Нанкінскі Ўніверсітэт

Нанкінскі ўніверсітэт (Наньцзінскі ўніверсітэт) (кіт.

Універсітэт размешчаны ў ранейшай сталіцы Нанкін (Наньцзін).

Нанкінскі ўніверсітэт
Нанкінскі Ўніверсітэт
Заснаваны 1915
Сайт nju.edu.cn/main.htm
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Папярэднікам сучаснага ўніверсітэта з’яўляўся імператарскі ўніверсітэт — адзін з самых старажытных у свеце. Ён быў заснаваны ў 258 годзе, у часы Трохцарства, у царстве У і пашыраны з даданнем 155 новых класаў у 317 годзе. Пры дынастыі Мін у XV стагоддзі ва ўніверсітэце навучалася 10 тысяч студэнтаў, што рабіла яго найбуйнейшай навучальнай установай усяго свету.

У 1902 годзе быў арганізаваны Саньцзянскі педінстытут, які праз некаторы час быў ператвораны адразу ў дзевяць навучальных устаноў на чале з Нанкінскім універсітэтам.

Новая навучальная ўстанова хутка стала адной з самых прэстыжных у Кітаі. Тут чыталі лекцыі вядомыя кітайскія і замежныя прафесары і навукоўцы, такія як Лян Цічаа, Джон Дзьюі, Бертран Расел, Рабіндранат Тагор і іншыя. Можна сказаць, што універсітэт быў цытадэллю вальнадумства.

Новы этап у гісторыі ўніверсітэта пачаўся пасля ўтварэння КНР. У 1950 годзе ён стаў насіць сваю сучасную назву — Нанкінскі ўніверсітэт. Тут варта адзначыць вялікі ўклад Савецкага Саюза ў справу развіцця адукацыі ў КНР і ў развіццё універсітэта ў прыватнасці. Дзясяткі студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта прайшлі стажыроўку ў Маскве, Ленінградзе і іншых гарадах Савецкага Саюза. Нямала і савецкіх выкладчыкаў чыталі лекцыі ў Нанкінскім універсітэце.

Асаблівы росквіт універсітэта пачаўся пасля пачатку ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці. За апошнія дзесяць гадоў працы прадстаўнікоў універсітэта атрымалі больш за восемсот прэмій і дыпломаў як на дзяржаўным так і на правінцыйным узроўні, а 23 прафесары атрымалі званне акадэміка.

Сёння ў сценах універсітэта навучаецца 27 тысяч студэнтаў, уключаючы пяць тысяч кандыдатаў і аспірантаў. Выпускнікоў універсітэта ахвотна бяруць на працу вядучыя кітайскія інстытуты, НДІ, прадпрыемствы і замежныя фірмы. Дзясяткі і сотні навуковых адкрыццяў носяць імёны выпускнікоў універсітэта. Двойчы Нанкінскі ўніверсітэт быў лепшым у міжнародных спаборніцтвах па англійскай мове ў Лондане.

Прызнаннем заслуг універсітэта ў развіцці навукі стала і тое, што ён запрошаны ўдзельнічаць у міжнародным эксперыменце па вывучэнні альфа-магнітнага спектрометра на Міжнароднай касмічнай станцыі. Гэта першы выпадак удзелу кітайскай навучальнай установы ў такім сур’ёзным міжнародным праекце.

Сёння поўны універсітэцкі курс разлічаны на 4 гады навучання, а па некаторых дысцыплінах студэнты вучацца пяць гадоў. Універсітэт мае адну з лепшых у краіне навуковую бібліятэку, якая налічвае каля чатырох мільёнаў тамоў, камп’ютарныя цэнтры і лабараторыі.

Міжнародны абмен

Нанкінскі Ўніверсітэт 

Нанкінскі ўніверсітэт вядомы не толькі ў Кітаі. Слава пра яго распаўсюдзілася далёка за межы краіны. Навуковыя сувязі ён падтрымлівае з больш чым 100 навучальнымі ўстановамі іншых краін, сярод якіх такія вядомыя ў свеце як Універсітэт Джонса Хопкінса, Маскоўскі і Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэты і іншыя. Вельмі інтэнсіўны абмен студэнтамі і выкладчыкамі з замежнымі ВНУ і навуковымі цэнтрамі. Штогод ва ўніверсітэце навучаецца каля паўтары тысячы замежных студэнтаў.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Нанкінскі Ўніверсітэт ГісторыяНанкінскі Ўніверсітэт Міжнародны абменНанкінскі Ўніверсітэт СпасылкіНанкінскі ЎніверсітэтКітайКітайская моваКітайская пісьменнасцьНанкінПіньіньСпрошчаная кітайская

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Разбітае сэрца пацанаВялікдзень (народная традыцыя)Літаратурныя жанрыУніверсітэт рэк ТомпсанЗуі (Віцебскі раён)Якасць жыццяПадляшшаMacOSВуліца Сурганава (Мінск)Ядвігін Ш.АпавяданнеНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Аліна КоўшыкТворны склонЗмітрок Змітравіч МарозаўХведар Хведаравіч ГурыновічЯзэп Нарцызавіч ДраздовічВасіль БыкаўБелая РусьЗянон Кузьміч ЛомацьДом урада (Мінск)КамедулыАзіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтваХатыньПятрусь БроўкаСтрававальная сістэма чалавека18Эдуар Анры АўрыльМсціслаўКрэўская уніяКанстытуцыя 3 мая 1791 годаЧасціны мовыЯн ЧачотМініяцюраМанумент Перамогі (Мінск)ПародыяКаштоўнасцьЛютаўская рэвалюцыяВярбаВозера радасці (фільм)Саюз беларускіх пісьменнікаўCordulegasterМіхась ПазнякоўНазоўны склонТадэвуш КасцюшкаПітэр ФондаЗвон НагасакіФранцыяМедаль да стагоддзя БНРУладзімір Іванавіч КарызнаБукакэАнатоль ВярцінскіСяргей Аляксандравіч ШавельІосіф Аляксандравіч БельскіПрылівы і адлівыРыгор АстапеняЮзаф ЭльснерМарыя АнтуанетаКастусь ЖукФаксМіхась СтральцоўАлег Антонавіч ЛойкаРадаўніцаАрлоўка (Кыргызстан)ТураўНарысГенадзь БураўкінКапіталізмБеларусь перадусім!Таіса Мікалаеўна БондарДамініканская РэспублікаСяргей Васілевіч БесарабAv.by🡆 More