Нацыянальная Меншасць

Нацыянальныя меншасці — нацыянальныя супольнасці ў поліэтнічных дзяржавах, якія складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні з асноўнай нацыянальнасцю краіны.

Да іх звычайна адносяцца групы людзей, што пастаянна жывуць на тэрыторыі пэўнай дзяржавы, маюць яе грамадзянства, але адрозніваюцца сваім этнічным паходжаннем, матэрыяльнай і духоўнай культурай, самасвядомасцю, мовай, рэлігіяй, ментальнасцю. Нацыянальныя меншасці існуюць ва ўсіх шматэтнічных краінах свету. Іх асноўныя правы і свабоды забяспечваюцца адпаведнымі дзяржаўнымі законамі, міжнароднымі канвенцыямі і дэкларацыямі. У прынятай ААН у 1992 «Дэкларацыі правоў асоб, што належаць да нацыянальных ці этнічных, рэлігійных і моўных меншасцей» абвешчаны іх правы на бесперашкоднае развіццё сваёй культуры, мовы і рэлігіі, стварэнне ўласных аб'яднанняў і таварыстваў, а таксама магчымасць карыстацца ўсімі грамадзянскімі свабодамі без ніякай дыскрымінацыі і абмежавання. Закон «Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь», прыняты ў 1992, гарантуе свабоднае развіццё культур, моў (моўныя правы), традыцый усіх этнічных супольнасцей у Беларусі, садзейнічае гарманізацыі міжнацыянальных адносін, дазваляе ствараць нацыянальныя грамадскія арганізацыі і культурна-асветныя ўстановы.

У Беларусі прадстаўнікі нацыянальных меншасцей упершыню з'явіліся ў сярэднявеччы (пераважна ў 14-16 ст.), што было абумоўлена геапалітычным становішчам беларускіх зямель на скрыжаванні шляхоў паміж Польшчай і Расіяй, Украінай і Літвой, міграцыйнымі працэсамі, войнамі, міжэтнічнымі кантактамі і г.д. Паводле перапісу 1989 у БССР пражывалі прадстаўнікі каля 100 нацыянальных меншасцей, у т.л. 1342 тыс. рускіх (13,2%), 418 тыс. палякаў (4,1%), 291 тыс. украінцаў (2,9%), 111,9 тыс. яўрэяў (1,1%); жывуць таксама татары, літоўцы, латышы, немцы, цыганы і інш. Усе разам яны складаюць звыш 20% насельніцтва Беларусі. У канцы 1980-х г. узніклі першыя культурна-асветніцкія таварыствы нацыянальных меншасцей. Зарэгістраваныя згуртаванні маюць палякі, яўрэі, рускія, украінцы, татары, літоўцы, немцы, армяне, азербайджанцы і карэйцы. У чэрвені 1994 годзе ў Мінску заснаваны Цэнтр нацыянальных культур Беларусі.

Спасылкі

    Міждзяржаўныя арганізацыі
    Міжнародныя НГА
    Каталогі

Tags:

ААНМоваМоўныя правыСамасвядомасць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кузьма ЧорныЗасухаРадзіма мая дарагаяКаласы пад сярпом тваімПольшчаАхова птушак БацькаўшчыныПалац Незалежнасці (Мінск)Беларуская энцыклапедыяСуфлеПершага маяЧорны замак АльшанскіУкраінаТалеркаСпіс беларускіх імёнХаўленд (востраў)Марцін КухтаПлошча Перамогі (Мінск)Ян ЧачотМойваНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеДавальны склонВонЭкстазМарк ШагалКасцёл Святога Сымона і Святой АленыКастусь КаліноўскіКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкАтлатльКірыл Трафімавіч МазураўКраязнаўства БеларусіРагнеда РагвалодаўнаЭгідаБэзНіл ГілевічАлесь СавіцкіЛітаграфіяМікола МятліцкіАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўШыманаў КутПінскАляксандр Васільевіч ДухновічАлесь ДударПорцікУладзімір Аляксеевіч АрлоўПрыслоўеЭліпсоідВольга Іванаўна ЧупрысПавел УсаўЯн ЧыквінАлесь ЖукАзартная гульняАланінГётэбаргГігевічВілейкаЭліза АжэшкаДзеепрыметнікРаскіданае гняздо (п’еса)Мінская вобласцьАкупацыя Ірака (2003—2011)МастурбацыяКалядыЭтанолПрыметнікГенадзь БураўкінФранцыск СкарынаВашынгтонПагоняСтоўбцыСуспензіяДзікМухамор чырвоныСарата (рака)Летнія Алімпійскія гульні 1920Гор-БейВітаўтСідр🡆 More