Пол Грынгард

Пол Грынгард (англ.: Paul Greengard, 11 снежня 1925,Нью-Ёрк, ЗША — 13 красавіка 2019) — амерыканскі навуковец, нейрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе з А.

Карлсанам і Э. Кэндэлам «за адкрыццё механізму дзеяння дафаміна і іншых нейрамедыятараў». Прафесар Ракфелераўскага ўніверсітэта.

Пол Грынгард
англ.: Paul Greengard
Пол Грынгард
Дата нараджэння 11 снежня 1925(1925-12-11)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2019(2019-04-13) (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Pearl Meister Greengard[d]
Жонка Ursula von Rydingsvard[d]
Род дзейнасці біяхімік, нейрабіёлаг, фармаколаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера нейрабіялогія,
малекулярная біялогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адкрыццё механізму дзеяння дафаміна і іншых нейрамедыятараў
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (2000)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Пол Грынгард нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям’і (продкі па бацькавай лініі паходзілі з Кёнігсберга ва Усходняй Прусіі, па матчынай — з Расійскай імперыі). Яго маці памерла пры родах і з ранняга дзяцінства, пасля жаніцьбы бацькі, ён выхоўваўся ў епіскапальнай традыцыі.

Падчас Другой сусветнай вайны тры гады праслужыў у арміі ў якасці тэхніка-электроншчыка. Працаваў у групе пры Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, якая займалася прыборамі ранняга апавяшчэння, накіраванымі супраць нападаў японскіх лётчыкаў-камікадзэ. Пасля вайны скончыў Гамільтанскі каледж у 1948 годзе са ступенню бакалаўра ў галіне матэматыкі і фізікі, але адмовіўся ад аспірантуры па фізіцы, таму што большасць пасляваенных фізічных даследаванняў была сканцэнтравана на ядзернай зброі, і замест гэтага зацікавіўся біяфізікай. Грынгард зрабіў дысертацыйную працу ў лабараторыі Холдэна Кефера Хартлайна (лаўрэата Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1967 годзе) ва ўніверсітэце Джонса Хопкінса (Балтымар). Натхнёны лекцыямі Алана Ходжкіна, Грынгард пачаў працу над малекулярнай і клетачнай функцыі нейронаў. З 1953 года працаваў у біяхімічных лабараторыях Лондана і г. Бетэсда (ЗША), з 1959 года ў фармацэўтычнай кампаніі Гейгі. З 1968 года прафесар Ельскага ўніверсітэта, а з 1983 года прафесар і загадчык кафедры Ракфелераўскага ўніверсітэта.

Доктар філасофіі (1953).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні сінаптычных сувязей у нервовай сістэме.

Выявіў, што, акрамя класічных эфектаў на мембранныя патэнцыялы, многія нейрамедыятары і некаторыя нейрапептыды ўздзейнічаюць на біяхімічныя працэсы ў цытаплазме нейронаў і ўплываюць на ўтварэнне складаных станаў нервовай сістэмы — эмоцый, настрояў, матывацый.

На атрыманую з Нобелеўскай прэміяй грашовую суму (каля 400 тысяч долараў) Пол Грынгард у 2004 годзе заснаваў прэмію імя Пэрл Майстэр Грынгард (англ.: Pearl Meister Greengard Prize), названую так у памяць маці вучонага, якая памерла пры родах. Сума прэміі складае 50 тысяч долараў. Прэмія штогод прысуджаецца жанчынам за выдатныя дасягненні ў галіне біямедыцынскіх даследаванняў.

Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2006), Нарвежскай акадэміі навук.

Асабістае жыццё

Пол Грынгард мае двух сыноў, Клода і Леслі, ад першага шлюбу. У 1985 годзе ён пабраўся шлюбам з Урсулай фон Рыдынгсвард (Ursula von Rydingsvard), сусветна вядомым скульптарам.

Узнагароды

Зноскі

  • Paul Greengard // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Paul Greengard // https://pantheon.world/profile/person/Paul_Greengard Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Paul Greengard // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  • NNDB — 2002.
  • Paul Greengard(недаступная спасылка). Rockefeller University. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2009. Праверана 28 верасня 2008.
  • Генеалагічнае дрэва вучонага па матчынай лініі(недаступная спасылка): Бацькі маці Пола Грынгарда — Чарлз Майстэр і Іда Ліфшыц — нарадзіліся ў Расіі.
  • http://www.nytimes.com/2006/09/26/science/26conv.html?pagewanted=all&_r=0
  • http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/2000/greengard-autobio.html
  • Інтэрв’ю ў New York Times
  • Gruppe 7: Medisinske fag(нявызн.)(недаступная спасылка). Norwegian Academy of Science and Letters. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 7 October 2010.
  • Clem Richardson (люты 3, 2003 (2003-02-03)). "A Nobel Patriarch 2000 Winner Head Of Talented Family". NYDailyNews.com. Daily News. Праверана май 31, 2011 (2011-05-31).
  • NAS Award in the Neurosciences
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пол Грынгард, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Пол Грынгард БіяграфіяПол Грынгард Асабістае жыццёПол Грынгард УзнагародыПол Грынгард ЛітаратураПол Грынгард СпасылкіПол Грынгард11 снежня13 красавіка192520002019Англійская моваАрвід КарлсанДафамінЗШАНейрабіёлагНейрамедыятарНобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцынеНью-ЁркРакфелераўскі ўніверсітэтЭрык Кэндэл

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ВярбаAv.byАнатоль ВярцінскіПатрыятызмГерб Беларускай Народнай РэспублікіАлесь ПетрашкевічАліна КоўшыкЧорны замак АльшанскіГанаровыя грамадзяне ПолацкаБеларуская краёвая абаронаРодны склонМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Java (мова праграмавання)Лацінская моваКарфагенПалесцінцыЛюдзі на балоце (раман)29 красавікаКрывічыСлуцкі поясЖанчына зверхуРэпартажМікола МятліцкіІнструкцыя па транслітарацыіКанюшынаУ краіне райскай птушкіПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Вера Аляксандраўна Палякова-МакейЕфрасіння ПолацкаяЗямля пад белымі крыламіГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Беларуская моваСцяг БеларусіПубліцыстычны стыльМарат Сяргеевіч МаркаўГамеланІгар Уладзіміравіч ГолубеўСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінМаксім ТанкOnliner.byКаталіцтва ў БеларусіДзікае паляванне караля Стаха (фільм)АфарызмБраніслаў Адамавіч ТарашкевічВіктар Францавіч КучынскіАляксандр Аляксандравіч ВіхорЗайменнікНазоўнікНапады на пасольства Лівіі ў МінскуМастацтва Старажытнага РымаЯнка ГеніюшБеларуская дэтэктыўная прозаПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Алесь ЖукАляксандр Мікалаевіч КосінецБуры мядзведзьАнальны сексБеларускае нацыянальнае адраджэннеГаўрыіла (Глухава)ApraxiaЭлектронікаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаСідрЛарыса ГеніюшБрэсцкая вобласцьБаранаТрайчасты нервСаюз беларускіх пісьменнікаўЯўхім Фёдаравіч КарскіВіктар КазькоУярЯна і яНіл ГілевічbyovqАнтон Гадзімавіч МатолькаВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Валер’евіч Шутаў🡆 More