Ордэн Трох Зорак (лат.: Triju Zvaigžņu ordenis) — найвышэйшая ўзнагарода Латвійскай Рэспублікі.
Ордэн Трох зорак | |||
---|---|---|---|
Triju Zvaigžņu ordenis | |||
| |||
Арыгінальная назва | Triju Zvaigžņu ordenis | ||
Дэвіз | Per aspera ad astra лац.: Скрозь церні да зорак | ||
Краіна | Латвія | ||
Тып | Ордэн | ||
Дата заснавання | 24 сакавіка 1924 года | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | няма | ||
Малодшая | Ордэн Віестура | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн Трох Зорак пад дэвізам «Per aspera ad astra» («Праз церні да зорак») быў заснаваны па ініцыятыве міністра замежных спраў Латвіі Зігфрыда Мееровіца 24 сакавіка 1924 года ў памяць пра стварэнне латышскай дзяржавы 18 лістапада 1918 года. Пасля акупацыі Латвіі СССР ордэн перапыніў сваё існаванне. Па ўзнаўленні незалежнасці Латвіі ўзнагароджанне ордэнам было адноўлена 25 кастрычніка 1994 года.
Узнагароду атрымліваюць за заслугі перад Латвіяй у грамадcкай, культурнай, гаспадарчай дзейнасці, а таксама ў дзейнасці органаў самакіравання. Ордэн уручаецца як грамадзянам Рэспублікі, так і грамадзянам іншых дзяржаў. Прэзідэнт Латвіі, заступаючы на пасаду, таксама мае права атрымаць вышэйшую ступень ордэна і ордэнскі ланцуг. Ордэн Трох Зорак — узнагарода маральнага характару, і таму не дае асобе, якая яго атрымала, ніякіх прывілеяў.
Аўтарам эскізаў Ордэна стаў мастак Густаус Шкілтэрс . Самі ордэны вырабляюцца на Літоўскай менніцы (манетным двары), а стужкі прывозяцца з Даніі. На сучасных ордэнах, у адрозненне ад папярэдніх, стаіць дата іх узнаўлення, а таксама зменены шрыфт тэксту.
Ордэн Трох Зорак уяўляе сабой белы эмаляваны крыж з залатой аблямоўкай. На пярэднім боку ў цэнтры знаходзіцца сіні эмалевы медальён з трыма зоркамі. У цэнтры з адваротнага боку крыжа — пазалочаны медальён з дэвізам «Per aspera ad astra» і надпісам «Latvijas Republika — 1918.g. 18. novembris».
Ордэн мае пяць ступеняў. Асоба, узнагароджаная Ордэнам І ступені, называецца камандорам вялікага крыжа; асоба, узнагароджаная ордэнам ІІ ступені — старшым афіцэрам; асоба, узнагароджаная ордэнам ІІІ ступені — камандорам; асоба, узнагароджаная ордэнам ІV ступені — афіцэрам; асоба, узнагароджаная ордэнам V ступені — кавалерам. У якасці асобай узнагароды камандор вялікага крыжа можа атрымаць і ордэнскі ланцуг. Ордэн таксама мае ганаровыя знакі трох ступеняў: І ступень — залаты знак, ІІ ступень — сярэбраны, ІІІ ступень — бронзавы.
З 1999 года існуе Братэрства Ордэна Трох Зорак, у якое ўваходзяць усе асобы, узнагароджаныя ордэнам, незалежна ад яго ступеняў.
Сярод асоб, узнагароджаных ордэнам, ёсць і чацвёра беларусаў: паэты Рыгор Барадулін (1997) і Сяргей Панізнік (1998), перакладчык Васіль Сёмуха (1998), а таксама мастак Вячка Целеш (2006).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ордэн Трох Зорак, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.