Луіс Лікі

Луіс Сеймур Базет Лікі (англ.: Louis Seymour Bazett Leakey) (7 жніўня 1903, Кебетэ, каля Найробі, Кенія — 1 кастрычніка 1972) — англійскі археолаг і антраполаг, працы якога маюць вялікую каштоўнасць у вывучэнні развіцця эвалюцыянавання чалавека ў Афрыцы.

Працаваў дырэктарам Інстытута антрапалогіі, гісторыі і старажытнай культуры ў Найробі (Кенія). У 19271929 гг. вёў раскопкі ў шматслойнай пячоры Гэмбл-2 і вызначыў адносную храналогію шэрагу ўсходнеафрыканскіх культур; у 1930 г. вывучаў неалітычную пячору Ньёра, з 1951 г. даследаваў наскальныя малюнкі ў Танганьіцы (Танзанія). У 19591960 гг. знайшоў у цясніне Алдувай рэшткі выкапнёвых прыматаў — зінджантрапа і прэзінджантрапа, а таксама чэрапа чалавека, падобнага да яванскага пітэкантрапа. Таксама ён адыграў значную ролю ў стварэнні арганізацый для наступных даследаванняў у Афрыцы і абароны яе дзікай прыроды. Паколькі ён быў галоўным ініцыятарам устанаўлення традыцый палеаантрапалагічнага даследавання, ён меў магчымасць схіляць наступныя пакаленні працягваць сваю справу, асабліва ўнутры сваёй уласнай сям’і, шмат хто з якой таксама сталі знакамітымі вучонымі. Цалкам падтрымліваў тэорыю эвалюцыйнага развіцця Чарльза Дарвіна і знайшоў пацвярджэнні дарвінаўскай гіпотэзы аб тым, што чалавек з’явіўся ў Афрыцы; у той жа час з’яўляўся набожным хрысціянінам.

Луіс Лікі
Louis Seymour Bazett Leakey
Луіс Лікі
Дата нараджэння 7 жніўня 1903(1903-08-07)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 1972(1972-10-01)[…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Harry Leakey[d]
Маці Mary Bazett[d]
Жонка Henrietta Leakey[d] і Мэры Лікі
Дзеці Рычард Лікі, Philip Leakey[d], Jonathan Leakey[d], Priscilla Muthoni Avern Leakey[d] і Colin L. A. Leakey[d]
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, аўтабіёграф, палеаантраполаг, палеантолаг, куратар
Навуковая сфера антрапалогія, археалогія
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне

Бацькі Луіса, Гары і Мэры Базэт Лікі (для сяброў — Мэй), былі місіянерамі Царквы Англіі ў брытанскай Усходняй Афрыцы (цяпер Кенія). Гары займаўся папярэдняй падрыхтоўкай месца для філіяла «Таварыства царкоўнай місіі» (Church Mission Society) на тэрыторыі народа кікую. Першым домам для Луіса стаў дом з земляной падлогай, саламяным дахам, напоўнены грызунамі і насякомымі, які не атопліваўся нічым, акрамя жароўні з вуглямі. У адным з намётаў місіянеры заснавалі бальніцу. Пазней была адкрытая жаночая школа для афрыканскіх жанчын. Гары працаваў над перакладам Бібліі на мову кікую.

У Луіса быў малодшы брат Дуглас і дзве старэйшыя сястры — Глэдзіс Лікі Бечэр і Джулія Лікі Барэм.

Палеаантрапалагічныя даследаванні

Пачынаючы з 1930-х гадоў Луіс Лікі сумесна са сваёй жонкай Мэры Лікі займаўся даследаваннем плейстацэнавых кантынентальных адкладаў у раёне Алдувайскай цясніны.

Луіс Лікі 
Алдувайская цясніна

Алдувайская цясніна — каньён глыбінёй да 90 м, які ўрэзаўся ў старажытнае рэчышча і за шмат тысячагоддзяў запоўніўся рачнымі наносамі, вулканічным попелам і іншымі адкладамі. У сценах гэтай цясніны вучоныя выявілі пяць слаёў, якія адносяцца да розных геалагічных эпох. Гэтыя пяць гарызонтаў чаргаваліся са слаямі вулканічнага туфу, дзякуючы чаму было магчыма надзейна датаваць знаходкі, што залягалі ў гэтых слаях.

