Пячора Ласко

Ласко, або Ляско (фр.: Grotte de Lascaux) — адзін з найважнейшых палеалітычных помнікаў па колькасці, якасці і захаванасці наскальных малюнкаў.

Жывапісныя і гравіраваныя малюнкі, якія знаходзяцца там, не маюць дакладнай датыроўкі: яны з’явіліся прыкладна ў XVIII—XV тысячагоддзі да н. э. Доўгі час іх прыпісвалі старажытнай мадленскай культуры, але апошнія пошукі паказалі, што яны хутчэй ставяцца да больш ранняй салютрэйскай культуры.

Ласко
фр.: Grotte de Lascaux
Пячора Ласко
Уваход у пячору
Каардынаты: HGЯO
Размяшчэнне Францыя, Дардонь, даліна р. Везер.
Даўжыня 250 м
Год адкрыцця 1940
Змяшчаючыя пароды вапняк
Ласко (Францыя)
Ласко
Ласко

Геаграфія

Пячора знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Францыі Перыгоры  (руск.) на тэрыторыі камуны Манціньяк  (руск.) (дэпартамент Дардонь), прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад горада Перыгё. Яна размешчана на левым беразе ракі Везер  (руск.) у вапняковым ўзгорку. У адрозненне ад многіх іншых пячор рэгіёна, Ласко — адносна «сухая» пячора. Пласт непранікальнага мармуру агароджвае яе ад пранікнення вады, перашкаджаючы ўтварэнню кальцытавых адкладаў.

Пячора знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Францыі Перыгоры на тэрыторыі камуны Манціньяк (дэпартамент Дардонь), прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад горада Перыгэ. Яна размешчана на левым беразе ракі Везер у вапняковым пагорку. У адрозненне ад многіх іншых пячор рэгіёну, Ласко — адносна «сухая» пячора. Пласт мармуру агароджвае яе ад пранікнення вады, перашкаджаючы ўтварэнню кальцытавых адкладаў.

Гісторыя

Адкрыццё

Пячора была выпадкова адкрыта 12 верасня 1940 года чатырма падлеткамі. Яны наткнуліся на вузкую адтуліну, што ўтварылася пасля падзення хвоі, у якую патрапіла маланка. Марсель Равіда, Жак Марсаль, Жорж Аньель і Сімон Каенка паведамілі пра гэту знаходку свайму настаўніку Леону Лавалю.

Вывучэнне

Спецыяліст па гісторыі першабытнага грамадства Анры Брэйль, які хаваўся ў рэгіёне падчас нямецкай акупацыі, стаў першым даследчыкам, які наведаў пячору Ласко 21 верасня 1940 года разам з Жанам Буісані  (фр.), Андрэ Шэйнье, потым з Дэні Пейрані  (фр.) і Анры Бегуэнам  (фр.). А. Брэйль першым пацвердзіў сапраўднасць наскальных малюнкаў, апісаў і вывучыў іх. З канца 1940 ён зрабіў мноства вымярэнняў і правёў некалькі месяцаў на гэтым месцы, вывучаючы першабытны жывапіс, які ён аднёс да перыгорскай культуры  (руск.).

Некалькі гадоў А. Брэйль правёў у Іспаніі, Партугаліі і Паўднёвай Афрыцы, а затым у 1949 годзе вярнуўся ў Францыю і пачаў раскопкі Ласко разам з Севярынам Бланам і Марысам Бургонам. Ён разлічваў знайсці там пахаванне, але замест гэтага адкрыў мноства новых наскальных малюнкаў. А. Брэйль пазней даў такое вызначэнне Ласко:

Пячора Ласко  Калі Альтаміра — сталіца пячорнага жывапісу, то Ласко яе Версаль Пячора Ласко 

З 1952 па 1963 гады па просьбе Брайля Андрэ Глары  (фр.) правёў новыя раскопкі на паверхні плошчай 120 м² і выявіў 1433 малюнка (сёння ў вопісе лічыцца 1900 найменняў).

