Мікарыза

Мікары́за (ад грэчаскіх: μύκης — грыб, грыбок і ρίζα — корань) — сімбіёз міцэлію грыба і каранёў вышэйшай расліны.

Іншая назва: грыбакорань .

Мікарыза
Эктамікарыза, утвораная міцэліем мухамора

Мікарызу разглядаюць або як мутуалістычны сімбіёз, або як абмежаваны паразітызм. Наяўнасць мікарызы характэрная для 95% раслін, што маюць карані. Мікарыза дазваляе расліне інтэнсіўней засвойваць пэўныя рэчывы з глебы (ваду, неарганічныя солі), а таксама засвойваць рэчывы пры канцэнтрацыях, пры якіх каранёвыя сістэма расліны проста не можа працаваць. Такое падвышэнне эфектыўнасці магчыма дзякуючы двум фактарам: а) фізічнаму: дыяметр міцэліяў мікарызавых грыбоў меншы, а плошча паверхні, адпаведна, большая за карані раслін; б) хімічнаму: хімічны склад сценак клетак грыбоў адрозніваецца ад клетак раслін. Наўзамен грыбы ў выглядзе асімілятаў атрымліваюць частку сонечнай энергіі, якую засвойвае расліна.

Некаторыя аўтары мяркуюць, што ўвогуле без мікарызы расліны не маглі б асвоіць сушу.

Сістэматыка

У залежнасці ад глыбіні пранікнення міцэлію ў глыб каранёвай тканкі расліны адрозніваюць наступныя віды мікарызы:

  • Эктамікарыза: мікарызавы грыб ахутвае карані расліны і пранікае ў міжклетачную прастору тканак каранёў.
  • Эндамікарыза: частка гіфы грыба фізічна пранікае ў клеткі каранёў расліны-партнёра.
  • Везікулярна-арбускулярная мікарыза (ВА-мікарыза, ВАМ): асобная форма эндамікарызы, калі ўнутры клетак утвараюцца падобныя на кулі (везікулы) або на дрэвы (арбускулы) структуры.

Спасылкі

Tags:

ГрыбГрэчаская моваКорань расліныМіцэлійСімбіёз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ордэн «Знак Пашаны»Мастацкі стыльРасціслаў ЗавістовічУладзімір КараткевічТлумачальны слоўнік беларускай мовыЛюдзі на балоце (раман)Алесь РазанаўНафтаАлесь ТаболічПубліцыстычны стыльАркаВадзім КабанчукПісьменнікАдольф ГітлерПеракладМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Сяргей Аляксандравіч ПадсасонныУладзімір Васільевіч ГніламёдаўАляксандр Аляксандравіч ВіхорАвантуры Пранціша ВырвічаПаўднёвая АмерыкаГерб Беларускай Народнай РэспублікіПаўстанне 1794 годаТрагедыя ў НалібокахІван МележСправа «0 праміле»Мастацкая літаратураЮраўскі карагодКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьКалі кветкі не маўчацьГісторыя БеларусіАндрэй Паўлавіч ХудыкКалгасГасцінец (дарога)Праспект Незалежнасці (Мінск)Міхал АнемпадыстаўКарпэнкавэ (Канатопскі раён)ОршаІван ПташнікаўСекс без пранікненняНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)СідрЧжэн ЦзасіньСказІнданезіяКамянецкая вежаkrjscВерлібрЗлучнікАпавяданнеПінская шляхта (п’еса)Сінагога ў Задзвінні (Віцебск)Гарадзенская ратушаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьДзікБеларуская Рада КультурыРэч ПаспалітаяСтарабеларуская мова28 красавікаХведар Хведаравіч ГурыновічВялікдзеньГенадзь Васільевіч КастырчанкаУладзімір Мінавіч МазгоЛісты з-пад шыбеніцыВікіпедыяМужыцкая праўдаНіна Іосіфаўна МацяшДзядыМірскі замакЦягнікКірыл Трафімавіч МазураўГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаАўстралія🡆 More