Крыстафер Скарвер

Крыстафер Скарвер (англ.: Christopher ScarverChristopher Scarver; 6 ліпеня 1969, Мілуокі, Вісконсін) — амерыканскі рабаўнік і забойца, які атрымаў вядомасць пасля замаху ў турме на серыйнага забойцу Джэфры Дамера, здзейсненага 28 лістапада 1994 года.

Крыстафер Скарвер
Мянушка "Забойца Дамера"
Дата нараджэння 6 ліпень 1969
Месца нараджэння
Грамадзянства ЗША
Забойствы
Колькасць ахвяр 3
Выкарыстоўваемая зброя Рэфальвер, металічны прут
Арышт і пакаранне
Дата арышту 1 чэрвеня 1990
Пакаранне пажыццёвае пазбаўленне волі

Раннія гады

Крыстафер Скарвер нарадзіўся 6 ліпеня 1969 года ў Мілуокі, штат Вісконсін. Крыстафер быў другім дзіцем у сям’і з пяці дзяцей, наведваў школу James Madison High School, якую кінуў у 11-м класе. Пасля некаторы час Крыстафер перабіваўся выпадковымі заробкамі. Для атрымання спецыяльнасці Скарвер ў 1989 годзе паступіў праз вісконсінскі Корпус аховы прыроды на спецыяльнасць цясляр з магчымасцю наступнага працаўладкавання, але страціў месца і быў адлічаны. Трапіўшы ў дэпрэсію, Скарвер пачаў весці самаразбуральнае жыццё, у яго развілася алкагольная і наркатычная залежнасьць, у выніку вясной 1990 года ён быў выгнаны з дому ўласнай маці. Даведаўшыся пра цяжарнасць сваёй дзяўчыны і застаўшыся без сродкаў да існавання, Крыстафер Скарвер адважыўся на здзяйсненне злачынстваў.

Першае забойства і арышт

1 чэрвеня 1990 года Крыстафер Скарвер прыйшоў у офіс фірмы вісконсінскага Корпуса аховы прыроды. Ён паспрабаваў абрабаваць мэнэджара Джона Файена, якога лічыў вінаватым у сваіх няўдачах. Пасля атрымання 15 даляраў ад Фаена Скарвер застрэліў рабочага Стыва Ломана і запатрабаваў ад Фаена большай сумы. Пасля атрымання чэка на некалькі тысяч даляраў злачынец схаваўся. Праз 2 гадзіны Крыстафер Скарвер быў арыштаваны каля дома сваёй дзяўчыны. Пры яго ператрусе былі знойдзеныя чэк, грошы, крэдытная карта і прылада забойства. Пасля арышту Скарвер заявіў, што стаў чарговай ахвярай расізму.

Крыстафер быў абвінавачаны ў забойстве Стыва Ломана і ў 1992 годзе прысуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі з правам падачы хадайніцтва на ўмоўна-датэрміновае вызваленне ў 2042 годзе, пасля чаго этапаваны для адбыцця пакарання ў Columbia Correctional Institution[en] у штаце Вісконсін.

Забойства Джэфры Дамера

28 лістапада 1994 года Крыстафер Скарвер здзейсніў напад на зняволеных Джэфры Дамера і Джэсі Андэрсана, нанёсшы ім цяжкія калецтвы. Усе трое раніцай таго дня былі прызначаныя на ўборку туалетаў і душавых кабін побач з трэнажорнай залай. Зняволеных пакінулі без нагляду на 20 хвілін, на працягу якіх паміж Скарверам і яго напарнікамі адбыўся канфлікт, які скончыўся збіццём Дамера і Андэрсана. У 8:10 раніцы Дамер быў знойдзены без прытомнасці і праз гадзіну ад атрыманых траўмаў галавы памёр. Андэрсан памёр праз некалькі дзён. Скарвер не пажадаў растлумачыць матыў свайго ўчынку, спасылаючыся на галасы Бога ў галаве, і стаў праяўляць прыкметы псіхічнага расстройства. Было зроблена здагадка, што асноўным матывам забойстваў Скарвера была расавая нянавісць, так як сярод ахвяр Дамера было 13 афраамерыканцаў, а Андэрсан абвінавачваў у забойстве сваёй жонкі, за якое адбываў тэрмін, двух чарнаскурых. Крыстаферу Скарверу былі прад’яўленыя новыя абвінавачванні, і ў траўні 1995 года ён быў прысуджаны яшчэ да двух пажыццёвых зняволенняў за забойствы Дамера і Андэрсана.