Пазней наскальны жывапіс Ласко вывучалі Анета Ламінг-Амперэр  (руск.), Андрэ Леруа-Гуран  (руск.) і з 1989 па 1999 гады — Нарбер Ажуля  (фр.).

Датаванне

Ласко з’яўляецца адной з першых палеалітычных пячор, датыроўка якой вызначалася з дапамогай радыевугляроднага аналізу, выкананага Уілардам Лібі. Гэты метад быў ужыты пры аналізе драўнянага вугалю  (руск.), знойдзенага ў свяцільнях з «шахты». Першы атрыманы вынік (15,5 тыс. гадоў да н. э.) Сведчыў аб частым наведванні Ласко ў эпоху мадленскай культуры, але гэты вынік быў пастаўлены пад сумнеў А. Брэйлем, які лічыў, што наскальныя малюнкі ставяцца да гравецкай культуры  (руск.).

Пазней былі праведзены дадатковыя аналізы, вынікі якіх паказалі ўсё ж пра прыналежнасць да мадленскай культуры. Аналіз быў зроблены на аснове драўнянага вугалю, знойдзенага падчас раскопак А. Глары ў «пасажы» і «шахце». Гэты вугаль ставіўся да перыяду ранняй і сярэдняй мадленскай культуры (каля 17–15 тыс. гадоў да н. э.).

У 1998 годзе была атрымана датыроўка прыкладна ў 18,6 тысячагоддзяў да н. э.: быў праведзены радыевугляродны аналіз і мас-спектраметрыя  (руск.) фрагмента драўлянай палкі з «шахты», якія паказалі, што пячора часта наведвалася ў эпоху салютрэйскай культуры. Пры гэтым адкрытым застаецца пытанне, ці прыходзілі людзі таго часу ў пячору, каб стварыць частку або ўсе выявы ці ж проста палюбавацца ўжо створанымі.

Непасрэднае вызначэнне ўзросту маляўнічых выяў і малюнкаў пры дапамозе радыевугляроднага аналізу было б магчыма ў некаторых распісаных частках пячоры, калі б яны былі выкананы вуглём. Але ў Ласко такіх малюнкаў няма, яны былі выкананы з дапамогай вокісу марганцу. Фрагменты фарбавальнікаў, якія падалі са сцен, былі выяўлены пры археалагічных раскопках у розных культурных пластах: яны дазволілі вызначыць, што некаторыя малюнкі былі створаны ў той жа час, што і некаторыя знойдзеныя прадметы (крэмніевыя прылады, завостраныя пры дапамозе косткі дроцікі, свяцільні з тлушчам). Але такія прадметы з’яўляюцца характэрнымі як для мадленскай культуры, так і для салютрэйскай.

Таму на сённяшні дзень няма дакладнай датыроўкі наскальных малюнкаў пячоры Ласко. Хоць на думку Н. Ажуля існуюць некаторыя доказы, што Ласко хутчэй ставіцца да салютрэйскай культуры з наступных прычын:

  • Наяўнасць геаметрычных знакаў;
  • Характэрны малюнак рагоў зуброў;
  • Малюнак чалавека насупраць жывёлы з сямейства пустарогіхРок-дэ-Сер  (фр.), які адносіцца да салютрэйскай культуры, ёсць малюнак чалавека насупраць аўцабыка).

Класіфікацыя

Пячора Ласко*
фр.: Grotte de Lascaux**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА
Тып Помнік палеалітычнага мастацтва
Крытэрыі i, iii
Спасылка 85
Рэгіён***
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1979  (3 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Пячора Ласко была класіфікавана як гістарычны помнік  (руск.) Францыі практычна адразу пасля яе адкрыцця, з 27 снежня 1940 года.

У кастрычніку 1979 года Ласко увайшла ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у ліку іншых дагістарычных стаянак і пячор з наскальным жывапісам у даліне ракі Везер.

