Піпі Доўгаяпанчоха: літаратурны персанаж

Піпі Доўгаяпанчоха (шведск.: Pippilotta Långstrump) — персанаж шэрагу дзіцячых кніг шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, дзіўная дзяўчынка, якая жыве ў маленькім гарадку ў Швецыі ў невялікім доме з садам.

Піпі Доўгаяпанчоха: Гісторыя, Вобраз, У баністыцы
Інгер Нільсан у ролі Піпі Доўгаяпанчоха

Гісторыя

Дачка пісьменніцы захварэла і, лежачы ў ложку, папрасіла маму расказаць ёй пра Піпі Доўгуюпанчоху. Гэта імя само сабой неяк прыйшло ёй у галаву. Астрыд Ліндгрэн пачала прыдумваць апавяданні пра Піпі, а праз колькі гадоў яны леглі ў аснову кнігі. Завяршальным вобразам казачнай гераіні стала рудавалосая сяброўка Карэн, якая была на яе дні нараджэння. Дачка пісьменніцы прызнаецца, што некаторыя рысы ў вобразе Піпі былі характэрныя для яе мамы, чымсьці падобная да казачнай гераіні і яна сама.

Вобраз

На шведскай мове імя і прозвішча дзяўчынкі гучыць як Піпі Лонгструмп. Ёй дзевяць гадоў і ў яе няма бацькоў. Яе мама памерла і стала анёлам, а тата быў мараком, з якім Піпі плавала па морах усяго свету. Ён не вярнуўся з плавання, але Піпі верыць, што ён жывы і стаў негрыцянскім каралём. Піпі мае рудыя валасы, заплеценыя ў касічкі, якія тырчаць ўздоўж галавы, і шмат вяснушак на твары. Піпі вельмі моцная, яна спіць з нагамі на падушцы і наогул робіць, што пажадае. Вобраз жудасна моцнай дзяўчынкі, якая жыве без аніякіх клопатаў без бацькоў, можа на руках падняць каня і лічыць, што хадзіць спінай уперад — звычайная справа, стаў любімым для мільёнаў дзяцей ва ўсім свеце.

Разам з Піпі на віле «Дагарынагамі» жывуць малпачка Спадар Нільсан і конь. Лепшыя сябры Піпі — простыя суседскія дзеці Томі і Аніка Сетэргрэн.

У баністыцы

На банкноце 20 шведскіх крон узору 2015 года намаляваны Піпі Доўгаяпанчоха і партрэт Астрыд Ліндгрэн.

Беларускія пераклады

  • Піпі Доўгаяпанчоха: [аповесць: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : выдавец Зміцер Колас, 2008. — 171, [2] с.
    • Піпі Доўгая Панчоха: [аповесць: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2020. — 164, [3] с.
  • Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт: [аповесць: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2020. — 157, [2] с.
  • Піпі Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне: [аповесць для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2021. — 147, [4] с.

Tags:

Піпі Доўгаяпанчоха ГісторыяПіпі Доўгаяпанчоха ВобразПіпі Доўгаяпанчоха У баністыцыПіпі Доўгаяпанчоха Беларускія перакладыПіпі ДоўгаяпанчохаАстрыд ЛіндгрэнШведская моваШвецыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Прыгоннае праваСправа «Армія з народам»КрыжакіБярэзінскае зледзяненнеПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Paveway IVРэпартажБеларуская Рада КультурыВікіпедыяPornhubКанстытуцыйная камісія (2021)Плошча Свабоды (Мінск)Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Катоўскае (возера)Змітрок БядуляРасліныЯндэксДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Людзі на балоце (раман)Першая сусветная вайнаБеларускі нацыянальны касцюмЛарыса ГеніюшЗлучаныя Штаты АмерыкіХрыстос прызямліўся ў ГародніЗямля пад белымі крыламіГенадзь Пятровіч ПашкоўKufar.byВінцэнт Дунін-МарцінкевічКіеўская РусьАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўЭлектронікаЯна і яТраецкае прадмесцеПеракладБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіHippomane mancinellaАлесь БадакJava (мова праграмавання)Александрынскі тэатрЯзэп Нарцызавіч ДраздовічНіл ГілевічЧасціны мовыГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінБеларуская моваБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяПа што ідзеш, воўча?ВярбаЭнцыклапедыяАнатоль ВярцінскіСправа менеджараў БелгазпрамбанкаСанкт-ПецярбургФранцішка Уршуля РадзівілМіхась ВасілёкСлуцкі пояс21vek.byПартызанскі праспект (Мінск)БерасцянкаАдольф ГітлерЯўхім Фёдаравіч КарскіДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьКарла ТальявініБеларуская вёскаЯн ЧыквінГарадзенская ратушаАнатоль Іванавіч БутэвічСанкт-Пецярбургская біржаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаУладзімір ДубоўкаБелсатСуб’екты Расійскай ФедэрацыіПлошча Якуба КоласаІнстытут беларускай культурыДом урада (Мінск)Якуб Колас🡆 More