Паланга

Паланга́ (літ.: Palanga) — горад у заходняй Літве, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, утварае гарадское самакіраванне ў складзе Клайпедскага павета.

Горад
Паланга
літ.: Palanga
Герб
Герб
Паланга
Краіна
Статус
гарадское самакіраванне
Павет
Каардынаты
Першая згадка
1161
Плошча
  • 79 км²
Вышыня цэнтра
10 м
Насельніцтва
  • 18 132 чал. (1 студзеня 2023)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Паланга на карце Літвы
Паланга (Літва)
Паланга

Паланга з’яўляецца самым вядомым літоўскім курортам. Насельніцтва складае каля 17,6 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Гісторыя

Археалагічныя знаходкі сцвярджаюць, што чалавечыя паселішчы з’явіліся тут 5000 гадоў таму. У Х стагоддзі гэта тэрыторыя засялялася куршскімі плямёнамі. Упершыню Паланга ўзгадваецца ў тэўтонскіх хроніках у 1253 годзе.

Паселішча мела важнае палітычнае значэнне: тут быў адзіны выхад Вялікага Княства Літоўскага да Балтыйскага мора, акрамя таго, Паланга знаходзілася паміж Тэўтонскім ордэнам з поўдня і Лівонскім ордэнам з поўначы. Згодна з паданнем у Паланзе жыла Бірута, жонка Кейстута, маці Вітаўта. Тэўтонскае войска некалькі разоў разбурала паселішча, але пасля Грунвальдскай бітвы Паланга канчаткова засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1773 да 1775 года Паланга была перададзеная віленскаму біскупу Ігнацыю Масальскаму.

Паланга 
Палац Тышкевічаў

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Паланга ўвайшла ў 1795 у склад Віленскай губерні, у 1796 — у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай губерні (1801—1840). У 1819 прыморскае мястэчка Паланга з акругай са складу Цельшаўскага павета былі перададзены ў склад Курляндскай губерні, але ў 1827 зноў вернуты ў склад Літоўска-Віленскай губерні, а пасля 23 красавіка 1829 зноў уключана ў склад Курляндскай губерні.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай уладарамі паселішча былі Патоцкія, Несялоўскія, а ў 1824 годзе яго набыў Міхал Тышкевіч. Паланга належала Тышкевічам да 1940 года. З 1919 да 1921 года Паланга ўваходзіла ў склад Латвіі. Тэрытарыяльную спрэчку паміж Літоўскай Рэспублікай і Латвіяй разглядаў міжнародны суд Лігі Нацый і з 21 сакавіка 1921 года горад быў перададзены Літве. У 1933 годзе Паланга атрымала статус горада.

У 1897 годзе Тышкевічы пабудавалі тут выдатны палац, у якім пасля рэстаўрацыі ў 1963 годзе і да нашых дзён размясціўся музей бурштыну.

Спорт

  • ФК Паланга — футбольны клуб.
  • Гарадскі стадыён па футболу.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  • Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  • Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния... С. 22.
  • https://www.liepaja.lv/sadraudzibas-pilsetas/
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Паланга, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Паланга ГісторыяПаланга СпортПаланга Гарады-пабрацімыПаланга ЛітаратураПаланга СпасылкіПалангаБалтыйскае мораКлайпедскі паветЛітваЛітоўская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    HTTP15-ы партызанскі полкЛекавыя расліныАмністыя (фільм)МудранкаТрасянкаНасельніцтва Беларусі1969ПортБеларуская ВікіпедыяНапады на пасольства Лівіі ў МінскуБараўБайнэтРасійскае ўварванне ў КрымАзербайджанЖураўліны крыкРуская моваПаўстанне 1830—1831 гадоўНержавеючая стальПавятовы соймікПавел Аляксандравіч ХарланчукPhoenix theophrastiiАндрусь ГорватУладзімір ПянткевічХрыстос прызямліўся ў ГародніМахатма ГандзіНародны АльбомАперацыя «Цыклон»Максім ГарэцкіСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіАперацыя «Арго»Рыгор БарадулінЭмілія ПлятэрМіхаіл БачылаPinterestПрасніцаПагоняБарані (Астравецкі раён)Куба3БеларусыЯн ПятроўскіФК Майнц 05Ліс Мікіта (мультсерыял)ТрасцянецКароткая гісторыя БеларусіНашвілБела-чырвона-белы сцягКанадаРаман Аляксандравіч СкірмунтБульбаІзяславічы ПолацкіяЗвязда (газета)Барташы (Шчучынскі раён)Раскіданае гняздо (п’еса)Васіна19841991Кнут ВіксельМастацтваАлесь ДударФранцішак БагушэвічЯнка МаўрУладзімір Ісакавіч ШолкКыргызстанСпіс самых старых сабак у свецеБеларускі арабскі алфавітЛатвіяБерлінБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўАнатоль ВярцінскіНавакольнае асяроддзе69ЭтанолБраніслаў Адамавіч Тарашкевіч🡆 More