Апісанне пячоры

Пячора Ласко 
План пячоры
Пячора Ласко 
Узор насценных малюнкаў

Пячора Ласко адносна невялікага памеру: сукупнасць галерэй мае даўжыню прыкладна ў 250 м пры сярэдняй вышыні ў 30 м. Распісаная частка пячоры знаходзіцца ў асноўным у верхняй частцы сістэмы.

Сучасны ўваход адпавядае дагістарычнаму, нягледзячы на тое, што цяпер ён забяспечаны сістэмай тамбураў. Спрадвечны ўваход павінен быў быць некалькі даўжэй, але столь у старажытныя часы там абрынулася і утварыла пахіл, па якім цяпер спускаюцца наведвальнікі пячоры.

Мае культурны пласт. Каля 800 малюнкаў: быкі, коні, алені, кампазіцыя барацьбы чалавека з бізонам.

Каб спрасціць апісанне, пячору па традыцыі падзялілі на некаторую колькасць зон, якія адпавядаюць залам і пэўнай каляровай гаме. Гэтыя вобразныя назвы, якія існуюць цяпер, прапанаваў А. Брэйль.

  • Першая зала — гэта «зала быкоў» ці «ратонда» (фр.: salle des Taureaux, Rotonde): даўжыня — 17 м, шырыня — 6 м і вышыня — 7 м.
  • «Зала быкоў» пераходзіць у так званы «восевы праход» (фр.: Diverticule axial), вузейшую галерэю, якая ідзе ў той жа бок і прыкладна той жа даўжыні.
  • З «залы быкоў» справа ад «восевага праходу» можна трапіць у «пасаж» (фр.: Passage), галерэю даўжынёй у 1 м.
  • За «праходам» знаходзіцца «неф» (фр.: Nef), больш высокі, даўжынёй у 20 м.
  • Сам «неф» пераходзіць у частку, дзе няма наскальных малюнкаў, а за ім знаходзіцца «каціны лаз» (фр.: Diverticule des Félins), вузкі калідор даўжынёй 20 м.
  • «Апсіда» (фр.: Abside) — гэта круглая зала, якая знаходзіцца на ўсходзе ў месцы злучэння «праходу» і «нефа».
  • За «апсідай» знаходзіцца «шахта» ці «калодзеж» (фр.: Puits). Каб патрапіць туды, неабходна спусціцца на 4-5 м практычна да пачатку ніжняй сістэмы.

Археалагічныя адкрыцці

Пячора Ласко 
Дагістарычны інструмент, які выявіў у Ласко археолаг Андрэ Глары  (фр.). Мадленская культура, каля 15 тысяч гадоў таму

Большая частка археалагічных адкрыццяў была зроблена А. Глары падчас абсталявання тамбураў ля ўваходу ў пячору і саміх залаў, а затым пры больш метадычных раскопках, асабліва плённых у «шахце». У лік зробленых археалагічных знаходак уваходзяць прадметы, зробленыя з каменя (403 прылады), з косткі (28 прылад), расліннага паходжання (113 фрагментаў), упрыгожванні (10 ракавін), шматлікія вугольчыкі і рэшткі фарбавальнікаў.

У «нефе» былі знойдзеныя свяцільні, фарбавальныя рэчывы і рэшткі ежы. У «апсідзе» таксама была знойдзена вялікая колькасць важных прадметаў: лёзы дроцікаў, скрабкі, разцы і свяцільні. У «шахце» былі выяўленыя рэшткі фарбавальных рэчываў, лёзы дроцікаў, прасвідраваныя ракавінкі і свяцільні.

Было праведзена вывучэнне пад электронным мікраскопам фарбавальнікаў, выяўленых падчас раскопак, і узораў, узятых з некаторых малюнкаў. Чорныя фарбавальнікі адпавядалі вокісу марганцу, а жоўтыя, аранжавыя і чырвоныя — вокісу жалеза. Усе яны выкарыстоўваліся ў чыстым выглядзе без якога-небудзь дадання мінеральных дамешак і без цеплавой апрацоўкі.

