Міхаіл Кузьміч Дабрынін

Міхаіл Кузьміч Дабры́нін (руск.: Михаил Кузьмич Добрынин; 23 студзеня 1889, Рослаўль — 8 ліпеня 1955, Масква) — вучоны, філолаг і літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (1951), прафесар.

Міхаіл Кузьміч Дабрынін
руск.: Михаил Кузьмич Добрынин
Дата нараджэння 23 студзеня 1889(1889-01-23) ці 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1955(1955-07-08) ці 1955
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Міхаіл Кузьміч Дабрынін Расійская імперыя, Міхаіл Кузьміч Дабрынін СССР
Род дзейнасці філолаг, літаратуразнавец, выкладчык універсітэта, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства, філалогія
Месца працы Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага, Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
Партыя
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Рослаўль Смаленскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр раёна Смаленскай вобласці Расіі). У 1924 годзе скончыў Смаленскі ўніверсітэт, і адразу стаў прафесарам гэтага ўніверсітэта. У 1930—1931 гг. выкладаў у Маскоўскім універсітэце, у 1931—1937 гг. — загадчык сектара літаратуры народаў СССР Інстытута сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага Акадэміі навук СССР, загадчык кафедры ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага, выкладчык у вышэйшых навучальных установах Масквы. Таксама выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР (1946).

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Дзейнасць

М. К. Дабрынін займаўся даследаваннямі праблем перыядызацыі гісторыі літаратуры народаў СССР, творчасці рускіх пісьменнікаў, даследаваў пытанні гісторыі старажытнай беларускай літаратуры.

18 студзеня 1944 года абараняў у БДУ доктарскую дысертацыю «Белорусская литература. Древний период». Адным з афіцыйных апанентаў на абароне дысертацыі быў Я. Колас, які напісаў станоўчы водгук. Аднак па выніках галасавання («за» — 5, «супраць» — 10, «устрымаліся» — 9, «не вярнулі атрыманыя бюлетэні» — 3) вучоны савет БДУ не прысудзіў Дабрыніну вучоную ступень доктара філалагічных навук.

У 1950 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю ў Маскве.

Бібліяграфія

  • Против механистов и эклетиков. — М., 1931.
  • Беларуская літаратура: старажытны перыяд. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. — 305 с.
  • Общественное значение художественной литературы : Стенограмма публичной лекции … / д-р филол. наук М. К. Добрынин. — Москва : Знание, 1952. — 30 с.; 22 см. — (Всесоюзное общество по распространению политических и научных знаний. Серия 1; № 50).
  • Слова аб палку Ігаравым: паэма / уступны артыкул М. Дабрыніна. — Менск : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. Мастацкая літаратура, 1938. — 82 с.

Зноскі

  • а б Новодевичье кладбище (руск.)
  • Творчество А. П. Чехова: Автореферат дисс. на соискание учен. степени д-ра филологич. наук / Ин-т мировой лит-ры им. А. М. Горького Акад. наук СССР. - М., 1950. - 40 с.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхаіл Кузьміч Дабрынін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Міхаіл Кузьміч Дабрынін БіяграфіяМіхаіл Кузьміч Дабрынін ДзейнасцьМіхаіл Кузьміч Дабрынін БібліяграфіяМіхаіл Кузьміч Дабрынін ЛітаратураМіхаіл Кузьміч Дабрынін СпасылкіМіхаіл Кузьміч Дабрынін1889195523 студзеня8 ліпеняВучоныДоктар філалагічных навукЛітаратуразнавецМаскваПрафесарРослаўльРуская моваФілолаг

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Рада БНРКаласы пад сярпом тваімЕгіпетПрасніца2001 год у гісторыі астраномііМюнхенПарэчкіЛітаратурныя жанрыРэфармацыяКрыж Ефрасінні ПолацкайБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)РасіяСтарыя ДарогіУругвайТарашкевіцаАлена Віктараўна АтрашкевічБеларускі полк «Пагоня»41Людзі на балоце (раман)КуфарКалумбійскае песаСпіс самых старых сабак у свецеБалічы (Шчучынскі раён)АлматыБелгазпрамбанкПулкава (аэрапорт)Lortel ArchivesАндрусь ГорватНавакольнае асяроддзеУкраінская моваАлесь ГарунКічэрВасіль БыкаўБудапештКузьма ЧорныЕфрасіння ПолацкаяПаўстанне 1794 годаМастурбацыяVolkswagen TouranНаша Ніва (1991)Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)1918Марыэль Гуашэль987Людовік XIБаграшкёльАндрусь ТакіндангМянтузЖФК Універсітэт Віцебск31 сакавікаМалая базілікаЯкуб ТатаркевічМіхась ЗарэцкіХрышчэнне РусіІнфарматыкаЧэмпіянат свету па снукерыАбу НувасКапюшонСуркіБахмутАўстраліяБеларускія імёныРэжым ЛукашэнкіЕжы Гедройц1МастацтваАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаСадавінаПенабскотЛаосВалерый Станіслававіч МянжынскіПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Каранёвыя атожылкі🡆 More