Ордэн Жалезнай кароны — ордэн, створаны Напалеонам I 5 чэрвеня 1805 года як вышэйшы ордэн Італьянскага каралеўства, адменены ў 1814 годзе.
Пасля пераходу большай часткі Італьянскага каралеўства пад уладу Аўстрыйскай імперыі ордэн быў адноўлены імператарам аўстрыйскім у 1816 годзе.
Ордэн Жалезнай кароны | |||
---|---|---|---|
| |||
Краіна | Каралеўства Італія Аўстрыйская імперыя Аўстра-Венгрыя | ||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання | 1816 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Апошняе | 1918 | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Аўстрыйскі ордэн Леапольда | ||
Малодшая | Імператарскі аўстрыйскі ордэн Франца Іосіфа | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля зруйнавальнага паражэння саюзных войскаў пры Аўстэрліцы 2 снежня 1805 года ўплыў Напалеона распаўсюдзілася практычна на ўсю Цэнтральную Еўропу. Ламбардыя стала часткай аўстрыйскай імперыі. Сем гадоў назад па волі французскага дыктатара гэта частка паўночнай Італіі была ператворана ў Цызальпінскую рэспубліку. Аднак тады напалеонаўскія планы былі парушаны рускай арміяй пад камандаваннем Суворава, і Ламбардыя зноў стала часткай Італьянскага каралеўства.
Узяўшы рэванш, Напалеон заснаваў ордэн Жалезнай Кароны Ламбардыі ў трох ступенях: Вялікі Крыж, Камандор і Рыцар.
Жалезнай гэту залатую карону, упрыгожаную каштоўнымі камянямі, называлі дзякуючы яе найважнейшай складовай часткі — вузкаму жалезнаму абручу, які паводле падання быў зроблены з цвіка ад крыжа Збавіцеля. Паводле легенды, гэты крыж быў выяўлены імператрыцай Аленай, маці імператара Канстанціна. Жалезная карона захоўвалася ў Ламбардыі ў храме Яна Хрысціцеля ў Монцы, і менавіта ёю каранаваўся Карл Вялікі ў 800 годзе.
Ордэнам узнагароджвалі за заслугі ў ваенны і мірны час. Сярод першых узнагароджаных былі эрцгерцаг, спадчынны прынц Фердынанд і вышэйшыя саноўнікі Ламбардыі. Пасля ссылкі Напалеона Ламбардыя была вернутая Аўстрыі і па рашэнні Венскага кангрэса 1815 года ўвайшла ў склад Ламбарда-Венецыянскага каралеўства. У студзені 1816 года імператар Франц I аднавіў ордэн Жалезнай Кароны. Дваране захоўвалі права на нашэнне ордэна, узнагароджаныя ніжэйшых саслоўяў абавязаны былі насіць замест яго медаль «Pro Virtute Militari». Наноў заснаваны ордэн меў тры ступені і стаў найбольш часта ўручаным ордэнам імперыі. Паводле статуту, колькасць кавалераў ордэна не павінна была перавышаць 100 чалавек: 20 кавалераў I ступені, 30 кавалераў II ступені і 50 — III ступені. Аднак гэта палажэнне было адменена, і да 1856 года колькасць узнагароджаных наблізілася да 2000. У канцы Першай сусветнай вайны ордэн ператварыўся ў падабенства афіцэрскага медалю за адвагу.
Знакі III ступені трэба было вяртаць пасля смерці ўзнагароджанага. Аднак пасля 18 ліпеня 1884 года іх было дазволена захоўваць у спадчыннікаў. Знакі вышэйшых ступеняў павінны былі вяртацца заўсёды.
Уручэнне ордэна спынілася пасля 1918 года.
Ордэн меў 3 ступені. Сімвалы ордэна I ступені: ордэнскі ланцуг, знак ордэна, нагрудная зорка і стужка-перавязь.
Сімвалы ордэна — жалезная карона, на якой змешчаны двухгаловы аўстрыйскі арол, у сваю чаргу ўвянчаны каронай. У яго лапах — меч і дзяржава, на грудзі — цёмна-сіні фініфцевай шчыт з вензелем «F», на адваротным баку знака — аналагічны шчыт з датай «1815».
Нагрудная зорка ордэна васьміканцовая, у яе цэнтры круглы залаты медальён з аблямоўкай блакітнай фініфці. У медальёне выява жалезнай кароны, на аблямоўцы дэвіз ордэна: AVITA ET AUCTA («Атрымае ў спадчыну і павялічыць»).
Стужка жоўтая, з вузкімі цёмна-сінімі палосамі (у напалеонаўскую эпоху — аранжавая з зялёнымі палоскамі па краях).
Вышэйшыя ступені ордэна спачатку рабіліся з золата, ніжэйшая — са срэбра. Пазней высакародны метал замянілі пазалочаным срэбрам, а яшчэ пазней — пазалочанай бронзай. Знакі II і III ступені адрозніваюцца меншымі памерамі і асаблівасцямі нашэння.
Ступені | ||
Кавалер III класа | Кавалер II класа | Кавалер I класа |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ордэн Жалезнай кароны, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.