Наскальныя выявы

Пячора Ласко 
Сцэна ў «каціным лазе»
Пячора Ласко 
Конь
Пячора Ласко 
Алень

Зала быкоў

У «зале быкоў» знаходзіцца самая маляўнічая кампазіцыя Ласко. Яе кальцыевыя сцены дрэнна падыходзілі для гравіроўкі, таму былі ўпрыгожаны маляўнічымі выявамі вялікіх памераў: некаторыя з іх дасягаюць 5 м у даўжыню.

Два рады зуброў размешчаны адзін насупраць аднаго, два з аднаго боку і тры з другога. Двум зубрам з паўночнай сцяны спадарожнічаюць дзясятак коней і вялікая загадкавая жывёла, на лбе якой намалявана нешта накшталт рога, за што ён і атрымаў назву «аднарог». На паўднёвай сцяне тры вялікіх зубра намаляваныя побач з трыма маленькімі (чырвонага колеру), шасцю аленямі і адным мядзведзем у пячоры, намаляваным на жываце аднаго з зуброў і таму дрэнна адрозным. Лічыцца, што шэсць кропак над галавой аднаго з зуброў ўяўляюць сабой малюнак скопішча Плеяд у сузор’і Цяльца.

Восевы праход

У «восевым праходзе» таксама намаляваныя быкі і коні, акружаныя аленямі і каменнымі баранамі. На малюнку бачны конь, які ўцякае, намаляваны марганцавай крэйдай на вышыні 2,5 м ад узроўню грунту. Некаторыя жывёлы намаляваны на столі і быццам перабягаюць з адной сцяны на другую. Да гэтых малюнкаў, выкананне якіх патрабавала будаўніцтва лясоў, варта дадаць шматлікія знакі (палачкі, кропкі і прастакутнікі).

Пасаж

У «пасажы» шматлікія малюнкі былі моцна пашкоджаны, асабліва з-за руху паветраных мас.

Неф

«Неф» налічвае чатыры групы постацяў: адбіткі, чорная карова, алені, якія плаваюць, і перасякальныя бізоны. Гэтыя выявы дапоўнены шматлікімі загадкавымі геаметрычнымі знакамі, у тым ліку каляровай плоскасцю, падзеленай на роўныя квадраты. А. Брэйль назваў іх «гербамі». Існуюць і іншыя гіпотэзы: напрыклад, што гэта пасткі для жывёл, ці буданы, ці адзежа з размаляваных шкур.

Каціны лаз

«Каціны лаз» абавязаны сваім імем малюнку групы жывёл сямейства каціных. Адно з якіх, мяркуючы па ўсім, пазначае тэрыторыю. У гэтую галерэю даволі складана патрапіць, але там можна ўбачыць гравіроўкі дзікіх жывёл, выкананых у даволі прымітыўным стылі. У тым ліку там ёсць конь анфас, даволі незвычайны прыклад палеалітычнага мастацтва, бо звычайна жывёлы маляваліся ў профіль ці з дапамогай прыёму «крывой перспектывы».

Апсіда

Пячора Ласко 
Гравіраваны паўночны алень ў «апсідзе»

У «апсідзе» прадстаўлена каля тысячы гравіраваных малюнкаў, некаторыя з іх накладзеныя на маляўнічыя выявы. Тут ёсць як жывёлы, так і знакі, у тым ліку адзіны малюнак паўночнага аленя ў Ласко.

