Ліцвіны Севершчыны

Ліцві́ны Се́вершчыны — назва беларускамоўнага насельніцтва паўднёва-заходніх паветаў былой Чарнігаўскай губерні — Гараднянскага, Мглінскага, Навазыбкаўскага, Старадубскага, Суражскага і некаторых іншых.

У 9 — 12 ст. гэты рэгіён быў сумежжам плямён севяран, радзімічаў і вяцічаў, насіў назву Севершчына і першапачаткова ўваходзіў у склад Чарнігава-Северскага княства. У сяр. 14 ст. Севершчына далучана вялікім князем Альгердам да ВКЛ. Канчаткова перайшла да Расійскай дзяржавы па Андросаўскаму дагавору (1667).

Упершыню ў навуковы ўжытак тэрмін ліцвіны адносна беларускамоўных жыхароў Чарнігаўшчыны ўвёў у канцы 18 ст. Апанас Шафонскі. П. Білецкі-Насенка у сваім «Слоўніку украінскай мовы» (1843) пісаў: «Литвин. Житель и подданый Вел[икого] Княж[ества] Литвы. Полтавские малороссияне называют литвинами всех жителей задесенских, говорящих белорусским „наречием“».

У 19 ст. працы прысвечаныя беларусам-ліцвінам выдалі Г. Есімантоўскі і С. Максімаў, на пачатку 20 ст. — А. Рубец. Адным з галоўных даследчыкаў ліцвінаў з'яўляецца Марыя Косіч. У 1901 годзе ў часопісе «Живая старина» друкуецца яе манаграфія «Литвины-белорусы Черниговской губернии, их быт и песни», якая ў 1902 годзе выйшла асобным выданнем. У савецкі час беларусаў-ліцвінаў вывучалі прафесар П. Растаргуеў і вядомы беларускі этнограф Аляксандр Сержпутоўскі.

Самі сябе ліцвіны называлі «рускімі» і «казакамі». Ліцвіны ўсведамлялі сваё адрозненне ад вялікарускага насельніцтва («маскалі», «кацапы» — у іхняй мове). Этнонім «беларусы» ліцвінамі не ўжываўся, бо на Чарнігаўшчыне ў канцы 19 — пачатку 20 ст. не было элітарнага беларускага нацыянальнага руху. Ліцвіны адрозніваліся ад суседняга вялікарускага і ўкраінскага насельніцтва этнічнымі рысамі адзення (белыя даматканыя світкі, жаночы галаўны ўбор намітка, мужчынскі — магерка), абрадамі і мовай (вельмі блізкая да гаворак Усходняй Гомельшчыны). Моўныя асаблівасці ў сельскай мясцовасці, з-за замкнёнасці сельскага жыцця ў мінулым і аддаленасці ад вялікіх адміністрацыйна-палітычных і прамысловых цэнтраў у новы час, захоўваюцца па сённяшні дзень.

Тэрыторыя былой Чарнігаўскай губерні пасля рэвалюцыі была падзелена паміж РСФСР і УССР і былыя ліцвіны ўсведамляюць сябе зараз адпаведна рускімі і ўкраінцамі. Толькі невялікая частка ліцвінаў Чарнігаўшчыны (жыхары вёскі Казацкія Балсуны былога Суражскага павету і некаторых іншых, што ўвайшлі ў склад БССР) была далучана да працэсаў кансалідацыі беларускай нацыі.

Літаратура

  • Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах — Мінск 1993.
  • Катлярчук А. Беларусы бранскага краю // ARCHE 2(16)-2001.
  • Горленко В. Литвины півночі України — ймовірний уламок нащадків племені літописних сіверян.

Спасылкі

Tags:

Мглінскі паветЧарнігаўская губерня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Наталля Пятроўна АўдзееваWayback MachineЕгіпетOasisАксаміткі прамастойныяБуразубка малаяEdisonPtsМікола МятліцкіVolkswagen PassatПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтЛітаратурная моваДу ФуФК ПармаЯгайлаЯўстах Піевіч ТышкевічПавел Аляксандравіч ХарланчукБеларускія татарыJSONКанфлікт у Судане (з 2023)Беларуская дзіцячая літаратураБілінгвізмБлакітны колерДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўДжуліяна МурРаскіданае гняздо (п’еса)Матрыца Сацыяльныя медыяСунічная палянаГісторыя БеларусіМелатанінСяргей Васілевіч БесарабВейшнорыяПлаваннеБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеГаннаЭпітэтКаростаВялікае БушкаваБразіліяЛаўрынас КашчунасВольхаБеларуская градаАдольф Гітлер УунонаПольшчаСпіс вуліц Мінска2019Вялікдзень ва УкраінеЖуан ПерэйраКарыбут АльгердавічГрызуныЕўропійМагнійЗміцер СаўкаСавояАнтыкостыЛітаграфіяВалянцін Паўлавіч ТаўлайЭндрэ ДаманаўскіКацярына Ігараўна ГумянюкБеларуская ВікіпедыяАбвал моста Лісіньша (2024)Трыганаметрычныя функцыіНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыАляксандр Валер’евіч ХаджаеўНапалеон I БанапартІспанская інквізіцыяКаменкаПолк КаліноўскагаЛіянель МесіЧэмпіянат свету па футболе 2022Уладзімір Пятровіч ЖданаўВольга Яўгенаўна КарачЯндэкс🡆 More