Кроз

Кроз (стар.-грэч.: Κροῖσος, 595 г.

да н.э.—546 г. да н.э.) — валадар Старажытнай Лідыі, апошні прадстаўнік дынастыі Мермнадаў.

Кроз
Κροῖσος
Кроз
валадар Старажытнай Лідыі
560 г. да н.э. — 546 г. да н.э.
Папярэднік Аліят II
Нараджэнне 595 да н.э.(-595)
Смерць каля 546 да н.э.
Род Мермнады
Бацька Аліят II
Дзеці Atys[d]
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сям’я

Кроз нарадзіўся ў 595 г. да н. э. у сям’і валадара і выдатнага вайскавода Лідыі, Аліята II. Яго маці была родам з Карыі. Меў дзве сястры, а таксама зводнага брата Панцеляймона, які нарадзіўся ад другой жонкі Аліята II, грачанкі. Згодна паданню, у 560 да н.э. г. да н. э., калі Кроз заняў прастол, Панцеляймон і мачаха паспрабавалі атруціць яго. Аднак змову выкрыў прыдворны кухар.

Першы народжаны Крозам сын быў нямы, таму лічыўся няздатным, каб стаць спадчыннікам. Другі сын Аціс загінуў пры жыцці бацькі.

Кіраванне

Кроз 
Залатая манета Кроза

Ужо пры Аліяце II Лідыя з’яўлялася наймагутнейшай малаазіяцкай дзяржавай, якая здолела спыніць прасоўванне на захад Мідыі. Кроз працягваў палітыку бацькі і пашырыў межы Лідыі на ўсход да ракі Галіс. У склад яго валоданняў увайшлі землі Карыі, а таксама грэчаскія полісы заходняга ўзбярэжжа Малой Азіі. З некаторымі грэчаскімі гарадамі былі заключаны дагаворы, але найчасцей яны падпарадкоўваліся Лідыі на правах аўтаноміі.

Разам з гэтым, Кроз імкнуўся прыцягнуць да сябе грэчаскіх інтэлектуалаў. Палац Кроза ў Сардах наведвалі Салон, Фалес з Мілета і іншыя вядомыя дзеячы. Ён ахвяраваў значныя падарункі храму Апалона ў Дэльфах, а таксама заключыў роўнасны саюз са Спартай. Мяркуецца, што пры Крозе ў Сардах з’явілася яўрэйская абшчына.

У грэчаскай традыцыі Кроз лічыўся вельмі багатым. Яго багацці нават ўвайшлі ў прымаўку. Асновай багаццяў валадара былі здабыча і перапрацоўка металаў, у тым ліку срэбра і золата, а таксама актыўны знешні гандаль і эксплуатацыя заваяваных народаў.

Вайна з Персіяй

У 550 або 549 г. да н. э. Мідыя, якая з’яўлялася найбольш небяспечным супернікам Лідыі, была захоплена персідскім валадаром Кірам Вялікім. Кроз выкарыстаў гэта для далейшага прасоўвання сваёй дзяржавы на ўсход і пасля станоўчых адказаў аракулаў першым рушыў на землі Кіра. Першая бітва паміж лідыйцамі і персамі адбылася ў Кападокіі. Але яна не прынесла абодвум бакам ніякага плёну. Паколькі пачынаўся сезон сеяння, Кроз адступіў разам з войскам у Лідыю, адпусціў апалчэнцаў дахаты і даслаў запыт у Спарту, каб атрымаць дапамогу.

Магчыма, лідыйскі валадар чакаў, што Кір таксама адступіць. Аднак у самы нечаканы момант персідская армія з’явілася на раўніне каля Сардаў. Кроз паспеў сабраць конніцу, але пры пастраенні расцягнуў рады, каб больш яго воінаў адначасова маглі прыняць удзел у бітве. Кір пайшоў на хітрасць і пусціў наперад сваёй арміі вярблюдаў. Лідыйскія коні ніколі не бачылі гэтых жывёлін, а таму пужаліся. У выніку, Кроз прайграў. Кір захапіў і разрабаваў Сарды. Лідыя была ўключана ў склад яго дзяржавы.

Згодна грэчаскаму паданню, запалоненага Кроза персы вырашылі спаліць, але яму дапамог сам Апалон, які загасіў полымя. У вавілонскім клінапісным тэксце кажацца, што Кір забіў Кроза.

Зноскі

  • а б в Любкер Ф. Croesus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 356.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кроз, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Кроз Сям’яКроз КіраваннеКроз Вайна з ПерсіяйКроз СпасылкіКрозЛідыяМермнадыСтаражытнагрэчаская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кальварыйскія могілкіГаспадарчыя заняткі беларусаўХто смяецца апошнім (п’еса)Людміла РублеўскаяПётр Міронавіч МашэраўВікісховішчаМонктанскі ўніверсітэтСінтаксіс мовыСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаPaveway IVНапады на пасольства Лівіі ў МінскуНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Інструкцыя па транслітарацыіРасіяГабелен векуУніверсітэт імя Дж. КрэндалаМарк ШагалКвэньяПрыметнікЯкуб КоласФрунзенскі раён (Мінск)Праспект Ракасоўскага (Мінск)Старажытны РымОршаФранцыяПраспект Пераможцаў (Мінск)Андрэй Валер’евіч ХадановічЯўгенія ЯнішчыцМіхась ВасілёкМіхась СтральцоўГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)СучаснасцьЕфрасіння ПолацкаяАнатоль Іванавіч БутэвічАпавяданнеБелы буселСімвалАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінВерлібрКарлес ПучдэмонВ’етнамУладзімір Іванавіч КарызнаМаксім БагдановічМарыя АнтуанетаСправа «0 праміле»Авантуры Пранціша ВырвічаПулемецкае возераВайнаЧжэн ЦзасіньУладзімір Уладзіміравіч ПуцінHippomane mancinellaВера Аляксандраўна Палякова-МакейГербы гарадоў БеларусіДагаворМікола МятліцкіВіктар КарамазаўЭўкарыётыБелгазпрамбанкБурыкыКузьма ЧорныМінскВасіль БыкаўМастацкі стыльСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаУладзімір Георгіевіч МулявінЛінейны карабельЗлучнікВожык (часопіс)Беларуская граматыка (1934)Сексуальнасць чалавекаВіктар Францавіч Кучынскі🡆 More