Шахта

Пячора Ласко 
Выява чалавека і бізона ў «шахце». Паранены бізон нападае на чалавека. Каля 15000-10000 да н. э. (даўжыня бізона — 110 см)
  • У «шахце» знаходзіцца адна з самых загадкавых сцэн Ласко: чалавек, які падае паміж бізонам і насарогам. У чалавека птушыная галава, ён намаляваны вельмі сімвалічна, нібыта складзеным з палачак, бізон паранены дроцікам, а насарог быццам аддаляецца ад гэтай сцэны. Побач з чалавекам намаляваны падоўжаны прадмет, увянчаны постаццю птушкі, магчыма, гэта планка, якую прывязвалі да дзіды або гарпуна для ўзмацнення кідка. Таксама гэта можа быць татэм ці сімвал птушкі. Малюнак аддае магутнай сілай, сэнс яго не выяўлены, але гэта толькі абвастрае Ўражанне.

На другой сцяне намаляваны конь. Акрамя таго, у дадзенай кампазіцыі прысутнічаюць дзве групы цікавых знакаў:

  • Паміж чалавекам і насарогамі — тры пары кропак (такія самыя ёсць у глыбіні «кацінага лаза» і ў самай аддаленай частцы пячоры).
  • Пад выявай чалавека і бізона — складаны зубчасты знак. Практычна ідэнтычныя знакі можна знайсці і на іншых сценах, на вастрыях дзідаў і на свяцільні з пяшчаніку, знойдзеных непадалёк ад гэтага месца.

Хутчэй за ўсё, у гэтай сцэне розныя прадметы цесна ўзаемазвязаны, і прытым не з-за блізкага размяшчэння жывёл і знакаў на адной сцяне, як часцей за ўсё бывае ў палеалітычным мастацтве. А. Леруа-Гуран лічыць, што гэтая сцэна з’яўляецца спасылкай да міфу, сэнс і значэнне якога практычна немагчыма аднавіць.

У 2000 годзе нямецкі вучоны Міхаэль Рапенглюк выявіў летне-асенні трохвугольнік  (руск.) (Вегу, Дэнеб і Альтаір), які ўтваралі вочы бізона, чалавека і птушкі.

Мастацкія прыёмы

Сярод мастацкіх прыёмаў, якія выкарыстоўваліся першабытнымі мастакамі, варта адзначыць наступныя:

Інтэрпрэтацыі

Пячора Ласко 
Малюнкі на сценах пячоры

У пячоры Ласко было знойдзена не вельмі шмат касцяных і крэмніевых прылад: мяркуючы па ўсім, у пячоры ніколі не жылі, яе галоўным чынам наведвалі дзеля наскальных малюнкаў.

Жывёлы, намаляваныя на сценах Ласко, тыя ж самыя, што і ў многіх іншых пячорах з наскальнымі малюнкамі ў франка-кантабрыйскім рэгіёне  (руск.): у асноўным гэта коні, зубры, бізоны, алені і каменныя бараны. Іншыя жывёлы сустракаюцца на выявах радзей і часта ўяўляюць патэнцыйную небяспеку для чалавека (напрыклад, мядзведзі, насарогі і буйныя жывёлы сямейства каціных).

Віды намаляваных жывёл не адпавядаюць тым, на якіх людзі палеаліту палявалі і якіх яны выкарыстоўвалі ў разнастайных мэтах (дзеля мяса, шкур, костак і г. д.). Толькі гравіраваны паўночны алень (хоць такая інтэрпрэтацыя малюнка дагэтуль выклікае сумневы) быў вызначаны як жывёла, чые косткі ёсць у пячоры (больш за 88 % з знойдзеных).

Выявы вельмі рэалістычныя, асабліва гэта тычыцца целаскладу і поз жывёл, аднак мастакі Ласко не імкнуліся да вычарпальнага і натуралістычнага адлюстравання рэчаіснасці: на малюнках няма ні флоры, ні ландшафтаў, у адрозненне ад многіх іншых палеалітычных наскальных малюнкаў.

Несумненна, некаторыя элементы малюнкаў нясуць сімвалічную нагрузку. Такая інтэрпрэтацыя тычыцца трох пар кропак, якія знайшлі ў глыбіні «кацінага лаза» і ў «шахце» на межах малюнкаў. Гэта ж адносіцца і да вышчарбленых сімвалаў, «гербоў» і асобным кропкам, размешчаным у розных частках пячоры.

