Кіданне Дыска: дысцыпліна лёгкай атлетыкі

Кіда́нне ды́ска — лёгкаатлетычная дысцыпліна, якая заключаецца ў кіданні на далёкасць спецыяльнага спартыўнага снарада — дыска.

Адносіцца да кіданняў і ўваходзіць у тэхнічныя віды лёгкаатлетычнай праграмы. Патрабуе ад спартоўцаў сілы і каардынацыі рухаў. З’яўляецца алімпійскай дысцыплінай лёгкай атлетыкі для мужчын з 1896, для жанчын з 1928 года. Уваходзіць у склад лёгкаатлетычных мнагабор’яў.

Лёгкая атлетыка
Кіданне дыска
Кіданне Дыска: Гісторыя, Зноскі, Літаратура
Сусветныя рэкорды
Мужчыны Германская Дэмакратычная Рэспубліка Юрген Шульт 74,08 м (1986)
Жанчыны Германская Дэмакратычная Рэспубліка Габрыэле Райнш 76,80 м (1988)
Алімпійскія рэкорды
Мужчыны Літва Віргіліюс Алекна 69,89 м (2004)
Жанчыны Германская Дэмакратычная Рэспубліка Марціна Хельман 72,30 м (1988)
Рэкорды чэмпіянату свету
Мужчыны Швецыя Даніэль Столь 71,46 м (2023)
Жанчыны Германская Дэмакратычная Рэспубліка Марціна Хельман 71,62 м (1987)

Гісторыя

Грэчаскі паэт Гамер згадаў пра кіданне дыска ў «Іліядзе», апісваючы пахавальныя гульні Патрокла каля 800 г. да н.э.. Кіданне дыска было ўведзена як частка пяцібор’я на Старажытных Алімпійскіх гульнях 708 г. да н.э. Устойлівы вобраз грэчаскага кідальніка дыска паходзіць ад знакавай статуі «Дыскабол» V стагоддзя да н.э., зробленай вялікім скульптарам Міранам.

Кіданне дыска сярод мужчын было часткай усіх сучасных Алімпійскіх гульняў. Гэта таксама была адна з пяці дысцыплін, у якіх спаборнічалі жанчыны, калі жаночая лёгкая атлетыка дэбютавала на Алімпійскіх гульнях 1928 года ў Амстэрдаме.

На Беларусі спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кіданням праводзяцца з 1913 года (г. Гомель, кіданні дыска і кап’я). Першы чэмпіянат рэспублікі па лёгкай атлетыцы, у тым ліку па кіданні дыска, адбыўся ў 1924 годзе (Мінск).

Беларускія спартсмены неаднаразова дасягалі перамог у кіданні дыска — Георгій Калнаотчанка[ru] (уладальнік Кубка свету (1985), чэмпіён СССР (1983, 1985)), Эліна Зверава (чэмпіёнка свету (1995)).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі


Tags:

Кіданне Дыска ГісторыяКіданне Дыска ЗноскіКіданне Дыска ЛітаратураКіданне Дыска СпасылкіКіданне ДыскаЛетнія Алімпійскія гульні 1896Летнія Алімпійскія гульні 1928Лёгкая атлетыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БаграшкёльБеларускі дзяржаўны тэатр лялекПятро ВасючэнкаВітаўтПолк КаліноўскагаЛюдзі на балоце (раман)Творны склонКнут ВіксельВасіль БыкаўБеларускае выдавецкае таварыстваВіторыа МеанаВіктар МарціновічМіхась ПазнякоўКантонскі дыялектАзёры БеларусіPinterestГарнішПаўсаній (географ)Уладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічГанаОта НебельМянтузЗавеі, снежаньВялікдзеньСлавакіяЧэмпіянат свету па снукерыЛявон ВольскіБаза даныхПортПары-МатчСацыял-дэмакратычная партыяВенгрыяБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныУладзімір СцяпанАфрыкаАўтамагістраль АмурБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўМудранкаНавуковы стыльТлумачальны слоўнік беларускай мовыКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаБрэсцкая крэпасцьАлаіза ПашкевічДзядыБаравое (Глыбоцкі раён)Прызнанне Галадамору генацыдамSega SaturnМаксім ЛужанінРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаКіеўская РусьКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКатарСлава КораньБеларуская літаратураУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаМастацкі стыльСтарабеларуская моваКрэолыТрэці рэйхВялікая ложа БеларусіІндыяBrockhaus EnzyklopädieРамаданТрэцяя Устаўная граматаКрывічыКічэрКаранёвыя атожылкіЖук-аленьРэфармацыяВялесВільнюсКанадаФранцішак Багушэвіч🡆 More