Мікола Абрамчык: беларускі грамадскі і палітычны дзеяч

Мікола (Мікалай Сямёнавіч) Абрамчык (16 жніўня 1903, в.

Сычавічы пад Радашковічамі, цяпер Маладзечанскі раён — 25 мая 1970, Парыж) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, інжынер. Прэзідэнт Рады БНР (снежань 1947—1970).

Мікола Абрамчык
Мікола Абрамчык
Мікола Абрамчык
Сцяг Прэзідэнт БНР
1947 — 1970
Папярэднік Васіль Захарка
Пераемнік Вінцэнт Жук-Грышкевіч
Нараджэнне 16 жніўня 1903(1903-08-16)
Смерць 29 мая 1970(1970-05-29) (66 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Сямён Абрамчык
Жонка Ніна Абрамчык
Нацыянальнасць беларус
Веравызнанне БАПЦ
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць публіцыст, журналіст, палітык
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Пагоні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне

Прадзед Базыль Абрамчык меў трынаццаць сыноў, якія ўзялі ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў. Адзін быў за гэта пакараны смерцю на шыбеніцы, іншыя высланыя, а дзеда Міколы Янку выгналі з духоўнай семінарыі і пазбавілі грамадзянскіх правоў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Сычавічы Вілейскага павета Віленскай губерні ў Расійскай імперыі (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Наконт даты нараджэння Міколы Абрамчыка ёсць розныя версіі, найбольш праўдападобна, што ён нарадзіўся 6 жніўня 1903 года, бо гэтая дата ўласнаручна ім запоўнена ў анкеце БІНіМ. Гэтая ж дата была надрукавана ў газеце «Бацькаўшчына» за 1952 год, дзе быў размешчаны вялікі біяграфічны артыкул, напісаны Лявонам Рыдлеўскім.

З 1921 года браў удзел у нацыянальным руху, быў прадстаўніком Рады БНР на Вілейскую акругу. Скончыў Радашковіцкую беларускую гімназію. З 1924 года працягваў адукацыю ў Чэхаславакіі, скончыў там эканамічна-кааператыўны факультэт Украінскай гаспадарчай акадэміі ў Подзебрадах з дыпломам інжынера-эканаміста, а таксама факультэт гісторыі і сацыялогіі Карлава ўніверсітэта ў Празе. Быў дзеячам Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый. У Чэхаславакіі зблізіўся з прадстаўнікамі ўрада БНР (П. Крэчэўскім, В. Захаркам і інш.). У пачатку 1920-х гадоў з мэтай каардынацыі дзеянняў шмат разоў нелегальна наведваў БССР.

У 1930 годзе пераехаў у Францыю, заснавальнік і кіраўнік аб’яднання беларускіх рабочых «Хаўрус беларускай працоўнай эміграцыі» (1932), выдавец яго перыядычных выданняў «Бюлетэнь» (Le Bulletin des Travailleures Bielorussiens en France) і «Рэха». Працаваў рабочым і інжынерам на фабрыках, шахтах і ў сельскай гаспадарцы. У Парыжы жыў па адрасе Rue de Gravilliers 65. Мікалай Вакар, знаёмы з Абрамчыкам, успамінаў: «Быў у яго ў мансардзе пад небам… кніжныя паліцы, чыгунная печка, пішучая машынка на часанам стале і рататар…».

У 1941—1943 гадах дзеяч Беларускага камітэта самапомачы (БКС) у Берліне, рэдактар газеты «Раніца» (1939—1944), арганізатар і лектар курсаў беларусазнаўства, выдавец кніг Я. Коласа «Сымон Музыка» і Л. Геніюш «Ад родных ніў». Працаваў у Камітэце самапомачы ў Беластоку. Уступіў у кантакты з Беларускай незалежніцкай партыяй, але ў кастрычніку 1943 года быў арыштаваны гестапа і вывезены ў Парыж пад хатні арышт. Жыў у прыгарадзе Парыжа Вільпэнце.

Старшыня (прэзідэнт) Рады БНР (1943; снеж. 1947—1970). Арганізаваў крывіцкую Раду БНР (крывіцкі блок) (1947). Ад 15 жніўня 1945 быў старшынём Беларускага нацыянальнага цэнтру. Ад 1946 г. працаваў у Еўропе па лініі IRO (International Refugee Organization). У снежні 1947 г. афіцыйна аднавіў і ўзначаліў Раду БНР. Мікола Абрамчык быў праціўнікам пераходу беларускіх епіскапаў у РЗПЦ і адным з ініцыятараў адраджэння БАПЦ у 1948 годзе.

