Спадарожнік Урана Маб

Маб (англ.: Mab) — спадарожнік планеты Уран.

Быў адкрыты 25 жніўня 2003 г. Маркам Шоўолтэрам і Джэкам Лісаўэрам з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл». Услед за адкрыццём атрымаў часовае абазначэнне S/2003 U 1. Названы ад імя феі з англійскага фальклору, якая ўзгадваецца ў п’есе Шэкспіра «Рамэа і Джульета». Таксама пазначаецца як Уран XXVI.

Маб
спадарожнік Урана
Спадарожнік Урана Маб
Першаадкрывальнік Mark Robert Showalter[d] і Jack J. Lissauer[d]
Дата адкрыцця 25 жніўня 2003
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 97 736 км
Эксцэнтрысітэт 0,0025
Перыяд абарачэння 0,923 сутак
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр каля 24 км
Маса 9 exagram

Па прычыне, што гэты спадарожнік малы як па памеры, так і па адбівальнай здольнасці, ён не быў знойдзены на падрабязна даследаваных выявах, зробленых апаратам «Вояджэр-2» падчас яго праходжання каля Урана ў 1986 годзе. Пры гэтым Маб ярчэйшы ў параўнанні з іншым спадарожнікам, Пердытай, якая была адкрыта па фатаграфіях «Вояджэра-2» у 1999 годзе. Гэты факт заахвоціў навукоўцаў паўторна даследаваць старыя здымкі, і Маб была на іх выяўлена.

Памеры Маб вызначаны з малой дакладнасцю. Калі яна такая ж цёмная, як Пак, то яна мае 24 км у дыяметры. Калі ж яна так жа яркая, як суседняя Міранда, то па памерах саступіць нават Купідону, адпавядаючы па памерах самым дробным далёкім спадарожнікам Урана.

Маб абарачаецца на адной адлегласці ад Урана з нядаўна адкрытым пылавым кольцам R/2003 U 1. Памеры спадарожніка блізкія да аптымальных для ўтварэння пылу: больш буйныя спадарожнікі збіраюць ўласны пыл сілай гравітацыі, а ў больш дробных занадта малая плошча паверхні для падсілкоўвання кольца шляхам сутыкненняў з часціцамі кольца або метэароідамі. Аналагічныя кольцы не выяўлены для Пердыты і Купідона, верагодна, з-за таго, што Белінда збірае іх пыл.

Tags:

200325 жніўняАнглійская моваРамэа і ДжульетаСпадарожнікі УранаТэлескопФеяХабл (тэлескоп)Шэкспір

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Герб Беларускай Народнай РэспублікіВольга Славаміраўна БондараваЛарыса ГеніюшКальварыйскія могілкіЗямля пад белымі крыламіЖукіўка (Канатопскі раён)Герб Новага Двара (Шчучынскі раён)Вялікае Княства ЛітоўскаеReform.byМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Грунвальдская бітваАмонімТадзіяна Тодараўна КляшторнаяУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіМастацтва Старажытнага РымаПрымыканне (лінгвістыка)Жанчына зверхуФрэдэрыктанскі ўніверсітэтА хто там ідзе?Google searchМайУ краіне райскай птушкіГедзімінАлександрынскі тэатрМікола МаляўкаЛявон ВольскіBingXЗайменнікБярозка (часопіс)Пулемецкае возераЗлучаныя Штаты АмерыкіТры чарапахі (песня)Звычайны прэзідэнтТраецкае прадмесцеНацыянальная бібліятэка ФранцыіВіртуальная машынаСукенкаАлесь КажадубХведар Хведаравіч ГурыновічПраспект Незалежнасці (Мінск)krjscАнатоль Іванавіч БутэвічДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Васіль ЗуёнакБраніслаў Адамавіч ТарашкевічІнстытут беларускай культурыВіктар КазькоАперацыя «Баграціён»ФранцыяЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьПрывакзальная плошча (Мінск)Мільянер з трушчобВацлаў ЛастоўскіАляксандр II (імператар расійскі)ХатыньМінскНарысМаксім ТанкДзяржаўная прэмія БССРВадзім КабанчукБеларусь у вайне 1812 годаСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінКандрат КрапіваБеларускі лацінскі алфавітПрыпяцьЧарнобыльская катастрофаМоваВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)AP$ENTПраспект Ракасоўскага (Мінск)Справа журналістаў Белсата🡆 More