Медны коннік — помнік Пятру I на Сенацкай плошчы ў Санкт-Пецярбурзе.
Помнік атрымаў сваю назву ад знакамітай аднайменнай паэмы паэме А.С.Пушкіна, аднак насамрэч выраблены з бронзы.
| ||
Эцьен Фальканэ | ||
Помнік Пятру I. 1768—1770 гг. | ||
руск.: Медный всадник | ||
Матэрыял | граніт, бронза | |
---|---|---|
Памеры | 10,4 м × {{{шырыня}}} см | |
Сенацкая плошча | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810027000 |
Конная статуя Пятра выканана скульптарам Эцьенам Фальканэ ў 1768—1770 гг. Галаву Пятра ляпіла вучаніца Фальканэ, Мары-Анна Кало. Змяю паводле задумы Фальканэ выляпіў Фёдар Гардзееў. Адліўка статуі пад кіраўніцтвам майстра Ямельяна Хайлова была скончана ў 1778 годзе.
У 1778 г. з-за рэзкай змены адносін Кацярыны II да Фальканэ ён быў вымушаны пакінуць Расію. А працы па завяршэнні помніка былі даручаны Ю. М. Фельтэну. Помнік быў урачыста адкрыты 7 жніўня 1782 г.. На яго адкрыццё Фалькане так і не быў запрошаны.
Гэта быў першы конны помнік рускаму цару. Пры поўным парадзе, на ўздыбленным кані, Пятра I Фальканэ паказвае перш за ўсё як заканадаўца: у іерархіі класіцызму заканадаўцы знаходзяцца вышэй палкаводцаў. Пастамент у выглядзе велічэзнай скалы — сімвал пераадолення Пятром I цяжкасцей, а ўведзеная ў кампазіцыю змяя ўяўляе сабой дасціпную знаходку ў вырашэнні задачы па забеспячэнні ўстойлівасці манумента. Яе з’яўленне пад нагамі ўздыбленнага каня дастаткова пераканаўча тлумачыцца тым, што яна адлюстроўвае «варожыя сілы». І толькі вянок з лаўра, што вянчае галаву, і меч, што вісіць ля пояса, паказваюць ролю Пятра як палкаводца-пераможца.
У абмеркаванні канцэпцыі помніка прымалі ўдзел Кацярына II, Дзідро і Вальтэр. Помнік павінны быў адлюстроўваць перамогу цывілізацыі, розуму, чалавечай волі над дзікай прыродай. Пастамент помніка мусіў сімвалізаваць прыроду, варварства. Факт, што Фальканэ абцясаў грандыёзны Гром-камень, адпаліраваў яго, выклікаў абурэнне і крытыку сучаснікаў.
Надпіс на пастаменце: «ПЕТРУ перьвому ЕКАТЕРИНА вторая лѣта 1782» - з аднога боку, і «PETRO primo CATHARINA secunda MDCCLXXXII» — з другога, падкрэсліваючы тым самым задумку імператрыцы: усталяваць лінію спадкаемнасці паміж дзеяннямі Пятра і ўласнай дзейнасцю.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Медны коннік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.