Марат Сяргеевіч Маркаў: беларускі тэлевядучы

Мара́т Сярге́евіч Ма́ркаў (руск.: Марат Сергеевич Марков; нар.

1969, Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі тэлевядучы, медыя-менеджар, другі старшыня «Агульнанацыянальнага тэлебачання» (з 24 сакавіка 2017 года). Прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Марат Сяргеевіч Маркаў
руск.: Марат Сергеевич Марков
2-і старшыня ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»
з 24 сакавіка 2017 года
Папярэднік Рыгор Кісель
Нараджэнне 1969
Бацька Сяргей Маркаў
Нацыянальнасць грузін
Адукацыя Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА (1991), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Беларусі (аспірантура)
Прафесія ваенны, юрыст і эканаміст
Дзейнасць журналіст, прапагандыст
Месца працы «Агульнанацыянальнае тэлебачанне»
Вядомы як аўтар інтэрв’ю з палітвязнем Раманам Пратасевічам (3.6.2021)
Узнагароды

Біяграфія

Мае грузінскае паходжанне і родзічаў у Грузіі. Маці — Лілія Канстанцінаўна Маркава — адпрацавала 25 гадоў загадчыцай натарыяльнай канторы ў Лунінцы (Брэсцкая вобласць). Навучаўся ў школе № 2 Лунінца (Брэсцкая вобласць), якую скончыў у 1986 годзе, быў акцябронкам, піянерам і камсамольцам. Двойчы бываў у дзіцячых лагерах «Зубраня» (Зубранёўка, Мядзельскі раён) і «Артэк» (пасёлак Гурзуф, Ялта, Украінская ССР). Спяваў і граў на бас-гітары ў школьным рок-гурце. Пасля 5 гадоў навучання гранню на скрыпцы перайшоў у футбольную секцыю. Займаўся таксама барацьбой дзюдо. Скончыў школу з залатым медалём. У 1986 годзе паступіў у Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, дзе атрымаў тэхнічную адукацыю. У 19 гадоў пачаў займацца ў трэнажорнай зале з трэнерам, з якім працягнуў заняткі цягам больш як 30 гадоў. Праслужыў у беларускім войску 13 гадоў, дзе даслужыўся да намесніка камандзіра ўзводу. Па сканчэнні юрыдычнага факультэта БДУ некалькі гадоў працаваў аўдытарам. Пазней уладкаваўся на Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Адтуль атрымаў запрашэнне на пасаду галоўнага радцы ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, дзе дайшоў да пасады 1-га намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У верасні 2011 года паступіў у Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі на эканамічную спецыяльнасць. У снежні 2011 года быў прызначаны намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў інфармацыйнай галіне. У аспірантуры пісаў працу па выбарчых тэхналогіях і вывучаў тэорыю кіравання. У 2015 годзе набыў амерыканскі матацыкл «Харлі-Дэвідсан» мадэлі «Электрычка».

Быў аўтарам і вядучым перадачы «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь 1». 24 сакавіка 2017 года прызначаны старшынёй праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», якому належыць «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» («АНТ»). Цягам 2017 года правёў першы з 2006 года адбор вядучых на тэлеканале «АНТ». У студзені 2018 года ютуб-канал «АНТ» 1-м сярод СМІ Беларусі набраў 100 млн праглядаў. 10 красавіка 2018 года паведаміў, што 54 % эфіру «АНТ» складаў расійскі змест, а рэшту — змест беларускай вытворчасці. Увосень 2018 года ў Сіяні (правінцыя Шэньсі) падпісаў шматбаковае пагадненне з «Цэнтральным тэлебачаннем Кітая» аб стварэнні супольнага навіновага партала. У лістападзе 2018 года перавёў «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» на высокае разрозненне. У лістападзе 2018 года стаў весці аўтарскую перадачу інтэрв’ю «Нічога асабістага» на канале «АНТ». 13 лістапада 2018 года ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы ўдзельнічаў у заснаванні Клуба кіраўнікоў СМІ Беларусі і Расіі. У 2018 годзе доля забаўляльнага зместу з «Першага канала» Расіі на «АНТ» склала 44 %.

На ліпень 2020 года ютуб-канал «АНТ» меў звыш 360 000 падпісчыкаў і звыш 50 млн праглядаў ад пачатку года.

