Мікола Грынчык: літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, педагог

Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Гры́нчык (1 жніўня 1923, Быцень, Слонімскі павет — 12 кастрычніка 1999, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, педагог.

Доктар філалагічных навук (1970). Прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).

Мікола Грынчык
Дата нараджэння 1 жніўня 1923(1923-08-01) ці 1923
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1999(1999-10-12) ці 1999
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратурны крытык, літаратуразнавец, фалькларыст, навуковец
Навуковая сфера літаратуразнаўства, літаратурная крытыка і фалькларыстыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1970)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

У Другую сусветную вайну, з сакавіка 1943 года — агентурны разведчык партызанскага атрада «Савецкая Беларусь» Брэсцкага злучэня, з ліпеня 1944 года — у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены.

Пасля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага аддзела сацыяльнага забеспячэння. У 1952 годзе скончыў літаратурны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў на Гродзеншчыне. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957), затым — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1970 года — загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова ў 1973—1985 гадах — галоўны рэдактар рэспубліканскага навуковага міжведамаснага зборніка «Беларуская літаратура». З 1980 года — загадчык кафедры літаратуры Мінскага інстытута культуры.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Навуковая дзейнасць

Выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1957 года. Аўтар манаграфій «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрачніцкай паэзіі» (1969), «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973), крытыка-біяграфічнага нарыса «Аркадзь Куляшоў» (1964), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), падручнікаў для студэнтаў філфака педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981) і «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985).

Літаратура

  • Гры́нчык Мікола (Мікалай Міхайлавіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 253. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Tags:

Мікола Грынчык БіяграфіяМікола Грынчык Навуковая дзейнасцьМікола Грынчык ЛітаратураМікола Грынчык СпасылкіМікола Грынчык1 жніўня12 кастрычніка19231999Быцень (Івацэвіцкі раён)Доктар філалагічных навукЗаслужаны дзеяч навукі Беларускай ССРКрытыкЛітаратуразнавецМінскПедагогПрафесарСлонімскі павет (1921—1940)Фалькларыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

PawaAP$ENTПольшчаВінцэнт Дунін-МарцінкевічМінская ратушаБеларускі лацінскі алфавітНіна Іосіфаўна МацяшПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Беларуская энцыклапедыяГарадзенская ратушаПалесцінцыУладзімір Васільевіч ГніламёдаўАстравецРуская моваМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Напады на пасольства Лівіі ў МінскуPornhubЯпоніяВікіУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіДзікРасіяАНацыянальны характарСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіБеларуская фанетыкаІнданезіяКанстытуцыйная камісія (2021)Расціслаў ЗавістовічМагілёўАрка28 красавікаГаўрыіла (Глухава)Аркадзь КуляшоўІнцыдэнт Асама-СансаБеларускі ПЭН-цэнтрСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.МаскваViva BraslavОрдэн «Знак Пашаны»ВітаўтКарфагенСельская гаспадарка БеларусіЖанчына зверхуБеларуская дэтэктыўная прозаПарнаграфіяШыман КанарскіМікола МятліцкіЭўкарыётыРадыевугляроднае датаваннеIKEAСпіс газет БеларусіМагіла льва (паэма)Дудка беларускаяБелая РусьПріорбанкМікалай I (імператар расійскі)МёрыМарк ШагалM8L8THЕва ВежнавецНазоўнікПурпурны колерkrjscМарыя АнтуанетаКарная аперацыя «Bamberg»Hromadske.TVГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Гарады БеларусіПінская шляхта (п’еса)Галоўная старонкаУладзімір Мікалаевіч КарватБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Прыметнік🡆 More