Ловеч

Ло́веч (балг.: Ловеч) — горад у паўночнай частцы цэнтральнай Балгарыі з насельніцтвам каля 40 000 чалавек.

Ловеч з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ловецкай вобласці.

Горад
Ловеч
балг.: Ловеч
Герб
Герб
Ловеч
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Кмет
Мінча Казанджыеў
Плошча
  • 70,001 км²
Вышыня НУМ
200 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
36 600 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+359 68
Паштовы індэкс
5500
Аўтамабільны код
ОВ
Афіцыйны сайт
Ловеч на карце Балгарыі
Ловеч (Балгарыя)
Ловеч

Геаграфія

Ловеч знаходзіцца на мяжы Дунайскай пагорыстай раўніны і перадгор'яў Балканскіх гор на поўначы Балгарыі, за 150 км на захад ад Сафіі, за 30 км на поўнач ад Траяна і за 30 км на поўдзень ад Плевена. Горад размешчаны на абодвух берагах ракі Осым. Усходнюю частку горада атачае 250-метровае плато, вышэйшы пункт якога — гара Стратэш. Паўднёва-заходнюю частку горада атачаюць узгоркі Хісара і Баш Бунар. На паўночным захадзе рэльеф паступова пераходзіць у раўніны суседняй вобласці Плевен. Сярэдняя вышыня Ловеча над узроўнем мора складае каля 200 м. Вышэйшы пункт у горадзе — узгорак Акбаір, вышыня якога складае 450 м.

У Ловечы шмат маляўнічых паркаў і месцаў адпачынку. У парку Стратэш вялікая колькасць кустоў бэзу, цвіценне якіх увесну лёгка можна заўважыць з любой кропкі горада. З-за гэтага Ловеч таксама называюць горадам бэзу.

Гісторыя

Старажытная гісторыя

Ловеч 
Старажытная крэпасць Ловеча


Ловеч — адзін з найстарэйшых гарадоў Балгарыі. Першым жыхаром горада было фракійскае племя мельдаў, сляды знаходжання якіх адносяцца да 4-3 стагоддзям да н.э. У наваколлях Ловеча яны стварылі сваю сталіцу — горад Мельта.

Пазней, калі Балканы захапіла Рымская імперыя, побач з сучасным горадам быў заснаваны ваенны гарнізон Прэзідыум, які займаў важную стратэгічную пазіцыю на адной з галоўных рымскіх дарог.

Сярэднявечча

У былой рымскай крэпасці Хісара ў 1187 быў заключаны мірны дагавор паміж Балгарыяй і Візантыяй, і была афіцыйна абвешчана незалежнасць Балгарыі. У XII стагоддзі Ловеч быў буйным гандлёвым цэнтрам і адным з самых вядомых гарадоў Балгарыі.

Турэцкае нашэсце ў сярэдзіне XIV стагоддзя не абыйшло бокам Ловеч, апошняй, у 1446, была захоплена крэпасць Хісара, хоць яшчэ доўгі час у горада заставаліся такія прывілеі, як забарона туркам сяліцца ў горадзе і браць балгарскіх дзяцей у янычары.

Асманскі перыяд

У XVI—XVII стст. Ловеч ізноў стаў важным гандлёвым цэнтрам і адным з найбагацейшых гарадоў Балгарыі, за што горад у 1520 г. называлі Алтан Ловеч (Залаты Ловеч).

1784 год — найбольш цяжкі год у гісторыі горада, тады ён быў амаль цалкам спалены і разбураны турэцкай арміяй. З 20000 гараджан тады ацалелі толькі 4600.

17 кастрычніка 1810 года (ст. ст.), падчас Руска-турэцкай вайны 1806—1812, атрад генерала Міхаіла Варанцова Дунайскай арміі генерала Мікалая Каменскага узяў Ловеч. Пасля гэтага туркі зноў занялі горад і ўмацаваліся 15 тыс. арміяй Асмана-бея. М. Каменскі загадаў атраду ген.-маёра гр. Сен-Пры зноў узяць горад, што і было выканана 31 студзеня 1811 года (ст. ст.). Аперацыя перашкодзіла вялікаму везіру Ахмету-бею наступіць у заходнюю Балгарыю. Рускія ў тым жа 1811 годзе вярнуліся назад да Дуная і туркі абрабавалі горад.

Ловеч 
Квартал Вароша

У часы стварэння рэвалюцыйных арганізацый, якія змагаліся супраць валадарства Асманскай імперыі, Ловеч стаў цэнтрам аперацый Унутранай рэвалюцыйнай арганізацыі Васіля Леўскага пад назвай Тайны Рэвалюцыйны камітэт. Леўскі быў схоплены ў адной з вёсак пад Ловечам і пазней павешаны ў Сафіі. У старой частцы горада знаходзіцца музей Васіля Леўскі.

У 18721874 быў пабудаваны знакаміты Пакрыты мост праз раку Осым. Мост згарэў у 1925, але быў адбудаваны ў 1931.

Падчас Руска-турэцкай вайны 1877—1878 рускія два разы вызвалялі горад: 5 ліпеня 1877 года (ст. ст.) і канчаткова 22 жніўня 1877 года.

Дэмаграфія

Год Население
1985 48 931
1992 48 242
2000 44 473
2005 41 476
2010 38 579

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Ловеч ГеаграфіяЛовеч ГісторыяЛовеч ДэмаграфіяЛовеч Гарады-пабрацімыЛовеч СпасылкіЛовечБалгарская моваБалгарыяЛовецкая вобласць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ШчасцеЗямля пад белымі крыламіМінская вобласцьПрыгоннае праваМастацтва Старажытнага РымаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыДзікКалізейAP$ENTДудка беларускаяКарла ТальявініАдам ГлобусПрыметнікАлександрынскі тэатрЯнка МаўрСукенкаКолеры нацыіІван ЧыгрынаўМТБанкШыман КанарскіБібліяКазахстанkrjscУладзімір Мікалаевіч КарватБярнард БукаткаТураўскае княстваМедаль Францыска СкарыныДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Пошукавая аптымізацыяЭякуляцыяВасіль БыкаўПраспект Пераможцаў (Мінск)Я размалюю для цябе небаУльяна ЦвярскаяКуфарЗаходняя БеларусьКубракавэВялікая Айчынная вайнаПершая сусветная вайнаБеларусь 2ПалесцінцыМужыцкая праўдаПубліцыстычны стыльЯнка КупалаОўручРэкі і каналы БеларусіbyovqНовы Двор (Шчучынскі раён)Сімвалы БеларусіАлаіза ПашкевічВікіДзітваУладзімір СцяпанВасіль ЦяпінскіЛявон ВольскіУсебеларускі народны сходБерасцянкаMuhriaЛацінская моваКалгасБалтыйскі домСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУАндрэй Аляксандравіч УцюрынГарбузMacOSРучная стымуляцыя пенісаСказМонктанскі ўніверсітэтСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіСанкт-ПецярбургВіктар МарціновічДзяржаўная прэмія БССРСтары ЗапаветАперацыя «Баграціён»🡆 More