Музей Уладзіміра Караткевіча

Музей Уладзіміра Караткевіча — музей у Оршы, прысвечаны жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Заснаваны паводле рашэння Аршанскага выканаўчага камітэта ад 20.04.1994 г. Адкрыты 26 лістапада 2000 г. у сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння беларускага пісьменніка У. Караткевіча. Філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Размяшчаецца ў доме — помніку архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст. па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26.

Музей Уладзіміра Караткевіча
Музей Уладзіміра Караткевіча
Заснаваны 1994
Адкрыты 26 лістапада 2000
Месцазнаходжанне Беларусь, Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша, вул. Леніна, 26
korotkevich.orsha.museum.by/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Структура і экспазіцыя

Асноўны фонд музея (2008) налічвае каля 1000 экспанатаў, навукова-дапаможны — 300. Агульная плошча музея 360 м². Усе экспанаты размешчаны ў 2 залах (плошчай 89 і 84 м²).

У аснову экспазіцыі «Жыццё, творчасць і літаратурная спадчына У. С. Караткевіча» пакладзены тэматыка-храналагічны прынцып, вылучаны тэматычныя раздзелы, у якіх выразна прадстаўлены творчы і асабісты лёс пісьменніка, яго грамадзянская пазіцыя, найбольш значныя падзеі і асобы ў літаратурным жыцці Аршаншчыны: «Радавод У. С. Караткевіча», «Дзіцячыя гады У. С. Караткевіча», «Юнацтва. Пачатак творчасці», «У. С. Караткевіч — настаўнік», «Партрэт пісьменніка і чалавека», «Літаратурная спадчына», «Караткевіч у мастацтве», «Час Караткевіча». Тут экспануюцца асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, архіўныя матэрыялы, аўтабіяграфія У. Караткевіча, арыгінальныя рукапісы, сяброўскія шаржы, малюнкі пісьменніка, кнігі з дароўнымі подпісамі, выказванні і лісты сучаснікаў.

Пры музеі дзейнічае навукова-даследчы цэнтр, які займаецца вывучэннем творчасці У. Караткевіча і іншых пісьменнікаў, а таксама знакамітых людзей Аршаншчыны. У будынку ёсць выставачная галерэя (плошча 47 м²) для часовых выставак.

Літаратура

  • Юркевіч, Г. А. Караткевіча Уладзіміра музей / Г. А. Юркевіч // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. — Мн., 2008. — С. 278—280.
  • Музей У. Караткевіча // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 482.

Спасылкі

Tags:

200026 лістападаXIX стагоддзеXX ст.Вуліца Уладзіміра Леніна (Орша)Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26 (Орша)Музейны комплекс гісторыі і культуры АршаншчыныОршаУладзімір Караткевіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КыргызстанСірмійПрыметнікМастацкі стыльПланетаАўстраліяСмальяныСцерлядзьБеларуская фанетыкаБалічы (Шчучынскі раён).neДэйр-эз-ЗорДругая сусветная вайнаУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіІрэней Клеафас АгінскіНапады на пасольства Лівіі ў МінскуРэч ПаспалітаяГісторыя беларускай мовыКіпрРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаПравы рэваншКуфарЛітаратурныя жанрыПаўстанне 1830—1831 гадоўЕфрасіння ПолацкаяМаксім ЛужанінСкорасць гукуАсіміляцыя (мовазнаўства)Нобелеўскія лаўрэаты з БеларусіШаманізмВацлаў ЛастоўскіСнег30 сакавікаРазбітае сэрца пацана29 сакавікаУННВ1991ПротазаалогіяУрад Беларускай Народнай РэспублікіПсіхалогіяСяргей БульбаМарк ШагалНародны АльбомЯн ЧачотЗлучаныя Штаты АмерыкіНавум Якаўлевіч ГальпяровічАлёна Іванаўна ШкрумВосіп Вікенцьевіч ТурчыновічКаласы пад сярпом тваімАмністыя (фільм)Мірскі замакБеларускія народныя танцыСарган IIБаявік (кінажанр)Дзікае паляванне караля СтахаNode.jsЖамойцьМарыя АнтуанетаАльтэрнатыўны рок21vek.byМесны склонГвінеяАнджэла БадаламенціМарыяна РахойВасіль ВіткаЗабруджваннеМоваКніга рэкордаў ГінэсаМанголіяЗамкавая царква (Мінск)Sony Music Entertainment1918Onliner.byКастэль-НуоваАнглійская мова🡆 More