Паўднёва-Усходні Сулавесі

Паўднёва-Усходні Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Tenggara) — правінцыя на паўднёвым усходзе вострава Сулавесі ў Інданезіі.

Плошча - 38 140 км². Насельніцтва (2014 г.) - 2 417 962 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Кендары.

Паўднёва-Усходні Сулавесі
індан.: Sulawesi Tenggara
Паўднёва-Усходні Сулавесі Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Кендары
Дата ўтварэння 23 верасня 1964
Губернатар Lukman Abunawas[d]
Афіцыйныя мовы інданезійская мова
Насельніцтва 2 417 962 (2 014)
Нацыянальны склад бугі (19%), бітунгцы (25.43%), муна (15%)
Канфесійны склад Іслам (95%)
Плошча 38 140 км²
Вышыня
над узроўнем мора
61 м
Паўднёва-Усходні Сулавесі
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 ID-SG
Паштовыя індэксы 93111 - 93963
Код аўтам. нумароў DT
Афіцыйны сайт
Дэвіз Bolimo Karo Somanamo Lipu (Кожны павінен абараніць агульнае)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Правінцыя Паўднёва-Усходні Сулавесі займае паўднёва-усходнюю ўскраіну вострава Сулавесі, а таксама бліжнія астравы Бутон, Вавоні, Кабаэна, Муна, Туканг-Бесі і інш. Значная частка тэрыторыі пакрыта гарамі і пагоркамі, на схілах якіх захаваліся першародныя лясы з рэдкімі відамі флоры і фаўны. На поўдні вылучаецца рэгіён з вапняковымі глебамі і саваннамі. Каля ўзбярэжжа Сулавесі і астравоў шмат каралавых рыфаў.

На поўначы Паўднёва-Усходняга Сулавесі здабываюць нікель. На ўсходзе ад вострава Сулавесі вядзецца здабыча нафты іншаземнымі кампаніямі. На востраве Бутон маюцца багатыя запасы высокаякаснага прыроднага асфальта.

Клімат субэкватарыяльны пасатны, у гарах пераходны да ўмеранага. Сярэдняя гадавая тэмпература амаль не змяняецца на працягу года і ў нізінах трымаецца каля +28 °C. Найбольш вільготныя месяцы прыпадаюць на лістападсакавік.

Гісторыя

У XIV ст. на востраве Бутон склалася асобная дзяржава, заснаваная дынастыяй яванскага паходжання. У 1542 г. яе валадары прынялі іслам і тытул султанаў. У 1667 г. Бутонскі султанат трапіў у залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. увайшоў у склад незалежнай Інданезіі. У 1964 г. была сфарміравана правінцыя Паўднёва-Усходні Сулавесі.

Насельніцтва

Рост насельніцтва ў Паўднёва-Усходнім Сулавесі:

1971 1980 1990 1995 2000 2010 2014
714 120 942 302 1 349 619 1 586 917 1 821 284 2 232 586 2 417 962

Этнічны склад насельніцтва правінцыі стракаты, прадстаўлены бугамі, бітунгцамі, муна, баджа, талакі. Большасць вернікаў спавядае іслам.

Эканоміка

Эканоміка правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі залежыць ад экспарту сырой нафты. Асноўныя спажыўцы — Кітай і Нідэрланды. Большасць насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай, накіраванай пераважна на спажыванне. Таварны характар маюць плантацыі дрэў, якія даюць каштоўную драўніну. У гарадах працуюць дробныя прадпрыемствы пераважна харчовага прызначэння.

Зноскі

  • Badan Pusat Statistik
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Паўднёва-Усходні Сулавесі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Паўднёва-Усходні Сулавесі ГеаграфіяПаўднёва-Усходні Сулавесі ГісторыяПаўднёва-Усходні Сулавесі НасельніцтваПаўднёва-Усходні Сулавесі ЭканомікаПаўднёва-Усходні Сулавесі СпасылкіПаўднёва-Усходні СулавесіІнданезійская моваІнданезіяВостраў СулавесіКендары

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ЧарнобыльУкраінаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаЗлучнікСпіс паслоў і пастаянных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь1200Септымій СеверАбрахам ЯнсенсПалацава-паркавы комплекс Горватаў (Нароўля)Міхась СтральцоўУладзімір Пятровіч БутрамееўШлем з Сатан-ХуАрцырыя шарападобнаяПрыметнікVII Усебеларускі народны сходMahindra MarksmanЮлмустLidbeerЖаночая ліга чэмпіянату Беларусі па футболеЭпітэтПралеска (часопіс)Людміла РублеўскаяАляксей ДудараўPhysarum globuliferumІрана-ізраільскі канфлікт (2024)Таіса Мікалаеўна БондарІнструкцыя па транслітарацыіAbout.comЯма (мемарыял)Алесь ЖукМірскі замакЛеанід Дранько-МайсюкЛазапляценнеГісторыя ІнданезііБарыс Мікалаевіч НешатаеўКалядыМіхась ЛынькоўКарлес ПучдэмонМаксім ГарэцкіБеларуская дэтэктыўная прозаНью-ЁркСяргей Мікалаевіч ХодзінУліковы нумар плацельшчыкаБярозка (часопіс)Пурпурны колерФранцішка Уршуля Радзівіл800Зенітны ракетны комплексЗлучаныя Штаты АмерыкіУладзімір Мікалаевіч КарватСловазлучэннеСтарабеларуская моваБеларуская моваЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаПавел Іванавіч ПруднікаўДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Валянцін Галарса МарантэСаюз вызвалення Беларусі (справа)Францыск СкарынаРуская моваПрэмія МедычыМоваДзеяслоўБудзёнаўка (Пухавіцкі раён)Падарожжа з Жыгамонтам640Фондавая біржаТамара ХанумЖаночая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2004🡆 More