Сан-Мары́на (італ.: San Marino) — горад у Сан-Марына, сталіца краіны.
Насельніцтва 4.493 чал. (2003). Размешчаны на ўзвышшы Монтэ-Тытана. Горад заснаваны ў 301 годзе муляром Марынам, які сабраў ў пячоры Монтэ-Тытана абшчыну вольных муляроў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У Сан-Марына размешчаны: урад, дзяржаўныя ўстановы, друкарня, рэдакцыі газет. Медыцынскае абслугоўванне і школьнае навучанне бясплатныя. У горадзе ёсць некалькі пачатковых і сярэдніх школ, гімназія, прафесійнае вучылішча.
У 1932 годзе пабудавана электрычная чыгунка (злучае Сан-Марына з італьянскім горадам Рыміні; 32 км, з іх 17 км пад гарой Монтэ-Тытана).
Горад акружаны абрончай сценой, унутры цесна стаяць 1—3-павярховыя дамы размешчаны тэрасамі па схіле гары. Ад Сярэднявечча і Адраджэння захаваліся камунальныя і царкоўныя будынкі, праўда моцна скажоныя пазнейшымі пераробкамі.
У Сан-Марына знаходзяцца Дзяржаўная бібліятэка, Дзяржаўны архіў, Дзяржаўны музей, Дзяржаўная карцінная галерэя, Музей старадаўняй зброі.
Асноўныя турысцкія славутасці, якія знаходзяцца ў гістарычным цэнтры горада Сан-Марына:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сан-Марына (горад), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.