Масавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным Універсітэце

Масавае забойства ў Пермскім дзяржаўным універсітэце — інцыдэнт, які адбыўся раніцай 20 верасня 2021 года ў восьмым (геалагічным) корпусе Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул.

Генкеля, 7). У выніку стральбы, учыненай 18-гадовым студэнтам Цімурам Бекмансуравым, загінулі 6 чалавек і 43 атрымалі раненні. Нападнік быў паранены ў перастрэлцы з супрацоўнікам паліцыі Канстанцінам Калініным і дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане.

Масавае забойства ў Пермскім дзяржаўным універсітэце
Масавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным Універсітэце
Месца нападу Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт
Дата 20 верасня 2021
11:20 — 11:45
Спосаб нападу расстрэл
Зброя стрэльба Huglu Atrox Tactic Pump Action Shotgun 12х76
Загінулыя 6
Параненыя 43
Колькасць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Цімур Бекмансураў

Ход падзей

Стралок увайшоў ва ўніверсітэт праз бліжэйшы да вакзала ўваход каля 11:20. Трывожныя кнопкі былі націснуты ў 11:31 і ў 11:43. Злачынец зрабіў некалькі стрэлаў па аўтамабілях і людзях, якія знаходзіліся ля ўваходу ва ўніверсітэт, пасля чаго ўвайшоў у будынак. Два ахоўнікі паспрабавалі яго затрымаць, але адзін з іх быў забіты. Далей ён працягнуў стральбу па людзях, вырабячы каля 30 стрэлаў.

Спачатку СК Расіі паведаміў аб 8 забітых, пазней Міністэрства аховы здароўя РФ прадаставіла спіс з 6 забітых.

У групе Пермскага ўніверсітэта «ВКонтакте» ў 11:49 з’явілася паведамленне з рэкамендацыяй для людзей, якія знаходзяцца на тэрыторыі, забарыкадавацца.

У 11:46 у навінах напісалі, што стралок спынены супрацоўнікам паліцыі. Прадстаўнік МУС Ірына Воўк паведаміла, што гэта быў малодшы лейтэнант (дарожнай) паліцыі Канстанцін Калінін:

Масавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным Універсітэце  Малодшы лейтэнант паліцыі Канстанцін Калінін увайшоў у галоўны корпус, а яго калега старшы лейтэнант паліцыі Уладзімір Макараў пачаў арганізоўваць эвакуацыю грамадзян. У памяшканні Канстанцін Калінін убачыў узброенага мужчыну. Заўважыўшы паліцэйскага, той зрабіў у яго бок некалькі стрэлаў. Агнём у адказ дзяржаўтаінспектар параніў зламысніка, падбег да яго і абясшкодзіў, пасля чаго пачаў аказваць першую дапамогу. Масавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным Універсітэце 

Разам з ім на месцы здарэння апынуўся старшы лейтэнант Уладзімір Макараў. Сам Калінін пракаментаваў сітуацыю наступным чынам:

Масавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным Універсітэце  Напарнік арганізаваў эвакуацыю людзей, а я пабег да галоўнага ўваходу, спытаў у відавочцаў, дзе стральба. Забегшы ў заднія дзверы на першы паверх, я ўбачыў, як узброены малады чалавек спускаецца па лесвіцы. Я крыкнуў яму «Кідай!», пасля чаго малады чалавек накіраваў зброю на мяне і зрабіў стрэл, пасля чаго і я ўжыў агнястрэльную зброю. Падбегшы да яго, я зупыніў яго рух, прыбраўшы стрэльбу, патроны і нож у бок, пасля чаго пачаў аказваць яму першую медыцынскую дапамогу. Масавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным Універсітэце 

У 13:02 было дазволена (і рэкамендавана) студэнтам і супрацоўнікам пакінуць кампус пад наглядам спецслужбаў.

Дзеянні ўлад

Была ўзбуджаная крымінальная справа на стралка паводле часткі 2 артыкула 105 КК РФ («Забойства двух і больш асоб»). Расследаваць здарэнне прызначаны цэнтральны апарат СКР.

