Ле́нін (трансліт.: Lienin, руск.: Ленин) — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці.
Адміністрацыйны цэнтр Ленінскага сельсавета.
Аграгарадок Ленін
| ||||||||||||||||||||||||
Размешчана на правым беразе Случы, на 9-м кіламетры шашы Мікашэвічы — Салігорск (Р23), за кіламетраў пятнаццаць ад Мікашэвічаў.
У прывілеі Жыгімонта Аўгуста князю Юр’ю Алелькавічу ад 1568 г. на заснаванне мястэчка згадваецца яго назва — Ленін (упершыню ў пісьмовых крыніцах).
Заснавальнік мястэчка, князь Слуцкі, удзельнік Лівонскай вайны Юрый Алелькавіч пры атрыманні прывілея на разбудову мястэчка верагодна ўжо меў у спадчыне гэтыя землі са згаданым тапонімам. Яго бацька, таксама Юрый Алелькавіч, князь Слуцкі, удзельнік Аршанскай бітвы 1514 года, быў жанаты з Аленай, народжанай Радзівіл. Магчыма менавіта для яе стары пан Алелькавіч зрабіў той легендарны падарунак — сядзібу з імем каханай князёўны Алены.
У спісах населеных пунктаў Расійскай імперыі, якія складаліся Геаграфічным таварыствам пры Акадэміі навук, у Еўрапейскай частцы краіны лічыцца толькі адно пасяленне ў форме «Ленін» — мястэчка ў глыбіні Беларускага Палесся. Згодна з гістарычнымі даведкамі 5-га тома «Геаграфічнага слоўніка», выдадзенага ў Польшчы ў 1884, «Ленін — мястэчка з абшчынным кіраваннем. З першай чвэрці XIX ст. стала ўласнасцю князёў Вітгенштэйнаў. Мястэчка мае 75 пасёлкаў-двароў, мост на Случы. Абшчына складаецца з 13 вясковых старастваў, 40 вёсак і налічвае 1729 сялян мужчынскага полу…»
У адпаведнасці з Рыжскім дагаворам паміж СССР і Польшчай 1921 года Ленін да 17 верасня 1939 года знаходзіўся пад уладай белага арла. Палякі мала надавалі яму ўвагі, таму што Ленін быў на самым краю крэсаў, неаднаразова спрабавалі перайменаваць яго. Ленін быў цэнтрам Ленінскай гміны — ніжэйшай адміністрацыйнай адзінкі — Палескага ваяводства. У савецкі час з 1940 па 1950 год цэнтр Ленінскага раёна (з 1950 года да скасавання раёна ў 1960 годзе адміністрацыйным цэнтрам былі Мікашэвічы). Дашчэнту зруйнаваны, спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Ленін з мястэчка паступова пераўтварыўся ў звычайную вёску. Фашысты знішчылі амаль усё насельніцтва, усіх да аднаго з больш як 2000 яўрэяў, якія складалі большасць жыхароў. Гэта была самая страшная трагедыя, якую давялося перажыць мястэчку за ўсю гісторыю яго існавання. Мемарыял ахвярам Халакоста можна пабачыць пры ўваходзе на старажытныя іўдзейскія могілкі. Яны ўнікальныя і самі сабой. Старыя надмагіллі там — драўляныя. Сотні помнікаў, выразаных з тоўстага дрэва. Гэткіх драўляных яўрэйскіх надмагілляў, густа спярэшчаных тэкстамі і разбою, няма больш нідзе ў Беларусі. Пасля вызвалення Леніна тут не засталося ніводнай драўлянай хаты, згарэлыя цагляныя будынкі сяляне разбіралі на печы. 9 студзеня 1952 года статус Леніна панізілі з гарадскога пасёлка да вёскі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Сцяблевіцкага сельсавета, які быў перайменаваны ў Ленінскі.
Ёсць легенда, якую нельга, аднак, лічыць даставернай: была быццам у мясцовага памешчыка дачка Лена, якая ўтапілася ў Случы, і засмучаны бацька ў гонар яе назваў пасяленне Леніна.
У часы панавання палякаў назва паселішча была заменена на Саснковічы, генерал быў у іх, пагранічных войск, — Саснковіч, а то раней спрабавалі даць назву Згарэлае.
У савецкія часы — гарадскі пасёлак, цэнтр раёна, а потым вёска Леніна, па другіх дакументах — Лінін, і зусім рэдка сустракалася сапраўдная назва Ленін.
І нарэшце ў лютым 1975 года адбылася афіцыйная змена тапаніма — пасёлак зноў пачаў называцца Ленін, што адпавядала гістарычнай аб’ектыўнасці.
Год | Тып | Чалавек | Двароў |
---|---|---|---|
1886 | 204 | 22 | |
1908 | мястэчка | 980 | - |
1909 | 1019 | 196 | |
1994 | 893 | 320 | |
2017 | 723 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ленін (Жыткавіцкі раён), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.