Металалом

Металалом або металічны лом — агульная, зборная назва металічных адкідаў (ужо непрыдатных да ўжывання металічных вырабаў), якія ўтылізуюць або не ўтылізуюць у другасным металургічным цыкле.

Найчасцей да металалому адносяць адмыслова сканцэнтраваныя ў адведзеных месцах металічныя адкіды для далейшай іх перапрацоўкі або ўтылізацыі.

Віды металалому

Металалом дзеляць у асноўным паводле віду металу, які пераважна ў працэнтах змешчаны ў металаломе, або мае пераважнае эканамічнае значэнне пры перапрацоўцы металалому.

Лом і адкіды каляровых металаў і сплаваў падраздзяляюць:

  • па назвах металаў;
  • па фізічных прыкметах — на класы;
  • па хімічным складзе — на групы і маркі сплаваў;
  • па паказчыках якасці — на гатункі.

Другасныя чорныя металы падраздзяляюцца:

  • па змяшчэнні вугляроду — на два класы;
  • па наяўнасці легіравальных элементаў — на дзве катэгорыі;
  • па паказчыках якасці — на 28 відаў;
  • па змяшчэнні легіравальных элементаў — на 67 груп.

У гаспадарчай дзейнасці, прамысловасці і гандлі шырока выкарыстоўваюцца літарныя абазначэння відаў і груп металалому, якія ўведзеныя ў ДАСТ СССР:

  • Чорны лом (лом чорных металаў)
    • Жалезны лом: стружка, акаліна, адходы ліцця, якія адпрацавалі тэрмін службы вырабы.
    • Чыгунны лом: стружка, адкіды ліцця і інш.
    • Нержавеючы лом: адкіды металаапрацоўкі, б/в вырабы.
  • Каляровы лом (лом каляровых металаў)
    • Медны лом: адкіды металаапрацоўкі і іншыя адкіды.
    • Лом медных сплаваў: адкіды з медных сплаваў (латунь, бронза, тампак).
    • Алюмініевы лом: разнастайны лом алюмінію і яго сплаваў.
    • Магніевы лом: самалётны металалом.
    • Тытанавы лом: самалётны і карабельны лом тытанавых сплаваў.
    • Свінцовы лом: акумулятарны і кабельны.
    • Рэдкаметальны лом: лом складаных сплаваў і адкіды высокатэхналагічных вытворчасцей.
    • Паўправадніковы лом: адкіды вытворчасці электроннай прамысловасці.
  • Каштоўны лом (лом каштоўных металаў)
    • Залаты лом: ювелірныя вырабы са сплаваў золата, якія адслужылі свой тэрмін, хімапаратура, каталізатары.
    • Сярэбраны лом: ювелірныя вырабы, якія адслужылі свой тэрмін, сярэбрана-цынкавыя акумулятары, каталізатары і інш.
    • Лом плацінавых металаў: ювелірныя вырабы, якія адслужылі свой тэрмін, хімічная апаратура, тыглі, каталізатары, электранагравальнікі і інш.

Катэгорыі металалому

Катэгорыя Апісанне металалому
3A Сталёвы кавалкавы лом — габарытныя памеры не больш за 800*500*500 мм (ДАСТ 2787-75), вага кавалка не менш за 2 кг, трубы дыяметрам больш за 200 мм павінны быць сплюшчаны або разрэзаны ўздоўж. Таўшчыня металу не менш за 6 мм.
5A Сталёвы негабарытны лом, таўшчынёй ад 4 мм, трубы даўжынёй да 1,5 м і дыяметрам больш за 200 мм, не сплюшчаныя ці не разрэзаныя ўздоўж, вага канструкцыі да 5 т.
12A Сталёвы лом — таўшчыня металу менш за 4 мм. Сталёвыя, ліставыя, паласавыя і гатунковыя адкіды, дахавае пакрыццё, легкаважны прамысловы і бытавы лом, дрот і вырабы з яго, металаканструкцыі, трубы.
17A Лом чыгуну прамысловага — памер не больш за 1500*500*500 мм.
19A Лом чыгуну — памер 1500*500*500 мм з падвышаным змяшчэнне фосфару, сантэхнічныя вырабы (батарэі, ванны і падобнае).
20A Негабарытны чыгунны лом і адкіды прамысловай вытворчасці ў выглядзе чыгунных адлівак, ізложніц і паддонаў, вага кавалка не больш за 5 т.
22A Негабарытны чыгунны лом і адкіды сантэхнічнай вытворчасці і падобнага з павышаным і высокім змяшчэннем фосфару.

Пляцоўка для лому

Для працы з ломам і металічнымі адходамі пляцоўка складавання павінна быць не менш за 200 м², а зямельны ўчастак або яго доля з пад’язнымі шляхамі для аўтатранспарту і/або пад’язной чыгуначнай каляёй-тупіком на праве ўласнасці або арэнды прадугледжваецца наступных памераў:

Для захоўвання сыпкіх матэрыялаў (стальной стружкі) на тэрыторыі робяць цвёрдае воданепранікальнае пакрыццё з асфальту або бетону.

