Пётр Якаўлевіч Армашэўскі

Пётр Якаўлевіч Армашэўскі (1851, Навазыбкаў — май, 1919) — рускі і ўкраінскі геолаг-пятрограф, прафесар кафедры геалогіі Кіеўскага Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве (1885).

Пётр Якаўлевіч Армашэўскі
Пётр Якаўлевіч Армашэўскі
Дата нараджэння 13 студзеня 1850(1850-01-13) ці 1851
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1919(1919-05-22)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]
Навуковая ступень доктар прыродазнаўчых навук[d]
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Кіеўскі Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра

Па матчынай лініі — нашчадак гісторыка Аляксандра Лазараўскага.

Біяграфія

Нарадзіўся ў невялікім мястэчку Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні (цяпер — Бранская вобласць) у дваранскай сям'і.

Скончыў Чарнігаўскую класічную гімназію, пасля чаго паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт на прыроднае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта.

Пасля заканчэння універсітэта 28 сакавіка 1873 года быў пакінуты для навуковай працы. Вынікам яго даследаванняў стала дысертацыя «Геалагічны нарыс Чарнігаўскай губерні», за якую ён атрымаў у 1883 годзе ступень «магістра мінералогіі і геалогіі». Тады ж ён становіцца спачатку дацэнтам, а потым — экстраардынарным прафесарам па кафедры мінералогіі і геалогіі Кіеўскага ўніверсітэта.

У 1903 годзе праходзіць публічную абарону яго дысертацыя «Геалагічныя даследаванні ў галіне басейнаў Дняпра і Дона».

Удзельнік міжнародных кангрэсаў па геалогіі і геалагічных таварыстваў (акрамя іншых, Французскага), Армашэўскі, акрамя таго, выступіў як змагар жаночай вышэйшай адукацыі. Некалькі гадоў ён з'яўляўся дырэктарам вышэйшых жаночых курсаў.

Гарадская дума запрашала Пятра Якаўлевіча Армашэўскага як эксперта ў рабоце па стварэнню сістэмы водазабеспячэння Кіева і па засцярозе ад апоўзняў.

Грамадская дзейнасць

Пётр Якаўлевіч Армашевский быў манархістам і пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. прыняў актыўны ўдзел у кансерватыўным руху Кіева. Ён быў членам Кіеўскага Рускага сходу, а ў 1908 годзе стаў таварышам старшыні Кіеўскага Клуба рускіх нацыяналістаў. З-за асабістых рознагалоссяў са старшынёй клуба Анатолем Савенка склаў з сябе званне члена клуба, але сваіх перакананняў не змяніў. Так, ён спрабаваў наладзіць выпуск правай газеты «Кіеў», але вымушаны быў пакінуць гэтую ідэю з-за недахопу сродкаў і кадраў. Акрамя таго, Армашэўскі з'яўляўся членам галоўнага савета і таварышам старшыні кіеўскага аддзела Усерасійскага нацыянальнага саюза.

Рэвалюцыя і смерць

У гады рэвалюцыі Армашэўскі, як і многія іншыя дзеячы манархічнага кірунку, адышоў ад актыўнага палітычнага жыцця. Як успамінаў князь Мікалай Жэвахаў «З прыходам рэвалюцыі Пётр Якаўлевіч цалкам адышоў ад грамадскай дзейнасці і замкнуўся ў сваім кабінеце, жадаючы быць толькі назіральнікам таго вэрхалу, які прынеслі так званыя „свабоды“. Ён апрацоўваў курс сваёй любімай крышталяграфіі, перачытваў класікаў прыродазнаўства, паглыбляўся ў Евангелле». Тым не менш, Кіеўская ЧК звярнула на яго ўвагу. У канцы красавіка 1919 года ён быў арыштаваны і ў першых чыслах мая расстраляны.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню палеазойскіх і палеагенавых адкладаў. Працаваў у вобласці гідрагеалогіі, праводзіў археалагічныя даследаванні. Высунуў гіпотэзу воднага паходжання лёсу. Займаўся стратыграфіяй і палеанталогіяй даантрапагенавых адкладаў на тэрыторыі Беларусі, вылучыў 2 ярусы сярэдняга дэвону, бучацкі, харкаўскі і кіеўскі ярусы палеагена.

У 1894 на тэрыторыі Магілёўшчыны вылучыў некалькі марэн і абгрунтаваў тэорыю шматразовага наступу ледавіка. Займаўся геамарфалогіяй Беларусі — вывучаў марэнныя формы рэльефу і марфалогію даліны Дняпра. Склаў геалагічныя карты Чарнігаўшчыны і Прыдняпроўскай нізіны, на якіх часткова адлюстравана і тэрыторыя Беларусі.

Зноскі

  • а б в г Армашевский Пётр Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с..
  • Армашевский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • М. Меньшиков. Долг Великороссии. (руск.)
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пётр Якаўлевіч Армашэўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Пётр Якаўлевіч Армашэўскі БіяграфіяПётр Якаўлевіч Армашэўскі Грамадская дзейнасцьПётр Якаўлевіч Армашэўскі Рэвалюцыя і смерцьПётр Якаўлевіч Армашэўскі Навуковая дзейнасцьПётр Якаўлевіч Армашэўскі ЛітаратураПётр Якаўлевіч Армашэўскі СпасылкіПётр Якаўлевіч Армашэўскі18511919ГеалогіяКіеўКіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса ШаўчэнкіНавазыбкаўПетраграфія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    МукаПорцік АктавііМаксім ГарэцкіПій XIПлаваннеУтраЛітоўская хронікаНіл ГілевічЛетнія Паралімпійскія гульні 2020Міхась БашлакоўБела-чырвона-белы сцягПарафін2000Гісторыя беларускай мовыКарлес ПучдэмонІван МележРэкі і каналы БеларусіАкупацыя Ірака (2003—2011)Фальшывыя сябры перакладчыкаГай Юлій ЦэзарАда ЛаўлейсБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяАлімпійскія гульніБлакітны колерРадаводЯварЕгіпетГрамадскі набытакУльтраправыяГеоргій МарчукMacOSЮджынія ЧарлзСубарбітальны касмічны палётАнглійская моваПубліцыстычны стыльНікарагуаАлесь Уладзіміравіч РашчынскіБясхвостыя земнаводныяРодны склонМаксім БагдановічБеларускі вызвольны рух (арганізацыя)Рэч ПаспалітаяАмерыканскае матэматычнае таварыстваДоцішкіКліматБрэд ПітЯндэксСанцэнаАхова птушак БацькаўшчыныБаба-ЯгаПенелопа КрусСацьяджыт РайАляксандр Валер’евіч ХаджаеўМТБанкФонд Вікімедыя2024ЮгаславіяБен БарнсЗборная Іарданіі па футболеМонатэізмПарэміялогіяБеларускі полк «Пагоня»МексікаНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыГенрых III ВалуаВасіль ЗуёнакЯдвігін Ш.Пінхас ПалонскіПестаКарэнныя амерыканцы ЗШАНайбольшы агульны дзельнікГеркуланум🡆 More