Ніна Ляўковіч

Ні́на Абра́мчык (дзявочае Ляўковіч; літаратурны псеўданім Ніна Раса; 20 сакавіка 1916 — 27 студзеня 2003) — беларуская грамадcка-палітычная дзяячка, пісьменніца.

Жонка Міколы Абрамчыка.

Ніна Абрамчык
Ніна Ляўковіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ніна Ляўковіч
Псеўданімы Ніна Раса
Дата нараджэння 20 сакавіка 1916(1916-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 2004(2004-01-27) (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства БНР, Францыя
Муж Мікола Абрамчык
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці 1902—1937
Кірунак паэзія
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

Ніна Ляўковіч 
Магіла Ніны Ляўковіч на могілках Пер-Лашэз у Парыжы

Скончыла Віленскую беларускую гімназію, вучылася ў Віленскім універсітэце, член Беларускага студэнцкага саюза. З восені 1939 году настаўнічала на Пружаншчыне. Ад 1941 году жыла ў Берліне, дзе пабралася шлюбам з Міколам Абрамчыкам. Працавала ў газеце «Раніца» і Беларускім камітэце самапомачы. У 1943 г. разам з мужам пераехала ў Парыж (Абрамчык быў высланы з Берліна пад нагляд гестапа). Пісала апавяданні пад псеўданімам Ніна Раса. У 1947 г. выдала адзіны нумар перыёдыка Беларускага жаночага аб’яднання ў Францыі «Беларуска». У 1955 г. нарадзіла сына Альгерда. Пасля смерці мужа адмовілася аддаць беларускай грамадзе архіў Рады БНР і амаль абарвала кантакты з беларусамі. Працавала ў Musée de l’Homme ў Парыжы. Публікавала ў французскіх навуковых часопісах свае тэксты, прысвечаныя беларускай традыцыйнай культуры. Жыла ў прыгарадзе Парыжа Вілепэнт.

Памерла 27 студзеня 2003 г. Пахаваная ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз каля свайго мужа.. У некаторых крыніцах памылкова падаецца дата смерці як 2004 год, аднак на помніку ўказаны 2003 год.

Выдавецкая дзейнасць

Беларускі камітэт самапомачы ў Берліне ў другой палове 1942 году пачаў спарадычна выпускаць кнігі і брашуры, што было заслугай Міколы Абрамчыка і ягонай жонкі. Улетку 1942 году Абрамчыкамі былі выдадзеныя «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Ад родных ніў» Ларысы Геніюш. Першая з іх была перадрукам даваеннага віленскага выдання, а другую падрыхтаваў да друку Вітаўт Тумаш, карыстаючыся тэкстамі, апублікаванымі ў «Раніцы» і атрыманымі ад аўтаркі з Прагі. Абедзве кнігі былі адначасова надрукаваныя ў пражскай друкарні «Палітыка» і ў верасні 1942 году рэкламаваліся на старонках «Раніцы».

Ніна Абрамчык таксама апрацавала і выдала ў 19421943 гадах некалькі кніг:

  • «Беларусь у песьнях», зборнік папулярных песень і патрыятычных вершаў.
  • «Гісторыя Беларусі ў картах», апрацаваная паводле лекцыяў, якія ў 1941—1942 гады чытаў Мікола Абрамчык на курсах беларусазнаўства ў Берліне, выйшла накладам 3500 асобнікаў і распаўсюджвалася ў беларускіх школах Беласточчыны і Варшавы.
  • «Калядныя песьні», зборнік 20 беларускіх калядак у апрацоўцы святара Віктара Шутовіча.
  • «Пад гоман вясёлы», зборнік 30 беларускіх папулярных песень, рамансаў і прыпевак.

Даследніцкая дзейнасць, творчасць

Ніна Абрамчык, апрача выдавецкай дзейнасці, пісала вершы, апавяданні. І дасюль малавядомай застаецца даследніцкая дзейнасць дыяспарнай дзяячкі па-французску. Яна працавала ў Музеі чалавека ў Парыжы. У канцы 1990-х гадоў у французскіх навуковых часопісах («Eurasie», «Ethnozootechnie») з’яўляюцца артыкулы фалькларысткі і этнолага Ніны Абрамчык (une ethnologue Nina Abramtchik). На ейныя даследаванні жаночай традыцыйнай культуры спасылаюцца квебекскія даследніцы (Pauline Greenhill, Diane Tye, 1997 год).

У часопісе «Eurasie» Ніна Абрамчык надрукавала грунтоўныя артыкулы, прысвечаныя розным аспектам традыцыйнай культуры беларусаў. У нумары за 1995 год супрацоўніца Музея чалавека апублікавала даследаванне «Le lin chez les Biélorussiens, un exemple de sacralité locale» (Лён у беларускай культуры, прыклад мясцовай сакральнасці). У 1999 годзе Ніна Абрамчык апублікавала падобныя фальклорныя апісанні і аналіз, што датычыць месца і значэння каня ў традыцыйнай культуры беларусаў: «Le cheval en Biélorussie. Contes et emblèmes» (Конь у беларускай культуры. Казкі і cымбалі). Артыкул з’явіўся ў калектыўным зборніку, што быў прысвечаны вобразу і месцу каня ў еўрапейскай культуры. У 2000 годзе даследніца напісала артыкул пра гісторыю і значэнні колераў у беларускай культуры «Couleurs de Biélorussie (Belarus)» (Колеры Беларусі).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Ніна Ляўковіч БіяграфіяНіна Ляўковіч Выдавецкая дзейнасцьНіна Ляўковіч Даследніцкая дзейнасць, творчасцьНіна Ляўковіч ЛітаратураНіна Ляўковіч СпасылкіНіна Ляўковіч191620 сакавіка200327 студзеняМікола Абрамчык

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Змітрок БядуляМільянер з трушчобРэкі і каналы БеларусіНе бойся!Санкт-Пецярбургская біржа28 красавікаДзядыПрывакзальная плошча (Мінск)Бярэзінскае зледзяненнеАляксей ДудараўГеоргій МарчукАлесь БачылаІнцыдэнт Асама-СансаШаленстваБарбара РадзівілМаскваh8kpjАляксандр II (імператар расійскі)Папараць-кветкаГродзенская вобласцьНовы замак (Гродна)Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Onliner.byНацыянальна-вызваленчы рухБурыкыЯнка ГеніюшСаюз беларускіх пісьменнікаўБеларуская Рада КультурыВікіпедыяЯнка МаўрВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляВасіль БыкаўМар’ян ДуксаМаладосць (часопіс)Лабараторныя ўмовыУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаАндрэй ГорватМіланСхема БЧБСучаснасцьАстравецНарматыўны кантрольУніверсітэт Святога ТомасаВера Аляксандраўна Палякова-МакейБелы буселПятрусь БроўкаБеларуская краёвая абаронаУладзімір Аляксеевіч АрлоўПеснярыБеларуская міфалогіяПрамысловасцьМіхась СтральцоўВайнаСексПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)ОдноклассникиДом урада (Мінск)СінонімыЯпоніяСельская гаспадарка Беларусі2020Сэквіл (Нью-Брансуік)Купалінка (песня)Беларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўРаскіданае гняздо (п’еса)Мечыслаў ПароўскіЗабіць прэзідэнтаФранцыяМы ідзём шырокімі паляміВасіль ВіткаУладзімір Іванавіч КарызнаРасціслаў ЗавістовічСтупені параўнання🡆 More