А. Леруа-Гуран лічыць, што пячора Ласко была святыняй, чымсьці накшталт культавага месца для людзей таго часу.

Турызм і праблемы захаванасці

У 1948 годзе ўваход у пячору быў абсталяваны для турыстычных наведванняў, якіх станавілася з кожным днём усё больш і больш, і з часам яны сталі пагражаць захаванасці наскальных малюнкаў. Былі праведзены сур’ёзныя земляныя працы, якія змянілі узровень і ўласцівасці грунтоў у пячоры. Акрамя таго, было ўстаноўлена электрычнае асвятленне і пабудавана спецыяльная лесвіца, каб спрасціць доступ у «залу быкоў». Уваход у пячору быў зачынены цяжкімі бронзавымі дзвярыма.

У 1955 годзе былі заўважаныя першыя прыкметы пашкоджання малюнкаў. Яны паўсталі з-за лішку вуглякіслага газу, які з’явіўся ад дыхання наведвальнікаў. Вуглякіслы газ і вадзяныя выпарэнні ўступілі ў рэакцыю са шклістай скарыначкай кальцыйных соляў, якая пакрывала малюнкі і бараніла іх як пласт лаку. У выніку ўтварыўся добра растваральны гідракарбанат кальцыю — Ca(HCO3)2, які раз’ядае і пашкоджвае наскальныя малюнкі. У 1957 годзе ў Ласко усталявалі першую сістэму, якая павінна была аднаўляць атмасферу і стабілізаваць тэмпературу і вільготнасць. Аднак наведванні працягваліся, і колькасць турыстаў павялічылася да 1000 чалавек у дзень. У выніку ў дзень выпрацоўвалася каля 2500 літраў вуглякіслага газу і каля 50 кг вадзяных выпарэнняў, у той час як пячора мае даволі маленькі памер — каля 1500 м³. А. Глары  (фр.), які займаўся ў гэты час раскопкамі ў Ласко, павінен быў працаваць па начах, каб не перашкаджаць патоку наведвальнікаў.

У 1960 годзе ў Ласко з’явілася так званая «зялёная хвароба»: лішак вуглякіслага газу, занадта высокая тэмпература і штучнае асвятленне сталі прычынай распаўсюджвання калоній водарасцей па сценах пячоры. Затым узбагачэнне асяроддзя дыяксідам вугляроду стала прычынай «белай хваробы», кальцыйнага покрыва, які асеў на сценах і на некаторых мастацкіх творах. У 1963 годзе мікраарганізмы працягвалі хутка распаўсюджвацца, нягледзячы на ​​тое, што была ўсталяваная сістэма азонавай фільтрацыі. У красавіку 1963 года Андрэ Мальро, міністр па справах культуры, прыняў рашэнне забараніць доступ у Ласко для шырокай публікі. З 1965 па 1967 гады сістэмы, якія рэгулююць цеплавыя і гіграметрычныя працэсы, змаглі, нарэшце, аднавіць ранейшыя ўмовы цыркуляцыі паветраных мас, якія раней дазвалялі Ласко захоўвацца на працягу тысячагоддзяў. Прынцып гэтай статычнай астуджальнай сістэмы складаўся ў натуральнай канвекцыі для кандэнсацыі вадзяных выпарэнняў у пэўным месцы.

У 2000 годзе апаратуру па кіраванні кліматам у пячоры замянілі. Увесну 2001 Бруно Дэпла і Сандрын ван Салінь, служачыя, упаўнаважаныя сачыць за пячорай, заўважылі з’яўленне цвілі ў тамбуры пячоры. Грунт пакрыўся грыбамі Fusarium solani. Гэты працэс быў звязаны з устаноўкай новай сістэмы гідратэрмічнага рэгулявання. Штамы Fusarium solani, якія з’явіліся ў пячоры, былі ўстойлівыя да фармальдэгіду, які выкарыстоўваўся дзесяцігоддзямі для дэзынфекцыі падэшваў абутку наведвальнікаў. Грыбы распаўсюдзіліся на малюнкі, якія неўзабаве былі пакрыты белым пластом грыбніцы. Грыб існаваў у сімбіёзе з бактэрыяй Pseudomonas fluorescens, якая зводзіла на нішто выкарыстоўваны датуль фунгіцыд. Таму яго сталі камбінаваць з антыбіётыкам.