У сувязі з інцыдэнтам у ПДНІУ па даручэнні губернатара Пермскага краю 20 верасня адмененыя заняткі ў школах, тэхнікумах і каледжах. Навучанне ў ВНУ на бліжэйшы час перайшло на дыстанцыйны фармат.

У Міністэрстве адукацыі і навукі Прыкам’я паведамілі, што да 20 верасня адукацыйныя арганізацыі павінны правесці максімальныя намаганні па ўзмацненні мер бяспекі.

Ва ўстановы забаранілі дапускаць старонніх асоб.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні і накіраваў у Пермскі край міністра навукі і вышэйшай адукацыі Валерыя Фалькова і міністра аховы здароўя Міхаіла Мурашка. Пазней з’явілася інфармацыя, што сем’і загінулых і страчаных пры стральбе атрымаюць грашовыя кампенсацыі.

21 верасня 2021 года было абвешчана Днём жалобы ў Пермскім краі.

Узнагароджанне

22 верасня Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Канстанцін Калінін быў узнагароджаны Ордэнам Мужнасці. Яго напарнік Уладзімір Макараў — медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». Міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў датэрмінова прысвоіў супрацоўнікам чарговыя спецыяльныя званні. Калініну — «лейтэнант паліцыі», а яго напарніку Макараву — «капітан паліцыі».

Нападнік

Цімур Бекмансураў непасрэдна да здзяйснення ім злачынства заявіў у сацсетцы «Укантакце» (яго акаўнт постфактум быў аператыўна заблакаваны), што здзейсненае ім не з’яўляецца тэрактам, а таксама што ён не знаходзіцца ў экстрэмісцкіх арганізацыях і не рэлігійны, пры гэтым неаднаразова згадваючы пра свае галаўныя болі, якія пастаянна ўзмацняюцца. Таксама ён падрабязна распавёў аб працэдуры атрымання ім зброі. Першапачаткова паведамлялася пра смерць стралка. Аднак пазней СМІ заявілі, што Бекмансураў жывы. У цяжкім стане ён быў дастаўлены ў бальніцу, дзе яму ампутавалі адну нагу. Падчас нападу на ім былі ваенны шлем і маска (меркавана, балаклава). У яго руках знаходзілася пяцізарадная помпавая стрэльба 12 калібра Huglu Atrox Tactic Pump Action Shotgun, патроны да якой Бекмансураў развесіў наўпрост на сабе.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Масавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным Універсітэце Ход падзейМасавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным Універсітэце Дзеянні ўладМасавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным Універсітэце НападнікМасавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным Універсітэце Гл. таксамаМасавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным Універсітэце СпасылкіМасавае Забойства Ў Пермскім Дзяржаўным УніверсітэцеПермскі дзяржаўны ўніверсітэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускія татарыКуклічы (Свіслацкі раён)АртрозАўстраліяБеларуская Народная РэспублікаАбвал моста Лісіньша (2024)МукаБеларускі нацыянальны касцюмХіміяВольхаAgrale MarruáТэорыя адноснасціСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыНікарагуаФранцыск СкарынаСэрца на далоні2011ПарагвайСёмы сынБеларусьВікісховішчаСлоўнікНастаўніцкая газетаЛітаратурныя жанрыПавел ВентКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіІрына ПаляшчукВыклічнікКалясянкаДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўБлакітны колерІспанская інквізіцыяРыгор Барадулін.neПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтСпіс вуліц МінскаРасія1934 год у гісторыі літаратурыБенедыкт XVIГызыларбатТочка BYБуякіЛатэранскі палацЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкБеларусыАвіцэнаIva SativaФК СевільяТарашкевіцаПралескаЛуі ДавуNürnbergТэнісБрытва ОкамаАляксей ДудараўПорцік Актавіі2004Другая сусветная вайнаВікіслоўнікБеларускі фальклорІнструкцыя па транслітарацыіЗгуртаванне беларусаў КанадыЭтымалогіяСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўСымон БудныЯфім Якаўлевіч БеленькіГедзімінМіндоўгМіхаіл ШэйтэльманGemeinsame NormdateiКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаКыргызстанСлонім🡆 More