Мідыі (Mytilidae) — сямейства двухстворкавых малюскаў.
Мідыі | |||||||||||||||||||||||
Паселішча мідый ядомых | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Mytilidae Rafinesque, 1815 | |||||||||||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||||||||||
Mytilus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||
Падсямействы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Ракавіна даўжынёй да 25 см, кліналадобна-авальная.
Вядомы з алігацэну (трыяс, каля 230 млн гадоў назад).
Вядомы 3 віды. Пашыраны ў морах умераных паясоў, пераважна на мелкаводцзі. Мідыі жывуць нават у моцна апрэсненым Балтыйскім моры. У Паўночным паўшар'і найбольш трапляецца мідыя ядомая (Mytilus edilus), якая ўтварае паселішчы — мідыевыя банкі. Прымацоўваецца да субстрату з дапамогай выдзяленняў бісусавай залозы. Кампанент абрастання падводных частак збудаванняў і суднаў.
Фільтратары: праз мантыйную поласць за суткі праходзіць да 70 л вады, неабходнай для дыхання і паступлення корму (пераважна планктон, дэтрыт).
Раздзельнаполыя, развіццё з ператварэннем.
Аб'ект промыслу і развядзення.
Мідыямі кормяцца птушкі, скаты, камбала і траска, у Чорным моры — асятровыя рыбы, у паўночных морах — марскія зоркі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мідыі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.