У 2002 годзе міністэрства культуры стварыла «Міжнародны даследчы камітэт па пячоры Ласко», які павінен быў вырашыць гэтую праблему. У 2006 годзе заражэнне было амаль цалкам задушана, але кожныя два тыдні адмысловая каманда, апранутая ў ахоўныя камбінезоны, павінна ўручную чысціць сцены ад грыбных валокнаў, паколькі яны, нягледзячы ні на што, працягваюць з’яўляцца зноў.

Пятнаццаць гадоў актыўных турысцкіх наведванняў парушылі далікатны баланс, дзякуючы якому Ласко захоўвалася на працягу тысячагоддзяў, і падверглі ўнікальныя наскальныя малюнкі небяспецы знікнення.

Рэпрадукцыі і рэплікі

Копія «залы быкоў» знаходзіцца ў нацыянальным музеі старажытнасцяў (Сен-Жэрмен-ан-Ле, Парыж).

Ласко II

Пасля закрыцця пячоры для шырокай публікі па прычыне павелічэння праблем захаванасці наскальных малюнкаў, у канцы 1960-х гадоў Нацыянальны геаграфічны інстытут Францыі  (руск.) (IGN) правёў стэрэа-фотаграметрычную здымку ўсіх распісаных паверхняў пячоры.

Пасля гэтага супольнасць, якая валодае Ласко, высунула з прапановай зрабіць дакладную копію часткі пячоры («восевага праходу» і «залы быкоў»). Праект часткова фінансаваўся за кошт продажу Ласко дзяржаве ў 1972 годзе. Ён быў прыпынены ў 1980 годзе, а затым працягнуты дэпартаментам Дардонь.

Было пабудавана бетоннае збудаванне, усярэдзіне якога сапраўды паўтарылі наскальныя малюнкі выбраных частак Ласко дзякуючы раней праведзенай здымцы IGN. Стварэнне наскальных малюнкаў было ажыццёўлена групай на чале з М. Пейтраль. Копія Ласко, названая Ласко II, знаходзіцца ў 200 м ад сапраўднай пячоры. Яна была адкрыта для наведвання 18 ліпеня 1983 года. Некаторыя іншыя рэпрадукцыі жывапісу Ласко (аленевы фрыз, два бізоны і чорная карова з «нефа», сцэна з «шахты») былі выстаўлены ў парку То (фр.: parc du Thot) у некалькіх кіламетрах ад Манціньяка  (руск.).

У дакументальным серыяле «Жыццё пасля людзей  (руск.)» паказалі, што стане з Ласко II праз першыя 10 гадоў без людзей — пячора пачне абвальвацца. У той жа час арыгінальная пячора Ласко захаваецца і не зменіцца на працягу тысяч і нават мільёнаў гадоў.

