Рэтрыт

Рэтрыт (англ.: retreat;  — «адзінота», «выдаленне ад грамадства») — англійскае слова, якое ўвайшло ў многія іншыя мовы, у тым ліку і ў беларускую як міжнароднае абазначэнне баўлення часу, прысвечанага духоўнай практыцы.

Рэтрыты бываюць самотныя і калектыўныя; на калектыўных часцей за ўсё праводзіцца навучанне практыцы медытацыі. Некаторыя рэтрыты праводзяцца ў цішыні, тады як іншыя суправаджаюцца інтэнсіўным зносінамі ў залежнасці ад асаблівасцяў духоўнай традыцыі і ўдзельнікаў. Рэтрыты часта праводзяцца ў сельскай мясцовасці, у гарах ці ў іншых аддаленых ад цывілізацыі месцах. Існуюць ретрытныя цэнтры, да якіх таксама можна прылічыць манастыры. Некаторыя рэтрыты могуць праводзіцца ў цемры (цёмны рэтрыт), што шырока распаўсюджана ў практыцы Дзогчэн школы тыбецкага будызму ньінгма  (руск.).

Час рэтрыту выкарыстоўваецца для разважанняў, малітваў або медытацыі. Рэтрыты адыгрываюць надзвычай важную ролю ў будызме, у якім яны сталі агульнапрынятай практыкай з часоў васы — уведзенага заснавальнікам будызму Гаўтамай Будай звычаю штогод надаваць ретрыту тры месяцы на перыяд сезону дажджоў. У дзэн-будызме рэтрыты вядомыя пад назвай сешын (або сесін). Медытатыўныя рэтрыты з’яўляюцца важнай практыкай у суфізме — містычным шляху ісламу. Напісаная больш за 700 гадоў таму кніга суфійскага настаўніка Ібн Арабі  (руск.) пад назвай «Рысалат ал анвар» («Пасланні святла») — гэта даведнік для падарожжа ўнутр сябе. Выкарыстоўваюцца ў ёга-культуры. Рэтрыты таксама папулярныя ў многіх хрысціянскіх цэрквах, уключаючы пратэстантызм, каталіцызм і англіканства, дзе яны разглядаюцца як адлюстраванне саракадзённага посту Хрыста ў пустыні.

Рэтрыты з’яўляюцца агульнапрынятай практыкай у квакерстве.

Зноскі

Літаратура

  • Cooper, David A. Silence, Simplicity & Solitude: A Complete Guide to Spiritual Retreat. — SkyLight Paths Publishing, 1999. — ISBN 978-1893361041.
  • Merianne Liteman, Sheila Campbell, Jeffrey Liteman, Retreats that Work: Everything You Need to Know About Planning and Leading Great Offsites, Expanded Edition, ISBN 0-7879-8275-X
  • Stafford Whiteaker, The Good Retreat Guide, ISBN 1-84413-228-5
  • Zangpo, Ngawang. Jamgon Kongtrul’s Retreat Manual. — Snow Lion Publications, 1994. — ISBN 978-1559390293.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Рэтрыт ЛітаратураРэтрыт СпасылкіРэтрытАнглійская моваМіжнародны фанетычны алфавіт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Гасцінец (значэнні)Александрынскі тэатрАліна КоўшыкМастацкая літаратураСімвалУладзімір Георгіевіч МулявінМаксім БагдановічСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінСяргей Іванавіч ГрахоўскіСінтаксіс мовыБеларуская міфалогіяКузьма ЧорныПалеская вобласцьАндрэй МакаёнакВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Аляксандр БаршчэўскіЯпоніяКрывічыM8L8THHromadske.TVПрэдыкатывыБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціЯндэксПаўлюк ТрусЯўхім Фёдаравіч КарскіФінгерынг1992Беларуская ВікіпедыяПётр Міронавіч МашэраўНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)ГамеланВітаўтВялікдзеньАндрэй Паўлавіч ХудыкPornhubСпіс вуліц ГроднаВера Аляксандраўна Палякова-МакейАстравецГрунвальдская бітваЗямля пад белымі крыламіГалоўная старонкаЛявон Цімафеевіч БаразнаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Уладзімір Аляксеевіч АрлоўПолымя (часопіс)Леанід Міхайлавіч ГалубовічЛабараторныя ўмовыКасцёл Святога Сымона і Святой АленыПесня пра зубраАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Уладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіДзеяслоўЛюбоўЯн ЧыквінФаціма Зайнулінаўна ГабітаваСімвалы БеларусіСукенкаАлесь БачылаПраспект Пераможцаў (Мінск)АўстраліяПалавы актАлесь КажадубКанчатакПятро ВасючэнкаReform.byСэквіл (Нью-Брансуік)Пастава на каленяхГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаСтарабеларуская моваКалядыКіеўская РусьПатрыятызм2012🡆 More