Савоя

Савоя (фр.: Savoie, франкаправ.: Savouè, лац.: Sapaudia) — гістарычная вобласць на паўднёвым усходзе Францыі ля падножжа Альп.

Некаторы час існавала ў якасці самастойнага герцагства, якое ў перыяд свайго росквіту ўключала тэрыторыі Ніцы, Генуі, Жэневы і П’емонта. З 1860 года ў складзе Францыі, хоць Савойская дынастыя становіцца кіруючай у зноў створанай Італіі. У сучаснай Францыі на тэрыторыі Савоі размешчаны два дэпартаменты — Савоя і Верхняя Савоя.

Савоя
Савоя на карце Еўропы
Савоя
Сцяг Савоі

Гісторыя

Савоя 
Межы Савоі ў XV павеку. Белыя лініі — межы сучасных дзяржаў.

Савоя ўпершыню згадваецца ў IV стагоддзі як мясцовасць у Рымскай Галіі. У 443 годзе яе з дазволу рымлян занялі рэшткі пераможаных гунамі бургундаў, якія зрабілі яе зыходным пунктам для далейшых заваяванняў у даліне Роны. Пасля распаду манархіі Каралінгаў Савоя ўвайшла ў склад Бургундыі.

У складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі

У 1032 годзе Савоя разам з Бургундыяй увайшла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Першым графам Савоі стаў Гумберт Белая Рука (яго нашчадкі пасля займалі італьянскі трон). Яго сын Ода пасродкам шлюбу, заключанага ў 1050 г. з Адэльгейдай, дачкой і спадчынніцай Манфрэда, маркграфа Турынскага, злучыў пад адной уладай Савою і П’емонт.

Усе савойскія графы, якія рушылі за ім у барацьбе паміж гвельфамі і гібелінамі былі пастаяннымі саюзнікамі імператараў; ім атрымалася пашырыць некалькі свае спадчынныя ўладанні як у Італіі, так і ў Альпійскай вобласці (цяпер Швейцарыі); так, напрыклад, граф Пётр II (памёр у 1268) далучыў да Савоі кантон Во. Пры яго пляменніках, Томасе III і Амадэі V, П'емонт і Савоя падзяліліся. Амадэй V, граф Савойскі, быў збудаваны ў званне імперскага князя (курфюрста). Амадэй VII (13831391) далучыў у 1388 г. да Савоі графства Ніцу.

Савойскае герцагства

У 1416 годзе — савойскі граф Амадэй VIII становіцца герцагам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1418 годзе да савойскага герцагства далучаны П'емонт, а ў 1422 годзе — Генуя.

У 15301536 гадах, пры герцагу Карле III, Савоя страціла Жэневу, Во і іншыя ўладанні ў Швейцарыі. У 1536 г. французы падчас вайны з імператарам Карлам V занялі Турын, потым амаль увесь П'емонт і Савою; толькі ў 1559 г. Эмануіл Філіберт, сын Карла III, паспеў адваяваць назад свае радавыя ўладанні, акрамя некаторых крэпасцяў, якія былі вернуты яму пазней. Яго кіраванне можа лічыцца канцом феадальнай сістэмы і пачаткам асвечанага абсалютызму.

Сын яго Карл-Эмануіл I (15801630), славалюбівы і клапатлівы, уцягнуў краіну ў шматлікія войны, асабліва з Францыяй. Герцаг Віктар-Амадэй II у Вайне за іспанскую спадчыну далучыўся перш да Людовікаа XIV, потым (1703) перайшоў на бок Аўстрыі. З прычыны гэтага амаль уся яго дзяржава была занята французамі, і толькі перамога Яўгенія Савойскага пры Турыне (1706) аднавіла яго ўладу.

Паводле Утрэхцкага міру 1713 г. Віктар-Амадэй II атрымаў Манферат, значную частку герцагства Міланскага і востраў Сіцылію, з тытулам караля. Наўзамен Сіцыліі, якая ў 1718 г. была заваявана іспанцамі, ён атрымаў па Лонданскім дагаворы 1720 г. востраў Сардзінію. З тых часоў Савоя, П'емонт і Сардзінія склалі адно Сардзінскае каралеўства.

У складзе Францыі

У 1792—1794 гг. тэрыторыя Савоі была акупавана войскамі рэвалюцыйнай Францыі і ўклучана ў склад гэтай краіны (у якасці т.з. дэпартамента Манблан). Пад уладай Францыі Савоя заставалася да 1815 года, пасля чаго Венскім кангрэсам яна была вернута ў склад Сардзінскага каралеўства.

У 50-я гг. XIX стагоддзя імператар французаў Напалеон III ізноў высунуў прэтэнзіі на Савою. Для мэт захопу гэтай вобласці напалеонаўскі ўрад выкарыстоўваў барацьбу Сардзініі з Аўстрыйскай імперыяй за аб'яднанне Італіі: паводле складзенага паміж Францыяй і Сардзініяй Пламб'ерскаму пагадненню 1858 года Сардзінія абавязалася саступіць Францыі ў абмен на яе дапамогу супраць Аўстрыі Савою і Ніцу.