Наступнае зняволенне

У 1995 годзе Крыстафер Скарвер быў пераведзены ў турму штата Каларада, дзе правёў 5 гадоў і прайшоў курс працяглай рэабілітацыі ад псіхічных расстройстваў, пасля чаго быў пераведзены ў турму Wisconsin Secure Program Facility, дзе таксама праходзіў курс лячэння. Ён двойчы спрабаваў здзейсніць самагубства. У 2005 годзе яго адвакаты падалі ў суд на кіраўніцтва турмы, спасылаючыся на тое, што незаконныя метады лячэння падарвалі фізічнае і псіхічнае здароўе зняволенага. У 2006 годзе пазоў быў адхілены за недахопам доказаў.

У 2015 годзе Крыстафер Скарвер атрымаў другую хвалю вядомасці, даўшы інтэрв’ю газеце New York Post, у якім ён дэталёва распавёў пра падзеі раніцай 28 лістапада 1994 года. Як матыў забойства Скарвер паказаў асабістую непрыязнасць да Джэфры Дамера з-за яго паводзін у турме, яго забаў і гумару. Скарвер удакладніў, што прыладай забойства паслужыў металічны прут, а не тронак ад швабры, як паведамлялася раней.

Зноскі

  • Don Terry. Suspect in Dahmer Killing Said, 'I'm the Chosen One'. New York Times (30 лістапада 1994). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 1 кастрычніка 2017.
  • [https://www.nytimes.com/1994/11/30/us/suspect-in-dahmer-killing-said-i-m-the-chosen-one.html Suspect in Dahmer Killing Said, 'I'm the Chosen One' By DON TERRY, By DON TERRY, Published: November 30, 1994]. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 1 кастрычніка 2017.
  • Dahmer Is Beaten To Death In Prison Another Prisoner Was Also Attacked. A Third Was Arrested In The Notorious Killer's Slaying. Philadelphia news (29 лістапада 1994). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2016. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  • Don Terry. Jeffrey Dahmer, Multiple Killer, Is Bludgeoned to Death in Prison. New York Times (30 лістапада 1994). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2014. Праверана 1 кастрычніка 2017.
  • Dahmer's alleged killer heard voices. November 30, 1994. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2016. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  • Dahmer Suspect Has Mental-illness. Posted: November 30, 1994. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  • Dahmer Slaying Suspect Claims He Is Son Of God. Orlando Sentinel (29 лістапада 1994). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  • Edward Walsh. Serial killer Dahmer slain at prison job (29 лістапада 1994). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2016. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  • Inmate Pleads No Contest In Jeffrey Dahmer Killing (16 мая 1995). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  • Christopher J. Scarver, Plaintiff-Appellant, v. Jon Litscher, et al., Defendants-Appellees, No. 05-2999 U.S. 434 F.3d 972. United States Court of Appeals for the Seventh Circuit(недаступная спасылка) (2006-01-18, Decided). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  • Jamie Schram. Why I killed Jeffrey Dahmer (28 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2016. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  • Inmate Bludgeoned With Jeffrey Dahmer on Work Detail Dies (1 снежня 1994). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2014. Праверана 1 кастрычніка 2017.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Крыстафер Скарвер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Крыстафер Скарвер Раннія гадыКрыстафер Скарвер Першае забойства і арыштКрыстафер Скарвер Забойства Джэфры ДамераКрыстафер Скарвер Наступнае зняволеннеКрыстафер Скарвер19696 ліпеняАнглійская моваВісконсінДжэфры ДамерЗабойстваЗлучаныя Штаты АмерыкіМілуокіРабунак

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Янка КупалаАнілінгусУННВПімен ПанчанкаКаласы пад сярпом тваімКнут ВіксельГарнішІван НавуменкаКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)ПрыслоўеЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаМіхась ПазнякоўБеларускі фальклорАфрыкаАльтэрнатыўны рокКастрычнікБеларуская міфалогіяSony Music EntertainmentУкраінская Народная Рэспубліка1984Малая базілікаКапюшонГасдрубал БаркідЛітаратурная моваЭнцыклапедыяГрэцыяЯкуб ТатаркевічКароткая гісторыя БеларусіБеларускі дзяржаўны тэатр лялекКаралеўства Італія (1861—1946)СеулІнструкцыя па транслітарацыіПершая сусветная вайнаПраграмістТлумачальны слоўнік беларускай мовыМарсКатарГарады-героіМузей старажытнабеларускай культурыМянтузСяргей Васілевіч БесарабІранКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыЯкуб КоласЗозімуДжодзі ФостэрФінляндыяКарл X БурбонСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічАўтамагістраль УралСлуцкМінай Піліпавіч ШмыроўГарбачэва (Вілейскі раён)БараўАлена Віктараўна АтрашкевічАлаіза ПашкевічМаксім ЛужанінЗмітрок БядуляКельцкі крыжБеларускія народныя танцы21vek.byАркадзь КуляшоўКапэльбрукеСпіс беларускіх імёнІндыяДзень ВоліБарташы (Шчучынскі раён)Хаўер (цыклон)Міхась ЧаротМастурбацыяКазахстан🡆 More