Ліст Да Філімона Святога Апостала Паўла

Ліст да Філімо́на Свято́га Апо́стала Па́ўла, Ліст да Філімо́на, Пасла́ньне да Філімо́на — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета.

Месціцца пасля ліста да Ціта.

Ліст да Філімона Святога Апостала Паўла

Ліст Да Філімона Святога Апостала Паўла

Частка старажытнага папіруса, які змяшчае Філ. 13-15
Раздзел: Новы Запавет
Вікікрыніцы: Ліст Да Філімона Святога Апостала Паўла Пасланьне да Філімона сьв. ап. Паўлы

Тэкст на Вікікрыніцах

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адрасат

Філімон быў адным з кіраўнікоў царквы ў Калосах. Ён быў вельмі заможным чалавекам, у яго доме збіралася маладая хрысціянская суполка горада. Ён меў шмат маёмасці, а таксама рабоў. Апостал добра ведаў як Філімона, так і ўсю яго сям’ю, таму ў лісце Павел звяртаецца не толькі да Філімона, але і да яго жонкі Апфіі, а таксама да яго сына Архіпа, якія таксама былі хрысціянамі. Апостал называе Філімона і Архіпа сваімі супрацоўнікамі. Імя «Філімон» з грэчаскай мовы перакладаецца як «той, хто любіць міласэрнасць».

Мэта напісання і змест ліста

Павел, знаходзячыся ў турэмным зняволенні ў Рыме, сутыкнуўся з беглым рабом Анесімам. Анесім зрабіў свайму гаспадару Філімону нейкі злачынны ўчынак, хутчэй за ўсё, абкраў яго, а потым збег. На той час беглыя рабы знаходзілі прытулак у вялікіх гарадах, дзе было лягчэй схавацца ад пагоні. Такім чынам, Анесім апынуўся ў Рыме, дзе зноў зрабіў правіну і апынуўся ў турме. Там ён сустрэўся з Паўлам, дзякуючы якому стаў вернікам. Калі Анесім атрымаў свабоду, Павел адправіў яго дадому з суправаджальным лістом да яго былога пана. У лісце, які дайшоў да нас як ліст Філімону, Павел замаўляў за Анесіма, абгульваючы яго імя. Па-грэчаску «Анесім» значыць «каштоўны». Анесім як для Паўла, так і для Філімона, не бязмоўная рэч, але каштоўны і любімы брат. Апостал вельмі б жадаў, каб Філімон дараваў волю Анесіму, таму што Анесім стаў для Паўла вельмі добрым памочнікам.

Ліст да Філімона самы кароткі з лістоў Паўла, ён завяршае збор лістоў апостала. Ліст складаецца ўсяго з аднаго раздзела. Акрама таго, гэта адзіны асабісты ліст у Новым Запавеце. Павел паўстае ў ім горача любячым, далікатным чалавекам і глыбокім псіхолагам. Згодна з паданнямі, Анесім апасля стаў біскупам царквы ў Калосах і, мабыць, дзякуючы яму ліст захаваўся, таму што быў вельмі дарагім для яго.

Сціслы план ліста

  • Прывітанне (1-3)
  • Хвала Філімону (4-7)
  • Замова за Анесіма (8-22)
  • Завяршэнне ліста (23-25)

Пераклады

Зноскі

Літаратура

  • Райт Н.Т. Павел. Пастырские Послания. I и II Послания к Тимофею и Послание к Титу: популярный комментарий. - М.: ББИ, 2008. - 168 с. ISBN 5-89647-193-9
  • Библейские комментарии отцов Церкви и других авторов. Новый Завет. Т. IX.: Послания Колоссянам, Фессалоникийцам 1-е и 2-е, Тимофею 1-е и 2-е, Титу, Филимону. - М., 2006. - 480 с. ISBN 5-901494-10-5
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 6: Галатам, Ефесянам, Филиппийцам, Колоссянам, 1-2 Фессалоникийцам, 1-2 Тимофею, Титу, Филимону, Евреям, Откровение. 2001. 405 с.

Tags:

Ліст Да Філімона Святога Апостала Паўла АдрасатЛіст Да Філімона Святога Апостала Паўла Мэта напісання і змест лістаЛіст Да Філімона Святога Апостала Паўла Сціслы план лістаЛіст Да Філімона Святога Апостала Паўла ПеракладыЛіст Да Філімона Святога Апостала Паўла ЛітаратураЛіст Да Філімона Святога Апостала ПаўлаАпосталыЛіст да Ціта Святога Апостала ПаўлаНовы ЗапаветПавел (апостал)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сласцёны (Чавускі раён)Томас МорРамантычны фільмКанье УэстПолацкМар’інагорская гімназіяВозераУладзімір СцяпанНів КэмпбелГерманіяМаніёкGoogleБеларускі алфавітКаханак Вялікай МядзведзіцыТрагедыя ў НалібокахФранцішак БагушэвічШтучны інтэлектЧырвоным па БелымКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўПанямоннеБапба ГокленБрамбіІван Піліпавіч АкімачкінСэрца на далоніMacOSАнтыкостыУННВДыяна (прынцэса Уэльская)Санта-Крус-дэ-ТэнэрыфэАда ЛаўлейсПаўночная КаралінаГепатыт CЯрылаКсенія Дзягілева-БяляеваПампеіМялецій СматрыцкіУльтраправыяДаніэль КанеманАзотКсенія ПазнякДжэрдан ШакірыГрэчаская моваЛідсГрамадскі набытакГарнастаевічыЮрась СвіркаЧэхіяБеларускае нацыянальнае адраджэннеВялікія раўніныПалівальны панядзелакСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіДзеепрыслоўеНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііНьёраФанемаМікола МятліцкіЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкНанатэхналогіяЮпітэр (планета)Максім ТанкПаэтТаежная зонаІван ШамякінЛюдзі на балоце (раман)Навуковы стыльМінетФК СевільяКарл VII (кароль Францыі)ВануатуБеларускі лацінскі алфавітАнгкор-ВатВалерый Дзмітрыевіч МаракоўHromadske.TV🡆 More