Мікола Абрамчык: Паходжанне, Біяграфія, Сям’я 
Магіла Мікола Абрамчыка на могілках Пер-Лашэз у Парыжы

Удзельнічаў у паваенным антыкамуністычным руху, аўтар брашуры «I accuse Kremlin of Genocide of My Nation» (Я абвінавачваю Крэмль у генацыдзе майго народа; ЗБК, Таронта, 1950). У 1950—1960-я гады быў прэзідэнтам Лігі за вызваленне народаў СССР (League for the Liberation of the Peoples of the USSR (Paris Bloc)). Паводле гісторыка Наталлі Гардзіенка, дзякуючы Міколе Абрамчыку з’явілася беларуская рэдакцыя Радыё «Вызваленне/Свабода».

У канцы 1960-х гадоў захварэў на рак. У 1969 годзе перанёс аперацыю. 29 мая 1970 года памёр у шпіталі Анэ-су-Буа. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз. З-за таго што на магільнай пліце не было надпісу, а магілу значны час не даглядалі, месца пахавання М. Абрамчыка было згублена. Намаганнямі сяброў супольнасці «Беларуская нацыянальная памяць» магілу знайшлі ў 2008 годзе.

Сям’я

Быў жанаты з Нінай Ляўковіч (з пачатку 1940-х). Дзядзька беларускага дзеяча эміграцыі Данілы Клінцэвіча.

Творы

  • Historyja Biełarusi u kartach: pavodle lekcyj čytanych ing. M. Abramčykam, na kursach Biełarusawiedy u Berlinie 1941-42 hodzie. Berlin, 1942.
  • Introduction critique à l'étude de l’histoire bélarussienne (1944).
  • О белорусско-польских взаимоотношениях в прошлом и настоящем. Париж, 1945.
  • Ab pryrodnykh bahatstvakh Belarusi. Liondan, 1947.
  • [La Bielorussie]. Paris, le 29 Avril 1948.
  • I accuse the Kremlin of genocide of my nation: based on the secret documents of the military prosecutors and N.K.V.D. of the U.S.S.R. Toronto: Byelorussian Alliance in Canada, 1950.
  • Manifesto of the Rada of the Byelorussian Democratic Republic. N.Y., 1958.
  • Belorussia. Munich, 1963.

Зноскі

Літаратура

  • Zaprudnik J. Historical Dictionary of Belarus. Lanham, Md. [u.a.]: Scarecrow Press, 1998. ISBN 0-8108-3449-9
  • Арлоў У. Імёны Свабоды / Уладзімер Арлоў. — [Б.м.]: Радыё Свабодная Эўропа — Радыё Свабода, 2007. — (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). — С. 256—257.
  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
  • Экспедыцыя Беларускай Нацыянальнай Памяці па краінах Заходняй Еўропы // Беларускае Радыё «Рацыя»: Матэрыялы: Замежжа. 7.8.2008, 12:59. — Эл.рэсурс racyja.by

Tags:

Мікола Абрамчык ПаходжаннеМікола Абрамчык БіяграфіяМікола Абрамчык Сям’яМікола Абрамчык ТворыМікола Абрамчык ЛітаратураМікола Абрамчык16 жніўня1903197025 маяМаладзечанскі раёнПалітычны дзеячПарыжПубліцыстыкаРада БНРРадашковічыСычавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

BingПадарожжа з ЖыгамонтамВіцебскДзітваPornhubЯраслаў Сільвестравіч ПархутаСанкт-Пецярбургская біржаПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Васіль Ісакавіч ТалашАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКазахстанПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)НарысСібусава ЭіціНіл ГілевічПласт ГаліцынаЮрый Анатольевіч РыдкінА хто там ідзе?Радыевугляроднае датаваннеЭнцыклапедыяГерб Беларускай Народнай РэспублікіБеларусь 2Алесь ПетрашкевічЯгайлаПадзеі МіякеМаскваПлошча Свабоды (Мінск)Пётр Міронавіч МашэраўГісторыя БеларусіРасійская імперыяПрыметнікЕва (карціна)МёрыКіраўнікі МінскаКарфагенЯндэксБярэзінскае зледзяненнеЛітваЯ размалюю для цябе небаПеніс чалавекаУ краіне райскай птушкіАляксандр БаршчэўскіБеларускае нацыянальнае адраджэннеПлошча Перамогі (Мінск)Спіс вуліц МінскаНацыянальная бібліятэка БеларусіЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаЗнак бядыКатоўскае (возера)Ева ВежнавецКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўСвабодныя матэрыялыAP$ENTПолымя (часопіс)2020Уладзімір Георгіевіч МулявінМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Аперацыйная сістэмаЗлучаныя Штаты АмерыкіНовая зямля (паэма)ГрыбыБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціКалізейАляксандр Мікалаевіч КосінецНіна Іосіфаўна МацяшДзьмухавецНовы замак (Гродна)Марат Сяргеевіч МаркаўТэмнэДзень ПерамогіМінскі метрапалітэнПалессе🡆 More