Прапаганда і ўдзел у рэпрэсіях

Выступаў у СМІ з апраўданнем створанай рэжымам Лукашэнкі сістэмы СМІ і дзяржаўнай цэнзуры.

У 2020 годзе, пасля гвалтоўнага падаўлення сілавымі структурамі хвалі масавых пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў, з ачоленага Маркавым АНТ у знак пратэсту супраць цэнзуры і прапаганды звольнілася больш супрацоўнікаў, чым з іншых дзяржаўных тэлеканалаў: каля чвэрці ўсіх працаўнікоў. Паводле сведкаў, Маркаў пагражаў звальняючымся крымінальнымі справамі і гвалтоўнымі знікненнямі[ru].

Акрамя гэтага, Маркаў уваходзіў у склад так званай «камісіі па інфармацыйнай бяспецы» пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь, якая ў канцы лета пазбавіла акрэдытацыі шматлікіх журналістаў замежных СМІ.

У канцы 2020 года Маркаў атрымаў ад А. Лукашэнкі прэмію «За духоўнае адраджэнне».

3 чэрвеня 2021 года на АНТ было апублікавана інтэрв’ю Марата Маркава з палітвязнем Раманам Пратасевічам пасля таго, як той быў зняты з прымусова пасаджанага ў Мінску самалёта Ryanair і, па распаўсюджаных падазрэннях, быў катаваны сілавікамі Лукашэнкі.

На X форуме маладых журналістаў у снежні 2023 года ўзняў пытанне прапагандысцкай работы, назваўшы свой выступ «Слова прапагандыста».

Узнагароды і прэміі

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 года Маркаў быў унесены ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі як кіраўнік «Агульнанацыянальнага тэлебачання», «адказны за праграмныя і рэдактарскія рашэнні, у тым ліку за рашэнне пра запіс і трансляцыю „інтэрв’ю“» з Раманам Пратасевічам з прыкметамі жорсткага абыходжання з ім і якое, «паводле шырока распаўсюджаных меркаванняў, здымалася пад прымусам».

2 снежня 2021 года Маркаў быў даданы ў чорны спіс Еўрасаюза. 20 снежня Маркава ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Марат Сяргеевіч Маркаў БіяграфіяМарат Сяргеевіч Маркаў Узнагароды і прэмііМарат Сяргеевіч Маркаў Міжнародныя санкцыіМарат Сяргеевіч Маркаў СпасылкіМарат Сяргеевіч МаркаўАгульнанацыянальнае тэлебачаннеБССРБеларусьБрэсцкая вобласцьЛунінецПрапаганда ў БеларусіРуская моваРэжым ЛукашэнкіСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Новая зямля (паэма)ПріорбанкНарачанская група азёрАхоцкае мораНавуковы стыльКазуля еўрапейскаяТайгаГрамМінет120-я зенітна-ракетная брыгадаАмерыканскае матэматычнае таварыства2023Дамінік РудніцкіЗолтан ЛаціновічМіхась БашлакоўЕва ВежнавецМікола ХведаровічЛетнія Паралімпійскія гульні 2020МагнійVolkswagen PassatМаксім ГарэцкіКузьмінічы (Чавускі раён)ЧыанджурМаксім Яўгенавіч КацМустафа IІнструкцыя па транслітарацыіФК Рубін КазаньНікарагуаПсалтырЧасціны мовыАксаміткі прамастойныяГісторыя беларускай мовыЛеаніды не вернуцца да ЗямліЛатэранскі палацІрына ПаляшчукАлесь РазанаўЯдзерная рэакцыяВануатуМножаннеДжон БернталСунічная палянаЧарадзейныя казкіАлегзандрыяШаленстваЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкТаджыкістанКалясянкаШарашоваІсакратАдольф Гітлер УунонаПа што ідзеш, воўча?Беларуская дзіцячая літаратураЗімовыя Алімпійскія гульні 2014ЭякуляцыяГісторыя БеларусіКузьма ЧорныКанадаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінАсташынРэнесансRammsteinМностваКірыла ТураўскіЯфім Якаўлевіч БеленькіБоска НтагандаМіхась ПазнякоўДжуліяна МурЧорны замак АльшанскіСловазлучэннеДэвід Лойд ДжорджКаростаСубарбітальны касмічны палётПрудок (Гомель)КыргызстанЛіянель МесіНараджэнне Хрыстова ва УкраінеКобальт🡆 More