Зноскі

Літаратура

  • Абрамова З. А. Ляско — памятник палеолитического наскального искусства // Первобытное искусство. — Новосибирск: 1971. — С. 53–80.
  • Батай Ж. Смерть на дне «колодца» в пещере Ласко (Из «Слёз Эроса») // Танатография Эроса: Жорж Батай и французская мысль середины XX века. — СПб.: 1994. — С. 271–308. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2007.
  • Збигнев Х. Варвар в саду. — СПб., 2004. — С. 13–31. Архівавана 2 красавіка 2007.
  • Любимов Л. Д. Искусство Древнего Мира. — М., 1971. (Глава «„Сикстинская капелла“ доисторической живописи»).
  • Aujoulat N. Lascaux. Le Geste, l'Espace et le Temps. — 2004. — ISBN 2-02-025726-2.
  • Bataille G. La Peinture préhistorique, Lascaux ou la naissance de l'art. — 1994. — ISBN 2-605-00044-3.
  • Breuil H. Quatre cent siècles d’art pariétal. — 1952.
  • Collectif sous la dir. de Arl. Leroi-Gourhan et J. Allain. Lascaux inconnu // Gallia Préhistoire. — CNRS: 1979. — Т. XII (supplément). ISBN 2-222-02178-2
  • Collectif sous la dir. de B.et G. Delluc. Le Livre du Jubilé de Lascaux 1940–1990 // Société historique et archéologique du Périgord. — 1990. — Т. CXVII (supplément).
  • B. et G. Delluc. Lascaux retrouvé. Les recherches de l'abbé André Glory. — Pilote 24 édition. — 2003.
  • B. et G. Delluc. Connaître Lascaux. — 2006.
  • Collectif sous la dir. de Arl. Leroi-Gourhan et J. Allain. Lascaux inconnu // Gallia Préhistoire (XII-e supplément). — CNRS: 1979. ISBN 2-222-02178-2
  • Leroi-Gourhan A. Grotte de Lascaux // L'Art des cavernes. Atlas des grottes ornées paléolithiques françaises. — Ministère de la culture: 1984. ISBN 2-11-080817-9
  • Lascaux, premier chef d’œuvre de l’humanité // Les Dossiers d’Archéologie. — 1990. — № 152. ISBN 2-11-080817-9

Спасылкі

Tags:

Пячора Ласко ГеаграфіяПячора Ласко ГісторыяПячора Ласко ДатаваннеПячора Ласко КласіфікацыяПячора Ласко Апісанне пячорыПячора Ласко Археалагічныя адкрыцціПячора Ласко Наскальныя выявыПячора Ласко Турызм і праблемы захаванасціПячора Ласко Рэпрадукцыі і рэплікіПячора Ласко ЛітаратураПячора Ласко СпасылкіПячора ЛаскоГравіроўкаЖывапісМадленская культураПалеалітСалютрэФранцузская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КуфарIva SativaКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэт30 сакавікаМаскваБагданаўка (Лунінецкі раён)Фанетычная транскрыпцыя беларускай мовыАкупацыя Ірака (2003—2011)Аўтамагістраль ВолгаТлумачальны слоўнік беларускай мовыАльбуцьБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Гарбачэва (Вілейскі раён)Белы легіёнЯкуб КоласМы выйдзем шчыльнымі радаміМіхась ЧаротПарыжЭдзі АгняцветАлматыМТБанкЯн Пятроўскі28 сакавікаПапараць-кветкаМефедронМарыус Іванавіч ПетыпаПолацкі езуіцкі калегіумВацлаў ЛастоўскіЗнак бяды.neРэфармацыяПолк КаліноўскагаПаўстанне 1794 годаУладзіслаў СыракомляВялікая ложа БеларусіФларыян ЧарнышэвічІнструкцыя па транслітарацыіПраграмістЗмітрок БядуляПАЗ-3205Каласы пад сярпом тваімАнджэла БадаламенціПольшчаДэвід КроненбергЯнка МаўрТрайчасты нервВенаПершая сусветная вайнаКаралеўства Італія (1861—1946)Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыАнамнезБарыс Аляксеевіч КрэпакСпіс самых старых сабак у свецеКлаўдзія ВасінаРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаГрупавы сексСкірмунтыBrockhaus EnzyklopädieПавел Антонавіч ШурмейБеларускі полк «Пагоня»БразіліяНіжняя сківіцаЛявон ВольскіАндрэй МакаёнакЗянон ПазнякСёмухаПяроБеларусьБеларускія татарыБайнэтЛатвіяІнфарматыкаСпіс вуліц МінскаВолатГісторыя беларускай мовы🡆 More