Неараманскі Стыль

Неараманскі стыль — плынь у архітэктуры канца XIX — пачатку XX стст., заснаваная на ідэі адраджэння раманскай архітэктуры XI—XII стст.

Неараманскі Стыль
Ройс-хол у Каліфарнійскім універсітэце
Неараманскі Стыль
Чырвоны касцёл у Мінску

Будынкам у гэтым стылі ўласцівы круглыя аркі, паўцыркулярныя аркі на вокнах і гарызантальныя мураваныя шэрагі. У адрозненне ад гістарычнага раманскага стылю, неараманскія архітэктурныя помнікі схіляюцца да спрашчэння дэкаратыўных элементаў, у прыватнасці, арак і акон. У канцы XIX — пачатку XX стст. у Злучаных Штатах у гэтым стылі будаваліся шматлікія ўніверсітэцкія інтэрнаты. Найбольш вядомыя прыклады можна знайсці ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе і ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Неараманскі стыль шырока выкарыстоўваўся пры будаўніцтве цэркваў і, зрэдку, сінагог.

Неараманскі Стыль
Рысы неараманізму на будынку Нью-Ёркскага Капітолія

Найвыдатнейшым амерыканскім архітэктарам, які працаваў у неараманскім стылі, быў Генры Гобсан Рычардсан. Яго дзейнасць дала пачатак асаблівай неараманскай плыні ў Амерыцы, якую ў яго гонар назвалі «неараманскім стылем Рычардсана» (Richardsonian Romanesque).

Ранняй разнавіднасцю неараманскага стылю 1830-х гг. з’яўляўся шырока распаўсюджаны ў Германіі «стыль круглых арак» (Rundbogenstil).

На працягу XIX ст. архітэктурныя формы, у якіх будаваліся англіканскія цэрквы, залежалі ад веравызнання пэўных рэлігійных абшчын. Калі высокія англіканскія цэрквы пад уплывам Оксфардскага руху будаваліся ў неагатычным стылі, то тагачасныя нізкія і шырокія цэрквы звычайна будаваліся ў неараманскім стылі.

Спасылкі

Tags:

19 стагоддзе20 стагоддзеРаманская архітэктура

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вадзім КабанчукБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныЭдуард Анатолевіч ЛобаўФіджыСерабрыстая чайкаГеоргій МарчукМоўная інтэрферэнцыяДзідаГерб СеўтыПенабскотЗагляне сонца і ў наша аконцаІван НавуменкаБеларуская тэрміналогіяАльтэрнатыўны рокМузей старажытнабеларускай культурыПрыслоўеБалгарыяБеларусьФранцыск СкарынаМіхась СтральцоўАкупацыя Ірака (2003—2011)РумыніяКалядыБарнсСвіслацкая гімназіяНаталля Аляксееўна АрсенневаКірыла ТураўскіГвінеяУНІАНБарань (Барысаўскі раён)КірыліцаCounter-Strike 2НігілізмГанаБілінгвізмАфіныСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіТрэці рэйхЖураўліны крыкВялікдзеньВялікдзень (народная традыцыя)Эмілія ПлятэрПошукавая аптымізацыяВялікая ложа БеларусіУзбуйненне БССРЕўрапейскі СаюзКітайКалінінградЧэхіяЗюзяРымская імперыяПяроПрыматалогіяБеларускае выдавецкае таварыстваЭтнічная тэрыторыя беларусаўЯзэп Нарцызавіч ДраздовічДзядыГісторыя КітаяПрыметнікАнамнезJavaScriptТарашкевіцаЯпонія30 сакавікаАсіміляцыя (мовазнаўства)ШасцідзясятнікіСвяшчэнная Рымская імперыяГуканне вясныУладзімір Пятровіч БутрамееўБананІлюстрацыяБеларускі лацінскі алфавітПолацкае княства🡆 More