Літургічны, або царкоўны год — гэта сукупнасць розных падзеяў, якія Царква ўзгадвае на працягу года.
У сучаснай Рымска-Каталіцкай Царкве (лацінскі абрад) літургічны год вызначаецца новым літургічным календаром, які быў уведзены папам Паўлам VI у ягоным motu proprio Mysterii paschalis, апублікаваным 14 лютага 1969 году. Асноўным дакументам, які апісвае правілы будавання літургічнага календара, з’яўляюцца «Агульныя нормы для літургічнага года і календара».
У рымскім абрадзе літургічны год можна прадставіць у выглядзе некалькіх цыклаў, укладзеных адзін у адзін. Напрыклад, можна вылучыць:
Сутачны цыкл, г. зн. паслядоўнасць набажэнстваў, адпраўляемых на працягу сутак (гл. Літургія гадзін).
Тыднёвы цыкл. У адпаведнасці са старажытнай традыцыяй, кожны дзень тыдня прысвечаны таму ці іншаму святому ці падзеі. Так, у рымскім абрадзе дні размеркаваныя наступным чынам: нядзеля — Уваскрасенне і Святая Тройца, панядзелак — Святы Дух і чысцовыя душы, аўторак — святыя анёлы, серада — святы Юзаф, чацвер — Найсвяцейшы Сакрамэнт, пятніца — Мука Пана і Яго Святое Сэрца, субота — Найсвяцейшая Панна Марыя і Яе Беззаганнае Сэрца.
У сучаснай практыцы захаваліся, у асноўным, два з гэтых прысвячэнняў: пятніца як дзень успаміну крыжовай мукі Пана (у гэты дзень прадпісваецца ўстрыманне ад мяса) і нядзеля як дзень Уваскрасення Хрыста з памерлых. Таксама часам служыцца суботняе набажэнства з успаміну Дзевы Марыі.
Месячны цыкл. Кожны месяц у календары таксама мае сваё прысвячэнне:
У нашыя дні захаваліся, у асноўным, чатыры з гэтых прысвячэнняў. Май і кастрычнік прысвечаныя Багародзіцы Марыі, чэрвень — Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а лістапад — успаміну памерлых.
Гадавы цыкл. Гэты цыкл складаецца з некалькіх перыядаў (tempus):
Таксама можна вылучыць яшчэ некалькі цыклаў, звязаных з чытаннем Бібліі падчас імшы. Так, у буднія дні звычайнага перыяду чытанні падбіраюцца згодна з двугадовым цыклам (цотны / няцотны год), а ў нядзелі — па трохгадовым (А, В, С). Чытанні ў Гадзіне чытанняў могуць адбывацца па адна- ці двугадоваму цыклу. Кніга Псальмаў чытаецца ў Літургіі гадзін паводле цыклу даўжынёй у чатыры тыдні.
Да рэформаў сярэдзіны XX стагоддзя літургічны дзень у рымскім абрадзе, паводле старажытнай традыцыі, пачынаўся з вечара папярэдняга дня, як гэта дасюль адбываецца ў візантыйскім абрадзе. Пасля рэформы 1969 года гэтая практыка была спрошчана, і цяпер богаслужбовы дзень адпавядае календарнаму дню (ад поўначы да поўначы). Выключэннем з’яўляюцца нядзельныя дні і ўрачыстасці, святкаванне якіх пачынаецца з вечара.
У сучасным рымскім абрадзе існуюць наступныя катэгорыі святаў (пералічаныя ў парадку ўзрастання ўрачыстасці):
Будні дзень (feria). Дзень, на які не прыпадае ўспамін якога-небудзь святога ці падзеі з жыцця Езуса Хрыста ці святых.
Успамін (memoria). Успаміны бываюць абавязковыя (memoria obligatoris) і неабавязковыя, факультатыўныя (memoria ad libitum). У другім выпадку таму, хто цэлебруе, прадстаўляецца магчымасць адзначаць гэты ўспамін ці не адзначаць.
Свята (festum). У дні святаў узгадваюцца найбольш істотныя постаці хрысціянскай веры і важныя падзеі з жыцця Езуса Хрыста і святых, а набажэнства мае асаблівыя элементы.
Урачыстасць (solemnitas). Да ўрачыстасцяў адносяцца найбольш важныя святкаванні падзей з жыцця Езуса Хрыста, а таксама святых. Імша ў гэты дзень мае не два, а тры чытанні, таксама прамаўляецца сімвал веры.
У рымскім абрадзе няма, напрыклад, у адрозненне ад візантыйскага, развітай сістэмы аб’яднання розных святаў, якія прыпадаюць на адзін дзень. Калі два святкаванні прыпадаюць на адзін дзень, то выбіраецца больш важнае, паводле спецыяльнай табліцы літургічных дзён.
Першынство літургічных дзён, калі гаворка ідзе пра іх цэлебрацыю, вызначаецца толькі на падставе наступнай табліцы:
Частка святкаванняў у рымскім абрадзе з’яўляюцца абавязковымі, г. зн. кожны католік мусіць прыняць у гэты дзень удзел у імшы. Да такіх дзён адносяцца ўсе нядзелі, а таксама 10 святаў з наступнага спісу (спіс можа карэктавацца Канферэнцыямі каталіцкіх біскупаў):
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Літургічны год у рымскім абрадзе, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.