За трыццаць гадоў раскопак і збораў было знойдзена шмат прымітыўных каменных прылад, муж і жонка выдатна вывучылі геалогію і стратыграфію цясніны, але толькі ў 1969 годзе яны нарэшце знайшлі рэшткі гамінідаў. Гэта быў чэрап аднаго з папярэднікаў сучаснага чалавека, якога першапачаткова Лікі назваў зінджантрапам. Праўда, пасля больш уважлівага вывучэння выявілася, што гэта яшчэ адна галіна роду аўстралапітэкавых, і зінджантрап быў перайменаваны ў Аўстралапітэка Бойса. Калій-аргонавы метад дазволіў вызначыць яго ўзрост: 1,8—1,6 млн гадоў.

У 1962 годзе Лікі знайшоў у Алдувайскай цясніне рэшткі чарапоў чатырох асобін, якія ўжо не былі аўстралапітэкамі (аб’ем мозгу 643 см³), а відавочна належалі да роду Homo і атрымалі назву Чалавек умелы (Homo habilis). Пазней былі знойдзены іншыя рэшткі гамінідаў, узростам ад 500 тыс. гадоў да 1,8 млн гадоў.

У перыяд з 1935 па 1952 год на берагах возера Вікторыя Лікі знайшоў міяцэнавыя акамянеласці, у тым ліку рэшткі прымітыўных гамінідаў.

Разумеючы, што вывучэнне чалавекападобных малпаў можа дапамагчы адказаць на многія пытанні палеаантрапалогіі і эвалюцыі чалавека, Луіс Лікі шмат увагі ўдзяляў развіццю эталогіі прыматаў. Дзякуючы яго намаганням былі праведзены шматгадовыя ўнікальныя назіранні за жыццём чалавекападобных малпаў у дзікай прыродзе. Жыццё шымпанзэ ў Танзаніі вывучала Джэйн Морыс Гудал, горных гарылаў на мяжы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Руанды і Уганды — Даян Фосі, і арангутанаў на Барнэа — Біруце Галдзікас.

Памяць

У 1976 годзе Міжнародны астранамічны саюз надаў імя Луіса Лікі кратару на Бачным баку Месяца.

Гл. таксама

  • Мэры Лікі — палеаантраполаг і археолаг, жонка і паплечніца Луіса Лікі
  • Рычард Лікі — палеаантраполаг і палітык, сын Луіса і Мэры Лікі
  • Міў Лікі — палеаантраполаг, жонка Рычарда Лікі

Працы

  • Leakey L.S.B. The stone age cultures of Kenya colony. — Camb., 1931.
  • Leakey L.S.B. The stone age races of Kenya. — L., 1935.
  • Leakey L.S.B. Stone age Africa. — L., 1936.
  • Leakey L.S.B. Olduvai gorge. — Camb., 1951.

Зноскі

  • а б Louis Leakey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
  • various authors Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: 1885.
  • а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Джохансон Д., Иди М. Люси. Истоки рода человеческого. М.: Мир, 1984.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Луіс Лікі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Луіс Лікі ПаходжаннеЛуіс Лікі Палеаантрапалагічныя даследаванніЛуіс Лікі ПамяцьЛуіс Лікі Гл. таксамаЛуіс Лікі ПрацыЛуіс Лікі1 кастрычніка190319271929193019511959196019727 жніўняАлдувайАнглійская моваКеніяНайробіПарантрап БойсаПітэкантрапТанзаніяХрысціянінЧалавек умелыЧарльз Дарвін

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Алесь КамароўскіНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Сярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратАзартная гульняСяргей Іванавіч ГрахоўскіАдраджэннеБеларускія татарыАдам МіцкевічC++25 красавікаМіхась ДаніленкаМастурбацыяLinebetМедаль Францыска СкарыныВіктар КазькоДобрапісРасліныСуспензіяАдольф ГітлерКарлес ПучдэмонТэквандоMetro-Goldwyn-MayerІрына Уладзіміраўна ДрыгаЭсэReform.byГрамадскі транспартВасіль ЦяпінскіВонФразеалагізмМойваТэрмінПлошча Перамогі (Мінск)Паветраны шарIva SativaГазавая плітаДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьКанадаАртур Аляксандравіч КлінаўСяргей Паўлавіч АбламейкаІгар Хведаравіч СідарукМікола ТатурПагоня (гімн)Нацыянальны інстытут адукацыіСтралаСексВыклічнікАляксей ДудараўАпуліяЦэльсВагінальны сексНавагрудскі замакТэпінгЛічэбнікБеларускі нацыянальны касцюмСтрававальная сістэма чалавекаІсландыяЛітоўская моваІў дзю МануарЖалезны чалавек (міфалогія)ЗасухаТрасянкаШчасцеМаксім ЛужанінПрамысловасць БеларусіСтарабеларуская моваМарыя Магдалена РадзівілКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)Глыбокая глотка (секс)Максім ТанкHenningsomyces candidusСасык (Кундук)Streit Group CougarДудка беларуская🡆 More