Перапрацоўка металалому мае вялікае эканамічнае і экалагічнае значэнне. Бо пры ўліку сучаснага індустрыяльнага развіцця свету і аб’ёмаў металу, уцягнутага ў сферу прамысловага выкарыстання, становіцца ясна, што аб’ём металу каласальны, то і аб’ёмы ўтылю металалому, якія стала паступаюць вельмі вялікія. Зыходзячы з гэтага ў многіх краінах ужо з пачатку XX ст. ёсць магутнасці па перапрацоўцы адкідаў металу.

Асноўныя стымулы і выгады перапрацоўкі металалому ўсіх тыпаў:

  • скарачэнне нагрузкі на радовішчы металаў (да цяперашняга часу моцна знясіленыя);
  • паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі;
  • скарачэнне аб’ёмаў паліва для атрымання найважнейшых металаў;
  • памяншэнне рассейвання і распылення металаў у глабальным маштабе.

Небяспека

У галіне перапрацоўкі металалому вялікі патэнцыял аварый, у якіх небяспечны матэрыял, які можа быць у металаломе, можа прывесці да смерці, траўм або шкоды навакольнаму асяроддзю. Класічны прыклад — радыеактыўнасць металалому. Тыповыя прыклады — аварыя ў Гаяніі і радыелагічная аварыя ў Маяпуры. Таксама праблемай могуць стаць таксічныя матэрыялы, такія як азбест, і таксічныя металы (берылій, кадмій, свінец, ртуць), яны могуць быць небяспечнымі для персаналу, а таксама забруджваць матэрыялы, прызначаныя для металургічных заводаў.

Многія спецыялізаваныя інструменты, якія выкарыстоўваюцца на звалках, таксама могуць быць небяспечнымі, напрыклад, нажніцы-кракадзілы, якія разразаюць метал з дапамогай гідраўлічнай сілы, драбілкі металалому і іншыя.

Лом чорных металаў

Вядучыя сусветныя экспарцёры адкідаў і лому чорных металаў у 2022 годзе.

Краіна Вага ў тонах
ЗША 17,175.7
Вялікабрытанія 8,251
Германія 7,746.4
Нідэрланды 6,516.6
Францыя 6,385.3
Японія 6,306.7
Канада 4,653.8
Бельгія 3,965.4
Шры-Ланка 3,695.3
Чэхія 2,173.9

Крыніцы

Літаратура

  • Иванов В. Н. Словарь-справочник по литейному производству. — М.: Машиностроение, 1990.
  • ГОСТ 16482-70: «Металлы чёрные вторичные. Термины и определения». Утв. постановлением Госстандарта СССР от 08.12.1970 N 1717 (ред. от 01.12.1990).

Tags:

Металалом Віды металаломуМеталалом Пляцоўка для ломуМеталалом НебяспекаМеталалом Лом чорных металаўМеталалом КрыніцыМеталалом ЛітаратураМеталаломМеталургіяМеталыЦвёрдыя бытавыя адкіды

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЗШААлесь БадакВіктар МарціновічЕфрасіння ПолацкаяЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2019ЛірыкаКвэньяЭрэкцыяПаскаГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Саюз пісьменнікаў СССРКаласы пад сярпом тваімDeutsche WelleЯгстцэльНіна Васільеўна ГаліноўскаяАКаскадныя табліцы стыляўПастава на каленяхМагіла льва (паэма)Рэкі і каналы БеларусіМар’ян ДуксаVII Усебеларускі народны сходКірыла ТураўскіAv.byІлья Данілавіч ГурскіАдам МіцкевічЖавальная гумкаЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваКелі КларксанКасцёл Святога Сымона і Святой АленыКаробчыцыБэй ШыжанНеарамантызмМТБанкУладзімір Уладзіміравіч ПуцінУладзімір Аляксеевіч АрлоўMacOSМатрона Сяргееўна МаркевічЕва (карціна)ТарашкевіцаМіжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофуТэквандоМаркемТраецкае прадмесцеІгар Міхайлавіч ПракаповічІван ЧыгрынаўСпіс колераўГотфрыд ЛейбніцТочка BYБелы легіёнБанкруцтваХто смяецца апошнім (п’еса)Джо БайдэнОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаКшыштаф КеслёўскіІнстытут палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогііФерэнц ЛістРуская моваМсціслаўМарыя Магдалена РадзівілПольшчаІван МележКіраваннеМоўны пурызмКанстытуцыя 3 мая 1791 годаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаГрупавы сексБеларуская Народная РэспублікаГермана-савецкі ваенны парад у Брэст-ЛітоўскуC++ВікісховішчаСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўСправа «0 праміле»🡆 More