogle MapsМагілёўГамерУладзімір Мінавіч МазгоBingАпурэКіраўнікі МінскаБеларуская цэнтральная рада2022Залог ПяцілеткіЛітоўскія паходы да 1270 годаНідэрландская моваВасіль Фёдаравіч ХомчанкаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікHTMLSandvineNürnbergЗалаты КупідонВозера радасці (фільм)Здароўе21vek.byТомас ДжэферсанПершая сусветная вайнаOrkaУладзімір Мікалаевіч КарватБарыс Ісакавіч НасоўскіВіктар Анатолевіч Шніп.tgПётр Міронавіч МашэраўМар’ян ДуксаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКарлес ПучдэмонЭКаскадныя табліцы стыляўПраспект Незалежнасці (Мінск)Палавы актАтамная арбітальТрагедыя ў НалібокахМідленд (Антарыа)ПрыродаЮрый КашыраВялес🡆 More