У 1860 г. пасля аўстра-італа-французскай вайны 1859 г. і далучэння да Сардзінскага каралеўства Ламбардыі, Пармы, Тасканы, Модэны і Раманьі Напалеон дамогся ад сардзінскага ўрада скаладання Турынскага дагавора, паводле якога сардзінскі кароль Віктар Эмануіл II фактычна перадаваў Францыі Савою разам з Ніцай. Праўда, пры гэтым была выканана фармальнасць плебісцыту, але былі прыняты меры, каб плебісцыт апынуўся на карысць далучэння. Саступка гэтай тэрыторыі выклікала вялікае раздражненне супраць урада; яго выказаў у вельмі рэзкай прамове Гарыбальдзі, сам выхадзец Ніцы.

Далучаная да Францыі, Савоя ўтварыла два дэпартамента, Савою і Верхнюю Савою.

Савойская дынастыя

Раней лічылася, што Савойская дынастыя паходзіць ад Берольда Саксонскага, але, па найноўшых даследаваннях, гэта апынулася легендай. У рэчаіснасці яна паходзіць ад Берэнгара II (памёр 966) і яго сына Адальберта, каралёў Павіі. Старэйшая лінія Савойскага дому загасла ў 1831 г., і яе месца заняла, у асобе Карла-Альберта, малодшая, Карыньянская галіна, якая паходзіць ад Томаса, малодшага брата Віктара-Амадэя I, герцага Савойскага (1630—37). Сын Карла-Альберта ўступіў на сардзінскі прастол у 1849 г.; з 1861 г. ён клікаўся Віктарам-Эмануілам II, каралём Італіі. Яго сын, Умберта I, — які валадарыў з 1878 г. другі кароль аб'яднанай Італіі.

Славутасці

У Савоі размешчаны шматлікія горныя курорты. Таму ў 1992 годзе тут, у горадзе Альбервілі, праходзілі зімовыя Алімпійскія гульні. Таксама ў гэтым краі знаходзіцца горад Эвіян, сусветна вядомы сваімі мінеральнымі водамі.

Літаратура

  • Cibrario, «Notizie sopra la storia dei principi di Savoia» (2 выд., Турын, 1866), «Origini e progressi della monarchia di Savoia» (2 изд., Флоренция, 1869), «Storia della monarchia di S.» (Турын, 1840—44);
  • Canale, «Storia della origine e grandezza del real casa di S.» (Генуя, 1868). Belgiojoso, «Histoire de la maison de S.» (П., 1860);
  • St.-Genis, «Histoire de S.» (Шамберы, 1869);
  • Carutti, «Storia della diplomazia della casa di S.» (Турын, 1875—71), «Storia della Corte di S. durante la rivoluzione e l’impero franceso» (Турын, 1892);
  • Bianchi, «La casa di S. e la monarchia italiana» (Турын, 1884);
  • de-Gerbaix-Sonnaz, «Studi storici sul contade di S. e sul marchesato in Italia» (Турын, 1889—93);
  • Gabotto, «Lo stato Sabaudo da Amadeo VIII ad Emmanuele Filiberto» (Турын, 1892);
  • Sclopis, «Degli stau generali e d’altre istituzioni politiche di Piemonte e di Savoia» (Турын, 1851).
  • Савоя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).

Спасылкі

Tags:

Савоя ГісторыяСавоя Савойская дынастыяСавоя СлавутасціСавоя ЛітаратураСавоя СпасылкіСавоя1860ІталіяАльпыГенуяДэпартаменты ФранцыіЖэневаЛацінская моваНіцаП’емонтСавойская дынастыяСавоя (дэпартамент)Савоя ВерхняяФранкаправансальская моваФранцузская моваФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Лютаўская рэвалюцыяУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіОршаАндрэй Валер’евіч ХадановічЧыр (суп)Кузьма ЧорныПольшчаПлошча Свабоды (Мінск)Калі кветкі не маўчацьМіхась ПазнякоўКірыла ТураўскіVPNУННВУвасабленнеСправа менеджараў БелгазпрамбанкаПрыгоннае праваДзікае паляванне караля СтахаДзяржаўная прэмія БССРЛацінская моваGoogle searchАдраджэннеГасцінец (дарога)Тэорыя адноснасціBingXПершая сусветная вайнаЯнка БрыльСексЯн ВермерКасцёл Святога Сымона і Святой АленыЗмітрок БядуляДзікРаман Аляксандравіч СкірмунтГабелен векуМінскі метрапалітэнЗабіць прэзідэнтаБелы легіёнСалідарныя з БеларуссюBingСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПаўночная АмерыкаБеларуская міфалогіяКунілінгусАляксандр БаршчэўскіРаманчуковэВікісховішчаЮрый Уладзіміравіч ТалубееўГаўрыіла (Глухава)Барыс Іванавіч СачанкаПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Мастацтва Старажытнага РымаПаўднёвая АмерыкаМарат Сяргеевіч МаркаўДзве душыЛабокЯндэксЧасціны мовыМы, беларусыДудка беларускаяЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьГомельНавіяльЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаРамантызмЧарнаярскі раёнЭўкарыётыМіхась ВасілёкПётр Міронавіч МашэраўСымон Вікенцьевіч БарысНацыянальная бібліятэка ФранцыіВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Месны склонДзядыПадарожжа з ЖыгамонтамСінтаксіс мовыТадэвуш Касцюшка🡆 More