Кускусы

Кускусы (Phalanger) — род сумчатых сямейства посумы (Phalangeridae).

Кускусы
Кускусы
Phalanger gymnotis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phalanger Storr (1780)

Сінонімы
  • Balantia Illiger (1811)
  • Coescoes Lacépède (1799)
  • Cuscus Lesson (1826)
  • Phalangista E. Geoffroy, St. Hilaire & G. Cuvier (1795)
  • Sipalus G. Fischer (1813)
Тыпавы від
Didelphis orientalis Pallas (1766) — Пухнаты кускус
Віды
Кускусы
Сістэматыка
на Віківідах
Кускусы
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552432
NCBI  38622
EOL  34772
FW  40124

Віды і распаўсюджванне

У складзе роду вылучаюцца 13 відаў:

  • Phalanger alexandrae
  • Phalanger carmelitae
  • Аднакаляровы кускус (Phalanger gymnotis)
  • Phalanger intercastellanus
  • Вудларскі кускус (Phalanger lullulae)
  • Phalanger matabiru
  • Phalanger matanim
  • Phalanger mimicus
  • Пухнаты кускус (Phalanger orientalis)
  • Phalanger ornatus
  • Phalanger rothsschildi
  • Шаўковы кускус (Phalanger sericeus)
  • Шаўкавісты кускус (Phalanger vestitus)

Кускусы сустракаюцца на Малукскіх астравах, Тыморы, Сулавесі, у Новай Гвінеі, на Саламонавых астравах і паўвостраве Кейп-Ёрк на паўночнай ускрайку Аўстраліі. Селяцца ў лясах і хмызняковых зарасніках.

Апісанне

Кускусы досыць буйныя жывёлы. Іх поўсць густая і пухнатая, можа быць белай, рудой ці нават чорнай. Пыса кароткая, вушы маленькія і амаль непрыкметныя, а доўгі хвост голы на канцы, кускусы чапляюцца ім за галінкі. Даўжыня цела ад 24 да 65 см, хваста — 24-60 см. Вага дасягае ад 1 да 7 кг.

Спосаб жыцця

Кускусы жывуць пераважна на дрэвах, рэдка спускаючыся на зямлю. Дзякуючы ўчэпістаму хвасту і двум вялікім пальцам на кожнай руцэ яны выдатна адаптаваліся да свайго асяроддзя — вільготнага трапічнага лесу. Цэлы дзень яны спяць у дуплах дрэў, а ўначы павольна караскаюцца па дрэве ў пошуках ежы. Кускусы аддаюць перавагу жыццю ў адзіноце, не ўтвараюць устойлівых груп.

Зноскі

Tags:

Кускусы Віды і распаўсюджваннеКускусы АпісаннеКускусы Спосаб жыццяКускусыСумчатыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Багданаўка (Лунінецкі раён)69Нержавеючая стальРэкі і каналы БеларусіГрунвальдская бітваМаша і МядзведзьБараўТрайчасты нервКарусь КаганецКыргызстанМоваКіеўская РусьКандрат КрапіваАльгердСяргей Васілевіч БесарабКнут ВіксельКостшынПенабскотГісторыя БеларусіНавум Якаўлевіч ГальпяровічВенера (планета)ВальціцыСмальяныМагілёўСлуцкі поясРыжскі мірны дагавор (1921)РамаданБела-чырвона-белы сцягКарл X БурбонВацлаў ЛастоўскіАляксей Мікалаевіч Сокал1978Янка Маўр2 красавіка8Аўтамагістраль ВолгаУкраінаНавуковы стыльБарысаглебская царква (Гродна)Анатоль ВярцінскіОта НебельАлесь БачылаБеларускі лацінскі алфавітBetfairЕўропаДжонатан СвіфтГарэлкаВасіль ВіткаАртур ВольскіДзеепрыметнікКарлес ПучдэмонТрасцянец6Марыяна РахойСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічАнілінгусАкупацыя Ірака (2003—2011)Амністыя (фільм)Вайна на ўсходзе УкраіныВасіль БыкаўКатарРумыніяІранМефедронЯн ПазнякЦаляЯўхім Фёдаравіч КарскіПаўлінкаМарыус Іванавіч ПетыпаДаведнік🡆 More